Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка

Жорсткае цэнавое рэгуляванне пракаменціраваў прэм'ер Беларусі

27
(абноўлена 09:15 15.05.2021)
Змяненне цэн на сацыяльна-значныя тавары першай неабходнасці ў Беларусі з 1 сакавіка не павінна перавышаць 0,2% у месяц.

МІНСК, 15 тра - Sputnik. Беларускія ўлады пазітыўна ацэньваюць жорсткае рэгуляванне цэн на сацыяльна-значныя прадукты, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

"Уведзена дастаткова жорсткае цэнавае рэгуляванне, яно сябе апраўдала. Мы глядзім на мэтазгоднасць яго падаўжэння або спынення, гэтае пытанне цяпер абмяркоўваецца", - заявіў ён падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.

Відэа яго выступлення распаўсюдзіла прэс-служба Савета міністраў. Па словах прэм'ера, важнае рашэнне было прынята ў той момант, калі "сусветны рынак харчавання перажывае бум": кошты растуць амаль на ўсе віды прадукцыі.

"Каб гэтыя інфляцыйныя шокі ня пераносіліся ў поўнай меры на наша насельніцтва, мы не дапускаем росту цэн", - падкрэсліў Галоўчанка.

І дадаў, што на прадпрыемствах усіх форм уласнасці дастаткова запасаў мясной прадукцыі, каб цалкам забяспечыць унутраны рынак. Што тычыцца экспарту прадуктаў харчавання, то ён нарошчваецца толькі тады, калі задаволены патрэбнасці ўнутранага рынку.

Жорсткае цэнавое рэгуляванне ў Беларусі

Урад Беларусі ў лютым вырашыў, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і прыкладна паўсотні лекаў.

Пастановай міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю таксама ўведзена цэнавае рэгуляванне на 18 груп сацыяльна значных тавараў з 1 студзеня па 29 чэрвеня ўключна.

Гэта датычыцца рыбы, мяса і каўбасных вырабаў, мяса курэй і курыных яек, сыроў, сметанковага, сланечнікавага і рапсавага алею, малочных прадуктаў. Таксама ў гэты пералік уваходзяць малако, кефір і смятана, пшанічная мука, хлеб, рыс, грэчка, аўсяныя шматкі, цукар, макароны, шэраг плодаагародніннай прадукцыі і дзіцячае харчаванне.

Чытайце таксама:

27
Тэги:
тавар, Беларусь, прэм'ер, цэны
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Аршанскага авіярамонтнага завода

І авіярамонтны завод, і аэрадром у Оршы будуць дзяржаўнымі Лукашэнка

33
(абноўлена 14:22 14.06.2021)
Прэзідэнт Беларусі наведаў Аршанскі авіярамонтны завод, дзе азнаёміўся з работай прадпрыемства, узорамі авіятэхнікі, рамонтам якой зараз тут займаюцца.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Як расказаў кіраўніку дзяржавы генеральны дырэктар прадпрыемства Павел Случак, у 2023 года плануюць увесці ў эксплуатацыю новы цэх па рамонце дэталяў і вузлоў верталётаў і самалётаў.

"Гэта будзе новая сучасная вытворчасць. Гэта дазволіць нам мінімізаваць ўсю закупачную частку і стварыць новыя працоўныя месцы, - адзначыў ён. - Маштаб праекта разам з абсталяваннем - прыкладна 32-35 мільёнаў беларускіх рублёў".

Паводле слоў гендырэктара, праблем з заказамі ў Аршанскага авіярамонтнага завода цяпер няма. "На гэты год мы загружаны. Нашы традыцыйныя рынкі - гэта Цэнтральная Азія, Паўднёва-Усходняя Азія, Афрыка, Паўднёвая Амерыка. Ёсць шэраг краін, кантракты з якімі знаходзяцца ў глыбокай ступені прапрацоўкі, таму мы рухаемся далей", - распавёў Павал Случак.

У час размовы была таксама закранута тэма далейшага развіцця аэрадрома Оршы, частка якога перададзена Нацыянальнаму аэрапорту Мінск.

"Тут усё будзе дзяржаўнае, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяржаўным завод будзе, ён пашыраецца. Аэрадром - дзяржаўны. Дзяліць тут няма чаго, усё гэта дзяржаўнае".

