Нафтаправод Дружба

Беларусь на чатыры дні прыпыняе прапампоўку нафты па "Дружбе"

12
(абноўлена 13:24 09.06.2021)
"Гомельтранснафта" прыпыняе транспарціроўку ў напрамку Адамавай Заставы на 96 гадзін.

МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Беларусь спыняе на чацвёра сутак прапампоўку нафты ў напрамку Польшчы для правядзення работ на беларускім участку "Дружбы", паведаміў журналістам прэс-сакратар "Транснафты" Ігар Дзёмін.

"З 12:00 сённяшняга дня "Гомельтранснафта" спыняе транспарціроўку на 96 гадзін у напрамку Адамавай Заставы для правядзення рэгламентных работ на беларускім участку "Дружбы", - сказаў афіцыйны прадстаўнік расійскай кампаніі.

Напярэдадні стала вядома, што прапампоўка сыравіны па магістральным нафтаправодзе праз перапампоўваючую станцыю праз Славакію зніжана на двое сутак.

"У сувязі з тэхпраблемамі ў аднаго з спажыўцоў на двое сутак зніжана прапампоўка праз НПС Будкавіцы (Славакія - Sputnik), план карэкціруецца", - удакладніў Дзёмін.

Па гэтай прычыне расійская кампанія была вымушана карэкціраваць графік прапампоўкі "чорнага золата" па трубаправодзе "Дружба".

На тэрыторыі Беларусі магістральны нафтаправод "Дружба", па якім ідзе транзіт расійскай нафты ў напрамку еўрапейскіх спажыўцоў, складаецца з трох галінак - 600, 700 і 800 мм у дыяметры адпаведна.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
Адамава Застава, транспарціроўка, "Гомельтранснафта", нафтаправод, нафтаправод "Дружба", нафта, прапампоўка, Беларусь
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Аршанскага авіярамонтнага завода

І авіярамонтны завод, і аэрадром у Оршы будуць дзяржаўнымі Лукашэнка

30
(абноўлена 14:22 14.06.2021)
Прэзідэнт Беларусі наведаў Аршанскі авіярамонтны завод, дзе азнаёміўся з работай прадпрыемства, узорамі авіятэхнікі, рамонтам якой зараз тут займаюцца.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Як расказаў кіраўніку дзяржавы генеральны дырэктар прадпрыемства Павел Случак, у 2023 года плануюць увесці ў эксплуатацыю новы цэх па рамонце дэталяў і вузлоў верталётаў і самалётаў.

"Гэта будзе новая сучасная вытворчасць. Гэта дазволіць нам мінімізаваць ўсю закупачную частку і стварыць новыя працоўныя месцы, - адзначыў ён. - Маштаб праекта разам з абсталяваннем - прыкладна 32-35 мільёнаў беларускіх рублёў".

Паводле слоў гендырэктара, праблем з заказамі ў Аршанскага авіярамонтнага завода цяпер няма. "На гэты год мы загружаны. Нашы традыцыйныя рынкі - гэта Цэнтральная Азія, Паўднёва-Усходняя Азія, Афрыка, Паўднёвая Амерыка. Ёсць шэраг краін, кантракты з якімі знаходзяцца ў глыбокай ступені прапрацоўкі, таму мы рухаемся далей", - распавёў Павал Случак.

У час размовы была таксама закранута тэма далейшага развіцця аэрадрома Оршы, частка якога перададзена Нацыянальнаму аэрапорту Мінск.

"Тут усё будзе дзяржаўнае, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяржаўным завод будзе, ён пашыраецца. Аэрадром - дзяржаўны. Дзяліць тут няма чаго, усё гэта дзяржаўнае".

Два ў адным

Аршанскі авіярамонтны завод - вядучае прадпрыемства Беларусі па капітальным рамонце і мадэрнізацыі верталётаў Мі, абсталявання і сістэм розных тыпаў паветраных судоў, па тэхнічным абслугоўванні самалёта Іл-76.

На думку спецыялістаў, прадпрыемства мае магутнасці і высокакваліфікаваныя кадры, здольныя ў самыя кароткія тэрміны асвоіць і выканаць рамонт сучаснай авіяцыйнай тэхнікі.

Аэрадром Орша (Балбасава) быў пабудаваны для ваенных мэтаў у адпаведнасці з прынятым у 1928 годзе рашэннем Савета народных камісараў СССР. У гэтым раёне размяшчаліся авіячасткі Заходняга фронту. Работы пачаліся ў 1934 годзе, а ў траўні 1939-га тут ужо базіраваліся ваенныя лётчыкі. Аэрадром валодаў адзінай у Беларусі бетоннай узлётна-пасадачнай паласой, таму ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляўся стратэгічным аб'ектам.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў не страціў сваёй значнасці - з 1954 года і аж да расфарміравання ў канцы 1993-га тут базіраваўся 402-і цяжкі бамбавальны авіяцыйны полк. Пасля на тэрыторыі аэрадрома размяшчаліся падраздзялення ААТ "Аршанскі авіярамонтны завод".

Аэрадром здольны прыняць любы тып самалётаў. Па суседстве - найбуйнейшы лагістычны цэнтр, менавіта таму стаўку робяць на грузавы авіятранспарт.

