Шакаладныя цукеркі, архіўны фотаздымак

Дзве буйныя кандытарскія фабрыкі аб'яднаюць у Беларусі

22
(абноўлена 11:40 08.04.2021)
Плануецца стварыць кандытарскі кластар у далейшым, а пакуль будзе праведзена мадэрнізацыя вытворчасці і аптымізацыі асартыменту.

МІНСК, 8 кра – Sputnik. Кандытарскія фабрыкі "Чырвоны мазыранін" і "Спартак" аб'яднаюць, паведаміла прэс-служба "Белдзяржхарчпрама".

Такое рашэнне прынята для двух фабрык у панядзелак, цяпер кіруючай кампаніяй стала СП ААТ "Спартак".

Як удакладняецца ў паведамленні, рашэнне прынята з-за вялізнага вопыту кампаніі "Спартак" у продажы сваіх тавараў у краіне і за мяжой: фабрыка супрацоўнічае больш чым з 25 краінамі. Перад "Спартаком" паставілі задачу павысіць эфектыўнасць работы ААТ "Чырвоны Мазыранін".

У далейшым плануецца стварыць кандытарскі кластар у Беларусі, а пакуль будзе праведзена мадэрнізацыя вытворчасці, аптымізацыя асартыменту, зніжэнне сабекошту тавару ў цэлым. Таксама ёсць мэта павысіць пазнавальнасць брэнда "Чырвоны Мазыранін".

"Такая форма працы не паўплывае на вядомыя традыцыйныя гандлёвыя маркі "Чырвоны Мазыранін", хутчэй узмоцніць іх пазіцыі на рынку за кошт больш моцных гандлёвых марак "Спартака", - падкрэслілі ў паведамленні.

Дарэчы, "Чырвоны Мазыранін" - адно з найстарэйшых у Беларусі прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, гісторыя фабрыкі пачалася ў 1913 годзе.

Чытайце таксама:

22
Тэги:
цукеркі, асартымент, вытворчасць, Беларусь, кандытарскія фабрыкі
Старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін

Мішусцін: усе нашы міністры працуюць над паляпшэннем адносін з Беларуссю

5
(абноўлена 15:57 16.04.2021)
У беларускі сталіцы расійскі прэм'ер, які прыбыў з афіцыйным візітам, падчас перамоў на вышэйшым узроўні павінен абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з рэспублікай, у тым ліку інтэграцыйную тэматыку.

МІНСК, 16 кра – Sputnik. Расце лічба ўзаемнага тавараабароту, які паступова аднаўляецца, пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін падчас перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт Sputnik.

Па словах Мішусціна, напярэдадні візіту ён абмеркаваў гэтую тэму з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым удакладніў, што падтрымлівае кантакты з кіраўніком беларускага ўрада Раманам Галоўчанкам.

"Усе нашы міністры, прадстаўнікі ведамстваў працуюць як над паляпшэннем нашых адносін, так і над надзённымі праблемамі", - запэўніў кіраўнік расійскага ўрада.

Усё аднаўляецца

Міхаіл Мішусцін звярнуў увагу, што пачаў аднаўляцца ўзаемны тавараабарот, пра што сведчаць лічбы, якія растуць.

"Мы зафіксавалі, што падзенне пасля каронавіруса было значным. Цяпер гэта ўсё аднаўляецца", - удакладніў ён.

"Мы аднаўляем і паветраныя зносіны. 30 красавіка з Масквы ў Мінск павінна "паляцець" "Ласточка" (фірменны цягнік - Sputnik). Мы гэта вітаем. Слава Богу каронавірусная інфекцыя адыходзіць", - адзначыў кіраўнік урада РФ.

Ёсць пытанні

Пасля чаго дадаў, што яшчэ ёсць шмат пытанняў. Медыкі папярэджваюць пра рызыкі, якія могуць утрымлівацца ў розных варыяцыях штамаў каронавіруса.

Расійскі прэм'ер выказаў надзею, што сумесныя меры па супрацьдзеянні інфекцыі прынясуць свой плён і асабліва адзначыў, што ў канцы сакавіка ў Беларусі пачаўся выраб расійскай вакцыны "Спутник V".

Інтэграцыя сістэм

"Наша ўзаемадзеянне ў галіне прамысловасці, энергетыкі, транспарту, інфраструктуры, будаўніцтва вельмі актыўнае. 2021 год - гэта год Расіі ў Беларусі, а наступны Беларусі ў Расіі. Нашы культурныя сувязі, абмен прадстаўнікамі культуры, будзе інтэнсіфікаваны", - сказаў ён.

Міхаіл Мішусцін паведаміў, што падпісаў са сваім беларускім калегам Раманам Галоўчанкам адпаведную праграму культурнага супрацоўніцтва.

"Сёння мы паглядзім, як можна інтэграваць нашы сістэмы. Я даўно ведаю беларускіх калег з Мытнай службы, з Падатковай службы. Гэта высокія прафесіяналы. Але нашы сістэмы, паколькі яны ўзаемадзейнічаюць ў пастаянным рэжыме (увесь таваразварот), павінны быць інтэграваныя", - таксама канстатаваў ён.

На яго думку, інтэграцыя будзе на карысць Саюзнай дзяржаве.

"Выгада, а ні ў якім разе нейкія паглынанні. Мы так гэта і бачым. Паспрабавалі разгледзець магчымасці гэтай інтэграцыі на аснове лепшых тэхналогій, якія прапануе і беларускі, і расійскі бок. Сёння пагаворым пра гэта, мы рыхтаваліся з Раманам Аляксандравічам (Галоўчанкам - Sputnik) да гэтай падзеі", - растлумачыў пазіцыю расійскі прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
Урад, Інтэграцыя, рэспубліка, Расія, перамовы, візіт, прэм'ер, сталіца, Беларусь, Адносіны, Міністры, Міхаіл Мішусцін
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
(45:40 / 634.76Mb / просмотров видео: 1)

Важнейшыя напрамкі развіцця прамысловасці і АПК краін ЕАЭС на 2021 год

7
(абноўлена 14:01 16.04.2021)
У пятніцу, 16 красавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у фармаце анлайн-тэлемоста адбылася сустрэча c міністрам па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Артакам Камалянам.

16 красавіка ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у фармаце анлайн-тэлемоста Масква - Мінск - Бішкек - ​​Ерэван - Нур-Султан адбылася размова c міністрам па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу ЕЭК Артакам Камалянам.

Асноўная тэма гутаркі - прыярытэтныя напрамкі развіцця прамысловасці і АПК краін ЕАЭС на 2021 год.

7
Тэги:
Еўразійская эканамічная камісія, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Sputnik Беларусь, краіна, ЕАЭС, АПК, Прамысловасць