Збор подпісаў у Мінску

Ініцыятыўныя групы выйшлі “на паляванне” за подпісамі

70
(абноўлена 11:52 23.07.2015)
У цэнтры Мінска ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў размясціліся ў двух метрах адзін ад аднаго.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Пікет па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння ў прэзідэнты дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і прэтэндэнта ад кампаній "Гавары праўду!" і "Народны рэферэндум" Таццяны Караткевіч размясціліся ў двух кроках адзін ад аднаго, перадае карэспандэнт Sputnik.

Збіраць подпісы для вылучэння кандыдатаў на маючых адбыцца ў Беларусі прэзідэнцкіх выбарах дазволена з 23 ліпеня, ініцыятыўныя групы будуць працаваць па ўсёй рэспубліцы амаль месяц — да 21 жніўня.

"Мы прыйшлі першымі", — сказалі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы Караткевіч.

Сбор подписей
© Sputnik Вера Дашкевич
Ініцыятыўныя групы выйшлі на вуліцы, каб сабраць подпісы за кандыдатаў

Яны таксама дадалі, што збор подпісаў ідзе досыць актыўна. Акрамя фатаграфіі свайго прэтэндэнта, прадстаўнікі групы размясцілі плакат-напамін з асноўнымі тэзісамі, з якімі Караткевіч ідзе на выбары.

"Агітацыя забаронена, таму мы пакуль толькі расказваем, калі нарадзіўся наш кандыдат і кім працуе", — растлумачыў Sputnik член ініцыятыўнай групы па вылучэнні Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты.

Сбор подписей в Минске за Александра Лукашенко, 2015 год
© Sputnik / Виктор Толочко
Збор подпісаў у Мінску за дзеючага прэзідэнта

Прадстаўнік дзеючага прэзідэнта краіны не змог адказаць на пытанне, наколькі актыўна ідзе збор подпісаў, патлумачыўшы толькі, што пікет толькі пачаў працаваць і рабіць нейкія высновы яшчэ рана.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька размясціўся са сваім пікетам праз дарогу каля ГУМа і асабіста праз гучнагаварыцель агітаваў мінчан паставіць подпіс у сваю падтрымку.

Выбары кіраўніка дзяржавы пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка. Збіраюць подпісы на вылучэнне кандыдатаў восем ініцыятыўных груп.

70
Тэги:
Палітычны працэс, Палітыка, Партыі і рухі, ініцыятыўныя групы, Нацыянальныя выбары, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

За 110 месцаў у беларускім парламенце будзе змагацца 521 кандыдат

15
У парламент мае намер вярнуцца кіраўнік дзеючай палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і атлет-дэпутат Вадзім Дзевятоўскі, таксама паспрабуюць трапіць спявачка Ірына Дарафеева, рэжысёр Юры Хашчавацкі і артыст Яўген Крыжаноўскі.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зарэгістраваны 521 чалавек, гаворыцца на спецыяльным рэсурсе Цэнтрвыбаркама, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі.

"Зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты, 93 прэтэндэнтам адмоўлена, 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў выбарах", — цытуе партал словы кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Раней у інтэрв'ю Sputnik Ярмошына ахарактарызавала дадзеную кампанію як "не крыважэрную і ліберальную". І адзначыла, што колькасць адмоваў у рэгістрацыі патэнцыйным кандыдатам адчувальна меншая, чым назіралася чатыры гады таму.

Шэраг акруговых камісій ужо пачаў публікаваць спісы кандыдатаў. Так, паводле дадзеных, размешчаных на сайце Віцебскага аблвыканкама, на 14 месцаў у парламенце прэтэндуюць 66 кандыдатаў, у тым ліку некалькі дзеючых парламентарыяў.

Працягнуць працу ў парламенце разлічваюць атлет Вадзім Дзевятоўскі і старшыня дзеючай Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. У Полацкай сельскай акрузе за мандат дэпутата будзе змагацца намеснік старшыні ліберальна-дэмакратычнай партыі, артыст Яўген Крыжаноўскі.

Невялікі выбар будзе ў выбаршчыкаў адразу трох акругаў Мінскай вобласці, у Салігорскім, Заслаўскім і Сеніцкім акругах зарэгістраваныя толькі па два кандыдаты. Прычым у Салігорску канкураваць будуць намеснік генеральнага дырэктара "Беларуськалія" Андрэй Рыбак і слесар гэтага ж прадпрыемства Аляксандр Малочка.

Цікавая канфігурацыя кандыдатаў складваецца і ў Бярэзінскай акрузе, дзе намеснік начальніка УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці Пётр Атрошчанка будзе змагацца за дэпутацкае месца ў тым ліку і з двума партыйцамі, прадстаўніком левай партыі "Справядлівы свет" грузчыкам аэрапорта Мінск Аляксандрам Суконка і членам БСДП(Г) санітаркай Надзеяй Шомчэнка.

Вядома, што кандыдатамі зарэгістраваныя член АГП рэжысёр Юры Хашчавацкі і спявачка Ірына Дарафеева. Прычым Дарафеева змагла вельмі здзівіць сяброў акруговай камісіі, калі прынесла такую вялікую колькасць подпісаў — 4 846 пры неабходных у тысячу, а таксама нізкай колькасцю забракаваных подпісаў. Несапраўднымі прызналі толькі 12 з 1 206 правераных.

15
Тэги:
Парламент, Нацыянальныя выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Лідзія Ярмошына, Беларусь
Паседжанне ЦВК

На пасяджэнні ЦВК скаргу Караткевіч параўналі з апакаліпсісам

76
Абгрунтаваных скаргаў аб парушэннях, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў, на думку прадстаўніка рэгіёнаў, не было.

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Старшыня Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каляда назваў скаргу ў ЦВК кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч апакаліптычнай. 
ЦВК Беларусі ў пятніцу падводзіць афіцыйныя вынікі выбараў і разглядае скаргу экс-кандыдата, якая не прызнае іх вынік.

"Лялькоў (давераная асоба Караткевіч, член ЦВК з правам дарадчага голасу — Sputnik) намаляваў тут нам апакаліптычная карціну. Такое ўражаньне, што выбары, пра якія мы гаворым, праходзілі ў розных краінах", — сказаў Каляда ў пятніцу на пасяджэнні ЦВК.

Паводле яго слоў, Брэсцкая абласная выбарчая камісія падчас галасавання не зафіксавала скаргаў аб грубых парушэннях, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў. У той жа час ён прызнаў, што ў спісах выбаршчыкаў былі недакладнасці, што знайшло адлюстраванне ў некалькіх зваротах.

Каляда таксама паведаміў, што ў Брэсцкай вобласці за Караткевіч прагаласавала ў цэлым больш, чым па краіне — 5,32%. За Лукашэнку ў гэтым рэгіёне аддалі свае галасы 86,22% выбаршчыкаў.

Кіраўніка абласных выбарчых камісій ад Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей адзначылі, што выбары ў іх рэгіёнах прайшлі спакойна і ў асноўным без парушэнняў.

"Што тычыцца заўваг Лялькова, то ў вобласці працавала больш за 5,5 тысяч унутраных назіральнікаў і больш за 100 міжнародных назіральнікаў, пры гэтым каля 100 чалавек гэта прадстаўнікі апазіцыйных партый і плыняў. У іх няма прэтэнзій. Рабіць высновы аб нtдемократичных выбарах — смешна і несур'ёзна, нават калі разбіраць іх па лічбах", — сказаў на пасяджэнні ЦВК кіраўнік Гродзенскай абласной камісіі.

Са свайго боку прадстаўнік Гомельскага абласной камісіі па выбарах абверг прэтэнзіі ініцыятыўнай групы Караткевіч пра тое, што пры арганізацыі датэрміновага галасавання ў ВНУ выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс.

"Нашы маладыя людзі вельмі свабодалюбныя і незалежныя, націснуць на іх — гэта значыць вельмі моцна іх зняважыць", — сказаў ён, падкрэсліўшы, што тут прэтэнзіі прадстаўніка Караткевіч не абгрунтаваныя. Па дадзеных абласной камісіі па выбарах, у Гомельскай вобласці за Караткевіч прагаласавала 2,27% выбаршчыкаў, за Лукашэнку — 87,79%. У Віцебскай вобласці адпаведна 3,6% і 87,28%, у Гродзенскай вобласці — 4,75% і 85,89%.

Такое ж меркаванне і прыблізна аналагічныя паказчыкі агучылі кіраўніка абласной камісіі па выбарах Мінскай і Магілёўскай абласцей.

76
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Таццяна Караткевіч, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Лячэнне хворых з COVID-19 у рэзервовым шпіталі ў АТЦ Масква

Cабянін назваў сітуацыю з COVID-19 у Маскве драматычнай

7
(абноўлена 13:28 16.06.2021)
За мінулыя суткі ў расійскай сталіцы было выяўлена 5 782 новыя выпадкі COVID-19, памерлі больш за 70 пацыентаў.

МІНСК, 16 чэр - Sputnik. Мэр Масквы Сяргей Сабянін назваў развіццё сітуацыі з каронавірусам у расійскай сталіцы драматычным. Пра гэта ён напісаў у сваім блогу.

"Сітуацыя з каронавірусам працягвае развівацца драматычна", - заявіў Сабянін.

Ён удакладніў, што ў цяперашні час у шпіталях знаходзіцца больш за 12 тысяч чалавек з рознай ступенню цяжкасці хваробы.

"Па захворванню мы ўжо на ўзроўні мінулагодніх пікаў", - канстаціраваў маскоўскі мэр.

Паводле яго слоў, толькі апошнія 24 гадзіны ў Маскве ад каронавіруса памерлі больш за 70 чалавек.

Масавая вакцынацыя

Сабянін заявіў, што трагічных выпадкаў можна было б пазбегнуць, калі б грамадзяне своечасова прышчапіліся ад COVID-19. Разам з тым, ён дадаў, што вакцынацыя - гэта асабістая справа кожнага.

"У Маскоўскім рэгіёне пражывае каля 20 млн чалавек. Масква знаходзіцца на ростанях усіх дарог. Менавіта па нас прыпадаюць самыя страшныя ўдары пандэміі.

Менавіта таму нам у першую чаргу патрэбна надзейная абарона ад небяспечнай хваробы, ад гібелі тысяч масквічоў. Такая абарона ёсць - гэта вакцынацыя", - упэўнены Сабянін.

Паводле яго слоў, больш за 1.8 мільёны масквічоў прышчапіліся ад COVID "адной з лепшых і надзейных вакцын".

"Мы проста абавязаны зрабіць усё, каб у самыя кароткія тэрміны правесці масавую вакцынацыю і спыніць страшную хваробу. Спыніць гібель тысяч людзей", - дадаў Сабянін.

У сувязі з гэтым сёння маскоўскімі ўладамі было прынята рашэнне аб абавязковай вакцынацыі людзей, якія працуюць у сферы паслуг.

"Прашу зразумець правільна і падтрымаць гэта вельмі цяжкае, няпростае, але неабходнае і адказнае рашэнне", - сказаў на заканчэнне Сабянін.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
COVID-19, сітуацыя, Масква, Сяргей Сабянін
Тэмы:
Каронавірус COVID-19