Чытайце таксама:

30
Тэги:
Беларусь, прэзідэнт, Аляксандр Лукашэнка, Орша, завод
Нафтаперапрацоўчы завод і нафтаправод Дружба

"Гомельтранснафта Дружба" аднавіла прапампоўку нафты з Расіі ў Еўропу

11
(абноўлена 12:26 14.06.2021)
Рамонтныя работы на магістральным нафтаправодзе доўжыліся чацвёра сутак і былі паспяхова завершаны згодна папярэдне складзеным плане дзеянняў.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" замяніла ўчастак магістральнага трубаправода, гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Раней 9 чэрвеня стала вядома, што прапампоўка расійскай нафты ў еўрапейскім накірунку прыпыненая на 96 гадзін у сувязі з планавымі работамі.

Спецыялісты беларускага аператара трубаправода з 8 па 13 чэрвеня замянілі ўчастак магістральнага нафтаправода Мазыр - Брэст DN600, правялі рамонт і абслугоўванне засовак на нафтаперакачвальных станцыях і лінейнай часткі нафтаправода.

"Работы вяліся на 227 км нафтаправода Мазыр - Брэст DN600 ва ўмовах планавгай прыпынку перапампоўкі сыравіны", - распавялі ў ААТ "Гомельтранснафта Дружба". У выніку работ быў заменены ўчастак трубы даўжынёй 250 метраў.

"Пасля заканчэння мантажных работ ажыццёўлены неразбураючы кантроль зварачных злучэнняў, участак трубаправода запоўнены нафтай", - адзначылі ў прэс-службе.

Пры гэтым у беларускай кампаніі запэўнілі, што "працы накіраваны на павышэнне надзейнасці магістральнага нафтаправода". У цяперашні час магістральны нафтаправод працуе ў штатным рэжыме.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Еўропа, Расія, нафта, нафтаправод "Дружба", "Гомельтранснафта"
Эмблема НАТА у штаб-кватэры арганізацыі ў Бруселі

НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты

23
(абноўлена 19:57 14.06.2021)
Тым не менш, альянс не падтрымаў прапанову Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці.

МІНСК, 14 чэр – Sputnik. НАТА не збіраецца размяшчаць у Еўропе новыя ядзерныя ракеты наземнага базіравання, пра гэта гаворыцца ў выніковай заяве саміту альянсу.

У паведамленні таксама ўдакладняецца, што прапанова Расіі аб мараторыі на разгортванне ракет сярэдняй далёкасці "не з'яўляецца прымальнай і не выклікае даверу ў НАТА".

Акрамя таго, НАТА пачынае распрацоўку новай Стратэгічнай канцэпцыі альянсу, плануецца, што яна будзе прынята на наступным саміце ў 2022 годзе ў Іспаніі.

Атакі ў космасе

Таксама ў выніковым дакуменце пасля саміту альянсу ў Брусэлі гаворыцца, што краіны НАТА гатовы сумесна рэагаваць на атакі ў космасе, якія "могуць пагражаць росквіту, бяспецы і стабільнасці", а таксама нанесці аналагічную шкоду сучаснаму грамадству, як і звычайныя ўзбраенні.

"Падобныя атакі на аб'екты краін НАТА могуць прывесці да задзейнічання Пятага артыкула Паўночнаатлантычнага дагавора, згодна з якім нападзенне на аднаго члена НАТА у Еўропе ці Паўночнай Амерыцы будзе разглядацца як нападзенне на іх у цэлым", - адзначаецца ў заяве.

Інцыдэнт з бортам Ryanair

Таксама НАТА падтрымлівае незалежныя расследаванні інцыдэнту з бортам Ryanair у Мінску, гаворыцца ў заяве. І ў прыватнасці, па лініі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).

Альянс заклікае Беларусь выконваць правы чалавека і вызваліць палітвязняў.

"Мы заклікаем Беларусь выконваць нормы міжнароднага права, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, а таксама неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных", - гаворыцца ў паведамленні.

Лёс Украіны і Грузіі ў НАТА

Асобна гаворыцца ў заяве і пра будучыню Украіны і Грузіі ў НАТА.

"Мы пацвярджаем рашэнне, прынятае на саміце ў Бухарэсце ў 2008 годзе, пра тое, што Украіна стане членам альянсу з Планам дзеянняў па членству ў якасці неад'емнай часткі гэтага працэсу", - пазначана ў дакуменце.

Таксама ў заяве падкрэсліваецца, што НАТА "цвёрда падтрымлівае права Украіны самастойна вызначаць" будучыню і замежнапалітычны курс.

Пацверджана і аналагічнае рашэнне ў дачыненні да Грузіі, прынятае ў Бухарэсце ў 2008 годзе, а таксама прыхільнасць "палітыцы адчыненых дзвярэй" з нагоды далучэння новых членаў.

"Далучэнне Паўночнай Македоніі ў мінулым годзе з'яўляецца яшчэ адным адчувальным пацвярджэннем гэтай прыхільнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

Саміт НАТА у Брусэлі

Саміт НАТА з удзелам лідэраў краін-саюзніц прайшоў у Брусэлі 14 чэрвеня. На сустрэчы абмеркавалі новую стратэгічную канцэпцыю альянсу да 2030 года, закранулі ўзаемадзеянне з Расіяй і Кітаем, умацаванне тэхнічнага развіцця, барацьбу са змяненнем клімату і пагрозы ў кіберпрасторы і космасе.

Чытайце таксама:

23
Тэги:
мараторый, Расія, прапанова, альянс, ядзерныя ракеты, Еўропа, НАТА