МІНСК, 8 кра – Sputnik. У Беларусі пачаліся выпрабаванні энергасістэмы з адключэннем трансгранічных ліній электраперадачы з Літвой, паведаміла прэс-служба Мінэнерга.
"Выпрабаванні праводзяцца для праверкі надзейнасці работы Беларускай энергасістэмы з улікам запланаванага выхаду энергасістэм краін Балтыі з энергакола БРЭЛЛ, якое аб'ядноўвае Беларусь, Расію, Эстонію, Латвію і Літву", - растлумачылі ў ведамстве.
Пры гэтым у міністэрстве энергетыкі адзначылі, што выпрабаванні зоймуць цэлыя суткі. У гэты час будуць адключаны высакавольтныя лініі, будзе ісці назіранне за працай энергасістэмы, а затым адбудзецца ўключэнне ліній з захаваннем ўсіх патрабаванняў па бяспецы.
"Аналагічныя выпрабаванні пройдуць 11 красавіка. Дадзеныя работы будуць выкананы ў рамках праграмы, узгодненай з сістэмнымі аператарамі краін БРЭЛЛ", - адзначылі ў беларускім міністэрстве.
Раней стала вядома, што краіны Балтыі і Польшча звярнуліся за дадатковым фінансаваннем да Еўрапейскага Саюза. Такім чынам, яны хочуць пакрыць 75% усіх выдаткаў на выхад з БРЭЛЛ.
У заяўцы ў мінулым годзе былі пазначаны наступныя сумы:
У планах да 2025 года значыцца поўны выхад з энергетычнага кола, якое злучае Беларусь, Расію, Эстонію, Латвію і Літву. Такім чынам, завершыцца сінхранізацыя з еўрапейскай энергасістэмай праз Польшчу з дапамогай перамычкі на польска-літоўскай мяжы і марскога кабеля.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.
У паведамленні адзначаецца, што прэзідэнты закранулі шэраг тэм, абмеркаваўшы не толькі развіццё беларуска-расійскіх адносін, але і пытанні міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, лідэры абмеркавалі графік будучых сустрэч і больш падрабязна спыніліся на візіце ў Мінск расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна.
У прэс-службе Крамля раскрылі падрабязнасці гутаркі прэзідэнтаў. У прыватнасці, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі тэму карабахскага ўрэгулявання. Нагадаем, напярэдадні завяршыўся двухдзённы афіцыйны візіт беларускага лідэра ў Баку, дзе ён правёў перамовы з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым.
"У кантэксце толькі што праведзенага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан закранута тэма нагорнакарабахскага ўрэгулявання", - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнікі дзяржаў таксама выказалі настрой на ўмацаванне саюзніцкіх адносін.
Гэта другая тэлефонная размова кіраўнікоў дзяржаў за апошнія два тыдні. Папярэдняя адбылася 2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Тады прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку барацьбу з каронавірусам, знешнія пагрозы, а таксама падрыхтоўку да правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" на 2021-2025 гады прадугледжвае з'яўленне яшчэ трох платных участкаў дарог, пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
У перыяд рэалізацыі праграмы плануецца пашырыць сетку платных аўтамабільных дарог і ўвесці плату за праезд. Спаганяць аплату плануецца на наступных транспартных артэрыях:
"Да 2026 года працягласць платных аўтамабільных дарог складзе 1957,8 кіламетра", - гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў.
Беларускія ўлады плануюць у новай пяцігодцы пры дапамозе збірання платы за праезд па аўтамабільных дарогах атрымаць 1 806 303 163 рублі. У праграме гаворыцца, што гэтыя сродкі пойдуць на рамонт і рэканструкцыю платных дарог у першую чаргу.У цяперашні час за праезд па беларускіх дарогах трэба плаціць, калі агульная маса транспартнага сродку перавышае 3,5 тоны. Пры гэтым ёсць катэгорыі аўтамабіляў, якія вызвалены ад платы.
Пры гэтым плаціць давядзецца і гаспадарам аўтамабіляў, якія лягчэй 3,5 тоны, калі іх транспартны сродак не зарэгістраваны ў дзяржавах, якія ўваходзяць у ЕАЭС.
Чытайце таксама: