Будынак Міністэрства замежных спраў РФ

Масква дапаможа Мінску, калі ЕС увядзе санкцыі

51
(абноўлена 11:52 31.05.2021)
Прадстаўнік МЗС РФ Дзмітрый Бірычэўскі лічыць, што спачатку трэба правесці расследаванне інцыдэнту з самалётам Ryanair, а потым думаць над тым, як на гэта рэагаваць, а не рабіць паспешныя заявы.

МАСКВА, 31 тра - Sputnik. Расія гатовая падтрымаць Беларусь, калі Еўрасаюз прыме ў дачыненьні да Мінска эканамічныя сектаральныя санкцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік Дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва МЗС РФ Дзмітрый Бірычэўскі.

Гаворка ідзе пра магчымыя абмежаванні ў дачыненні да экспарту калію і транзіту расійскага газу.

"Я думаю, што мы будзем абараняць нашага партнёра Беларусь, мы будзем дапамагаць нашым саюзнікам. А тое, што прыдумляюць заходнікі супраць Беларусі, выклікае абсалютна негатыўныя эмоцыі. Таму што перш за ўсё трэба правесці расследаванне таго, што адбылося, а потым думаць над тым, як на гэта рэагаваць, а не рабіць паспешныя заявы", - адзначыў Бірычэўскі у інтэрв'ю РІА Навіны.

Дыпламат падкрэсліў, што падыход Масквы "заключаецца ў тым, каб не прымаць імпульсіўных мер". Адносна транзіту расійскага газу ён дадаў, што "трэба палічыць, як гэта адаб'ецца на эканоміцы, на наяўных кантрактах".

На пытанне аб люстраным адказе пры прыняцці сектаральных санкцый ЕС супраць Мінска Бірычэўскі адказаў: "Мы не можам рэагаваць на тыя меры, якія ўведзены ў дачыненні да іншай краіны, нам трэба абмеркаваць гэта з партнёрамі і паглядзець, што мы можам зрабіць".

Санкцыі Захаду ў дачыненні да Мінска

Як заявіў раней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жозеп Барэль, па выніках сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза давядзецца ўзгадніць новы рэжым, і на гэта патрэбны час. Пры гэтым, паводле слоў Барэля, чацвёрты пакет персанальных санкцый па Беларусі амаль гатовы, яго могуць узаконіць да пасяджэння Савета МЗС ЕС 21 чэрвеня.

Верагодныя абмежаванні Еўрасаюза - рэакцыя на экстранную пасадку 23 траўня ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільнюс. Пілоты перадалі паведамленне аб мініраванні, якое затым не пацвердзілася. На борце знаходзіўся Раман Пратасевіч - былы галоўны рэдактар ​​Telegram-канала Nexta, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. Яго затрымалі пасля праверкі дакументаў па раней узбуджаных крымінальных справах. Блогеру можа пагражаць да 15 гадоў турмы.

Чытайце таксама:

  • Лаўроў заклікаў Захад не дэманізаваць Беларусь з-за інцыдэнту з Ryanair
  • Лукашэнка: наперадзе - санкцыі і цяжкія часы
  • Урад разумее, што санкцыі не будуць безбалючымі – Галоўчанка
51
Манетніца з беларускімі грашыма

Белстат назваў сярэднюю зарплату медыкаў у 2020 годзе

8
(абноўлена 21:42 20.06.2021)
Белстат апублікаваў агляд з нагоды Дня медыцынскіх работнікаў, які адзначаюць у Беларусі ў трэцюю нядзелю чэрвеня.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя ў 2020-м годзе склаў 1144,1 беларускіх рублёў, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

У Белстаце падкрэслілі, што ў параўнанні з 2019-м годам яна стала больш на 30,7%.

Пры гэтым для лекараў гэты паказчык роўны 1881,1 рублі, для сярэдняга медперсаналу - 1175,4. Усяго ў Беларусі па стане на 1 студзеня бягучага года працавалі 55,8 тысяч лекараў-спецыялістаў, з іх 43,1 тысячы - практыкуючых лекараў і 125,4 тысяч сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Сярэдні ўзрост беларускага лекара - 42,4 гады.

Больш за ўсё лекары заняты ў тэрапеўтычнай галіне - 33%, хірургіяй займаюцца 24,4%, медыка-дыягнастычнай галіне сябе прысвяцілі 13,3%, а 7,3% - педыятрыі.

У беларускай сталіцы на 10 тысяч чалавек прыпадае 61 лекар: мяркуючы па статыстыцы, гэта самы забяспечаны медыкамі горад. У Мінскай вобласці гэты паказчык роўны 34 спецыялісты на 10 тысяч жыхароў.

Экспарт медпаслуг

За мінулы год Беларусь экспартавала медпаслугі на суму $33,4 мільёны. Больш за ўсё медпаслугамі карысталіся грамадзяне Украіны, Расіі, Казахстана, ЗША, Азербайджана, Кітая і Туркменістана.

Чытайце таксама:

8
Тэги:
Беларусь, медык, Белстат

Пасяджэнне Эканамічнага савета краін СНД - відэа

14
(абноўлена 20:07 18.06.2021)
Кіраўнікі дэлегацый краін Садружнасці абмяркоўвалі пытанні, якія ахопліваюць розныя сферы эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Глядзіце на відэа 90-е пасяджэнне Эканамічнага савета СНД.

У парадак дня пасяджэння, у прыватнасці, было ўключана пытанне аб стварэнні гандлёва-выставачных цэнтраў краін СНД на тэрыторыі ВДНГ у Маскве.

У цяперашні час на тэрыторыі ВДНГ дзейнічаюць павільёны Азербайджана, Арменіі, Беларусі, таксама ў тэставым рэжыме адкрыты павільён Малдовы. Мяркуецца, што ўжо ў гэтым годзе пачнуць працаваць павільёны Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана.

Плануецца, што гэтыя цэнтры прымуць актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў, якія прысвечаны 30-гадоваму юбілею СНД, які адзначаецца ў гэтым годзе.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
відэа, СНД, Эканамічны савет краін СНД, пасяджэнне
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай

5
(абноўлена 09:03 21.06.2021)
Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падрыхтаваў артыкул да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай, паведамілі напярэдадні на тэлеканале Расія 1.

Матэрыял за аўтарствам прэзідэнта РФ да адной з журботных дат у сусветнай гісторыі выйдзе ў адным з нямецкіх выданняў.

Таксама 22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку, Пуцін ускладзе кветкі да Магілы Невядомага салдата і выступіць з прамовай.

У панядзелак, 21 чэрвеня, ён сустрэнецца ў Крамлі з дэпутатамі Дзярждумы, а на тыдні правядзе нараду з членамі ўрада.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
прэзідэнт, Вялікая Айчынная вайна, артыкул, Уладзімір Пуцін