Два ў адным

Аршанскі авіярамонтны завод - вядучае прадпрыемства Беларусі па капітальным рамонце і мадэрнізацыі верталётаў Мі, абсталявання і сістэм розных тыпаў паветраных судоў, па тэхнічным абслугоўванні самалёта Іл-76.

На думку спецыялістаў, прадпрыемства мае магутнасці і высокакваліфікаваныя кадры, здольныя ў самыя кароткія тэрміны асвоіць і выканаць рамонт сучаснай авіяцыйнай тэхнікі.

Аэрадром Орша (Балбасава) быў пабудаваны для ваенных мэтаў у адпаведнасці з прынятым у 1928 годзе рашэннем Савета народных камісараў СССР. У гэтым раёне размяшчаліся авіячасткі Заходняга фронту. Работы пачаліся ў 1934 годзе, а ў траўні 1939-га тут ужо базіраваліся ваенныя лётчыкі. Аэрадром валодаў адзінай у Беларусі бетоннай узлётна-пасадачнай паласой, таму ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляўся стратэгічным аб'ектам.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў не страціў сваёй значнасці - з 1954 года і аж да расфарміравання ў канцы 1993-га тут базіраваўся 402-і цяжкі бамбавальны авіяцыйны полк. Пасля на тэрыторыі аэрадрома размяшчаліся падраздзялення ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод".

Аэрадром здольны прыняць любы тып самалётаў. Па суседстве - найбуйнейшы лагістычны цэнтр, менавіта таму стаўку робяць на грузавы авіятранспарт.

Чытайце таксама:

33
Тэги:
Беларусь, прэзідэнт, Аляксандр Лукашэнка, Орша, завод
Нафтаперапрацоўчы завод і нафтаправод Дружба

"Гомельтранснафта Дружба" аднавіла прапампоўку нафты з Расіі ў Еўропу

13
(абноўлена 12:26 14.06.2021)
Рамонтныя работы на магістральным нафтаправодзе доўжыліся чацвёра сутак і былі паспяхова завершаны згодна папярэдне складзеным плане дзеянняў.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" замяніла ўчастак магістральнага трубаправода, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Раней 9 чэрвеня стала вядома, што прапампоўка расійскай нафты ў еўрапейскім накірунку прыпыненая на 96 гадзін у сувязі з планавымі работамі.

Спецыялісты беларускага аператара трубаправода з 8 па 13 чэрвеня замянілі ўчастак магістральнага нафтаправода Мазыр - Брэст DN600, правялі рамонт і абслугоўванне засовак на нафтаперакачвальных станцыях і лінейнай часткі нафтаправода.

"Работы вяліся на 227 км нафтаправода Мазыр - Брэст DN600 ва ўмовах планавгай прыпынку перапампоўкі сыравіны", - распавялі ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба". У выніку работ быў заменены ўчастак трубы даўжынёй 250 метраў.

"Пасля заканчэння мантажных работ ажыццёўлены неразбураючы кантроль зварачных злучэнняў, участак трубаправода запоўнены нафтай", - адзначылі ў прэс-службе.

Пры гэтым у беларускай кампаніі запэўнілі, што "працы накіраваны на павышэнне надзейнасці магістральнага нафтаправода". У цяперашні час магістральны нафтаправод працуе ў штатным рэжыме.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Еўропа, Расія, нафта, нафтаправод "Дружба", "Гомельтранснафта"
Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 15 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 10:46 14.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 199 дзён.

Якія падзеі адбыліся 15 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 чэрвеня

  • У 1812 годзе Полацкі езуіцкі калегіум пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 15 чэрвеня

  • 1831 год: Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменнік, перакладчык.
  • 1936 год: Мікола Гіль, беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык.
  • 1954 год: Янка Крук, беларускі фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Нікаля Пусэн, паэт Канстанцін Бальмонт і рок-музыкант Джоні Холідэй.

15 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Нікіфара спавядальніка.

У гэты дзень дзяўчыны збіраліся разам і плялі вянкі з павою, якія потым захоўвалі як абярэг на шчасце.

На полі ў гэты дзень касілі сена, а ў лесе нарыхтоўвалі кару для дублення скур.

Калі напярэдадні сонца садзілася ў аблокі, 15 чэрвеня будзе непагодлівым. Калі пойдзе дождж, потым будзе шмат грыбоў.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей