Наведвальнікі аптэкі

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзейнасць аптэчнай сеткі ў Гродзенскай вобласці

17
(абноўлена 11:56 23.04.2021)
Меры рэагавання ўжылі "за парушэнне ліцэнзійных патрабаванняў па выніках кантрольных мерапрыемстваў Камітэта дзяржкантролю".

МІНСК, 23 кра – Sputnik. Дзейнасць аптэк у Гродне і Лідзе, якія належаць ТАА "Арніка-Люкс", прыпынена рашэннем Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Асобнымі арганізацыямі прыватнай формы ўласнасці не прыняты меры па зніжэнні цэн, адзначылі ў Камітэце дзяржкантролю.

"Вынікі маніторынгаў паказалі, што большасць аптэчных сетак прынялі меры па зніжэнні цэн на лекі", - гаворыцца ў паведамленні КДК.

Зараз супрацоўнікі ведамства праводзяць кантрольныя мерапрыемствы ў аптэчных сетках Брэсцкай вобласці. Удакладняецца, што рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў выдадзены ТАА "СемВлас", ПУГП "Свет лекаў" і ПУГП "Сафіфурыя". Таксама рэкамендацыі выдадзены і мінскай сеткі ТАА "Партнёр Медытэк", дзе ў сакавіку-красавіку щстаноўлены факты павышэння цэн на лекі.

Аптэчная сетка ТАА "Здаровае рашэнне", праца якой была прыпынена з 22 сакавіка па 5 красавіка, ужо знізіла цэны на 1,53% - 8,13%, гаворыцца ў паведамленні КДК.

Што адбываецца з цэнамі на лекі ў Беларусі

Раней лекавыя сродкі не абкладаліся падаткам на дабаўленую вартасць. З 1 студзеня ў Беларусі змяніўся парадак спагнання ПДВ, і цяпер на лекі і шэраг медыцынскіх вырабаў устанаўліваецца стаўка падатку на дабаўлены кошт - 10%. Увядзенне ПДВ чакана пацягнула за сабой павелічэнне цэн на прэпараты - на 10%, а то і 30%.

Улады неадназначна ўспрынялі такі рост, выкліканы ўвядзеннем падатку. Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на гэта ў сваім стылі і прыгразіў, што "калі прыватнікаў не прывядуць ў пачуцці", на рынку застануцца толькі дзяржаўныя аптэкі.

З 1 сакавіка змяняць цану на лекі можна, але не больш чым на 0,2% у месяц пасля ўзгаднення з камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
Камітэт дзяржкантролю, камітэт, Гродзенская вобласць, аптэчная сетка, Міністэрства аховы здароўя
Новы Боінг Белавія ў нацыянальным аэрапорце

"Белавія" з канца траўня адкрывае новы маршрут у Расію

14
(абноўлена 15:26 15.05.2021)
Новым маршрутам у расійскім напрамку стане сталіца Башкартастана Уфа, рэйсы будуць выконвацца пакуль раз на тыдзень.

МІНСК, 16 тра - Sputnik. Нацыянальная авіякампанія "Белавія" з 31 траўня запускае прамыя рэйсы ва Уфу, расійскі горад стане ўжо дзесятым маршрутам ў карце палётаў беларускага авіяперавозчыка у суседнюю краіну, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Плануецца, што самалёты будуць лятаць з Мінска ў сталіцу Башкартастана і назад адзін раз на тыдзень, рэйсы будуць выконвацца па панядзелках. Цэны на квіткі стартуюць ад 98 еўра па мінімальным тарыфе без багажу, у абодва бакі - ад 183 еўра.

У пачатку месяца беларускі авіяперавозчык запусціў яшчэ два новых рэйса ў расійскім напрамку - у Екацерынбург і Самару.

Што адбываецца з палётамі ў Ізраіль

"Белавія" будзе глядзець па сітуацыі, ці працягваць палёты ў сталіцу Ізраіля ў сувязі з абвастрэннем палесціна-ізраільскага канфлікту, напярэдадні распавялі Sputnik ў авіякампаніі.

Пакуль беларускі авіяперавозчык выконвае палёты ў Тэль-Авіў (аэрапорт Бэн-Гурыён - Sputnik) тры разы на тыдзень: па аўторках, чацвяргах і нядзелях. Бліжэйшы рэйс - у аўторак 18 траўня: на нядзелю 16 траўня ўжо ўсе квіткі раскуплены.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Уфа, сталіца, Расія, "Белавія"
БелАЭС

Беларусь гатова экспартаваць электраэнергію ў краіны Балтыі і Украіну

53
(абноўлена 15:07 15.05.2021)
Плануецца, што БелАЭС ў будучыні будзе забяспечваць каля 40 працэнтаў патрэбы краіны ў электраэнергіі.

МІНСК, 15 тра - Sputnik. Беларуская АЭС разлічана ў першую чаргу на ўнутраныя патрэбы ў электраэнергіі, але гатова працаваць і на экспарт, заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Цяпер на першым энергаблоку БелАЭС поўным ходам ідзе апрабаванне абсталявання на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі, што з'яўляецца завяршальным этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі блока.

"У першую чаргу мы нацэлены на задавальненне ўнутраных патрэб, але калі спатрэбяцца пастаўкі ў краіны Балтыі і Украіну, мы гатовыя іх забяспечыць. Для гэтага ёсць усе тэхнічныя магчымасці", - цытуе міністра агенцтва БелТА.

Пастаўкі на экспарт

Міністр адзначыў, што краіна будуць нарошчваць аб'ёмы вытворчасці электраэнергіі.

"Наша энергасістэма самадастатковая, гэта значыць мы цалкам забяспечваем патрэбы ў электраэнергіі за кошт уласных генерыруючых крыніц, але ёсць і магчымасць пастаўляць на экспарт. З улікам уводу БелАЭС мы будзем мець нарастаючы патэнцыял у тым ліку для мэт экспарту", - сказаў Каранкевіч.

Паводле яго слоў, цяпер электрычная энергія запатрабаваная, і БелАЭС унясе значны ўклад і ў задавальненне растучых патрэб рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва. Пры гэтым ён адзначыў магчымасць замяшчэння выкарыстання вуглевадароднага паліва.

Як раней паведамлялася, у мінулым годзе аб'ём спажывання электраэнергіі ў Беларусі склаў 38 млрд кВт.гадз. Да 2025 года прагназуецца рост да 44 млрд кВт.гадз. Плануецца, што БелАЭС будзе забяспечваць каля 40% патрэбы краіны ў электраэнергіі.

Чытайце таксама:

53
Тэги:
Балтыя, Украіна, краіна, БелАЭС, Беларусь
Тэмы:
БелАЭС у Астраўцы
Які сёння дзень: 17 мая

Які сёння дзень: 17 траўня 2021 года

0
(абноўлена 18:07 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць восмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 228 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 траўня

  • У 1995 годзе была створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 17 траўня

  • 1681 год: Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
  • 1952 год: Анатоль Красоўскі, беларускі педагог, выдавец, прадпрымальнік.
  • 1952 год: Яўген Ксяневіч, беларускі калекцыянер, бібліяфіл, мецэнат, прадпрымальнік.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі гісторык Сяргей Салаўёў і французскі кампазітар Эрык Саці.

17 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Пелагеі Тарсійскай.

У сялян працягваліся працы ў гародз – сеялі агуркі, кукурузу і бабы. Калі ўжо квітнее каліна, гэтыя культуры дакладна не памерзнуць.

Дрэннай прыкметай было 17 траўня забіць птушку на мясу – лічылася, што ў таго, хто так зробіць, куры і качкі будут дрэнна несціся і куранят будзе мала.

Калі раніцай не выпала расы, надвор'е хутка зменіцца. Куванне зязюлі прадвяшчае добрае надвор'е.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей