Шэсць кандыдатаў падалі ў ЦВК дакументы для рэгістрацыі

© Sputnik / Вера ДашкевичЗбор подпісаў кандыдатамі
Збор подпісаў кандыдатамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод іх і былая настаўніца Жанна Раманоўская, у “скарбонцы” якой усяго 780 подпісаў.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Колькасць камплектаў дакументаў, пададзеных у Цэнтрвыбаркам Беларусі для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, павялічылася да шасці, паведамілі Sputnik ў ЦВК.

Кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду Беларусі Цэнтрвыбаркам зарэгіструе да 10 верасня. Неабходныя 100 тысяч сапраўдных подпісаў прадставілі ініцыятыўныя групы дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, лідэра ЛДП (Б) Сяргея Гайдукевіча, казацкага атамана Мікалая Улаховіча і актывісткі "Гавары праўду!" Таццяны Караткевіч.

Акрамя таго, у ЦВК падаў дакументы эканаміст Віктар Цярэшчанка, хоць з усіх яго подпісаў сапраўднымі былі прызнаныя менш за 7 тысяч.

Былая настаўніца Жанна Раманоўская прынесла дакументы нягледзячы на тое, што змагла сабраць у сваю падтрымку толькі 780 подпісаў з неабходных 100 тысяч.

Як паведамілі Sputnik ў ЦВК Беларусі, жанчына падала ў ЦВК дакументы на рэгістрацыю ў тэрмін — да 5 верасня.

"У дзень падачы дакументаў, 4 верасня прэтэндэнту на пасаду кіраўніка дзяржавы Раманаўскай ў ЦВК патлумачылі, што пры такой колькасці подпісаў яна не можа быць зарэгістраваная кандыдатам. Але яна ўсё роўна пакінула дакументы", — сказалі ў ЦВК.

Дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты неабходна было прадставіць да 5 верасня ўключна.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка.

Стужка навiн
0