Сяргей Гайдукевіч

ЦВК зарэгістраваў Гайдукевіча кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду

71
Выбарчая кампанія 2015 стане чацвёртай у палітычнай кар’еры лідэра ліберальна-дэмакратычнай партыі.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Кіраўнік адной з найстарэйшых у Беларусі палітычны партый Сяргей Гайдукевіч зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты.

Дадзенае рашэнне было прынята на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама Беларусі, якое ў чацвер праходзіць у правым крыле Дома ўрада, перадае карэспандэнт Sputnik.

У падтрымку лідэра ЛДПБ яго ініцыятыўная група сабрала больш як 139 тысяч подпісаў (пры неабходным мінімуме ў 100 тысяч).

Сяргей Гайдукевіч нарадзіўся 8 верасня 1954 года ў Мінску. Мае ваенную і юрыдычную вышэйшую адукацыю. У 1992 годзе Гайдукевіч з 28 партый і грамадскіх аб'яднанняў стварыў палітычны блок "Народны рух Беларусі" (праіснаваў да 1994-га), стаўшы яго каардынатарам. Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі з 1994 года, а з 1995 года і па цяперашні час — старшыня партыі.

Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2001 (2,45%) і 2006 гадоў (3,5% галасоў). У 2010 годзе зняўся з выбараў, назваўшы іх "цыркам".

71
Тэги:
Партыі і рухі, Палітыка, Нацыянальныя выбары, Выбарчая сістэма, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), ЦВК Рэспублікі Беларусь, Сяргей Гайдукевіч, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
З прэтэндэнтаў у кандыдаты (7)
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

За 110 месцаў у беларускім парламенце будзе змагацца 521 кандыдат

15
У парламент мае намер вярнуцца кіраўнік дзеючай палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і атлет-дэпутат Вадзім Дзевятоўскі, таксама паспрабуюць трапіць спявачка Ірына Дарафеева, рэжысёр Юры Хашчавацкі і артыст Яўген Крыжаноўскі.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зарэгістраваны 521 чалавек, гаворыцца на спецыяльным рэсурсе Цэнтрвыбаркама, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі.

"Зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты, 93 прэтэндэнтам адмоўлена, 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў выбарах", — цытуе партал словы кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Раней у інтэрв'ю Sputnik Ярмошына ахарактарызавала дадзеную кампанію як "не крыважэрную і ліберальную". І адзначыла, што колькасць адмоваў у рэгістрацыі патэнцыйным кандыдатам адчувальна меншая, чым назіралася чатыры гады таму.

Шэраг акруговых камісій ужо пачаў публікаваць спісы кандыдатаў. Так, паводле дадзеных, размешчаных на сайце Віцебскага аблвыканкама, на 14 месцаў у парламенце прэтэндуюць 66 кандыдатаў, у тым ліку некалькі дзеючых парламентарыяў.

Працягнуць працу ў парламенце разлічваюць атлет Вадзім Дзевятоўскі і старшыня дзеючай Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. У Полацкай сельскай акрузе за мандат дэпутата будзе змагацца намеснік старшыні ліберальна-дэмакратычнай партыі, артыст Яўген Крыжаноўскі.

Невялікі выбар будзе ў выбаршчыкаў адразу трох акругаў Мінскай вобласці, у Салігорскім, Заслаўскім і Сеніцкім акругах зарэгістраваныя толькі па два кандыдаты. Прычым у Салігорску канкураваць будуць намеснік генеральнага дырэктара "Беларуськалія" Андрэй Рыбак і слесар гэтага ж прадпрыемства Аляксандр Малочка.

Цікавая канфігурацыя кандыдатаў складваецца і ў Бярэзінскай акрузе, дзе намеснік начальніка УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці Пётр Атрошчанка будзе змагацца за дэпутацкае месца ў тым ліку і з двума партыйцамі, прадстаўніком левай партыі "Справядлівы свет" грузчыкам аэрапорта Мінск Аляксандрам Суконка і членам БСДП(Г) санітаркай Надзеяй Шомчэнка.

Вядома, што кандыдатамі зарэгістраваныя член АГП рэжысёр Юры Хашчавацкі і спявачка Ірына Дарафеева. Прычым Дарафеева змагла вельмі здзівіць сяброў акруговай камісіі, калі прынесла такую вялікую колькасць подпісаў — 4 846 пры неабходных у тысячу, а таксама нізкай колькасцю забракаваных подпісаў. Несапраўднымі прызналі толькі 12 з 1 206 правераных.

15
Тэги:
Парламент, Нацыянальныя выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Лідзія Ярмошына, Беларусь
Паседжанне ЦВК

На пасяджэнні ЦВК скаргу Караткевіч параўналі з апакаліпсісам

76
Абгрунтаваных скаргаў аб парушэннях, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў, на думку прадстаўніка рэгіёнаў, не было.

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Старшыня Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каляда назваў скаргу ў ЦВК кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч апакаліптычнай. 
ЦВК Беларусі ў пятніцу падводзіць афіцыйныя вынікі выбараў і разглядае скаргу экс-кандыдата, якая не прызнае іх вынік.

"Лялькоў (давераная асоба Караткевіч, член ЦВК з правам дарадчага голасу — Sputnik) намаляваў тут нам апакаліптычная карціну. Такое ўражаньне, што выбары, пра якія мы гаворым, праходзілі ў розных краінах", — сказаў Каляда ў пятніцу на пасяджэнні ЦВК.

Паводле яго слоў, Брэсцкая абласная выбарчая камісія падчас галасавання не зафіксавала скаргаў аб грубых парушэннях, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў. У той жа час ён прызнаў, што ў спісах выбаршчыкаў былі недакладнасці, што знайшло адлюстраванне ў некалькіх зваротах.

Каляда таксама паведаміў, што ў Брэсцкай вобласці за Караткевіч прагаласавала ў цэлым больш, чым па краіне — 5,32%. За Лукашэнку ў гэтым рэгіёне аддалі свае галасы 86,22% выбаршчыкаў.

Кіраўніка абласных выбарчых камісій ад Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей адзначылі, што выбары ў іх рэгіёнах прайшлі спакойна і ў асноўным без парушэнняў.

"Што тычыцца заўваг Лялькова, то ў вобласці працавала больш за 5,5 тысяч унутраных назіральнікаў і больш за 100 міжнародных назіральнікаў, пры гэтым каля 100 чалавек гэта прадстаўнікі апазіцыйных партый і плыняў. У іх няма прэтэнзій. Рабіць высновы аб нtдемократичных выбарах — смешна і несур'ёзна, нават калі разбіраць іх па лічбах", — сказаў на пасяджэнні ЦВК кіраўнік Гродзенскай абласной камісіі.

Са свайго боку прадстаўнік Гомельскага абласной камісіі па выбарах абверг прэтэнзіі ініцыятыўнай групы Караткевіч пра тое, што пры арганізацыі датэрміновага галасавання ў ВНУ выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс.

"Нашы маладыя людзі вельмі свабодалюбныя і незалежныя, націснуць на іх — гэта значыць вельмі моцна іх зняважыць", — сказаў ён, падкрэсліўшы, што тут прэтэнзіі прадстаўніка Караткевіч не абгрунтаваныя. Па дадзеных абласной камісіі па выбарах, у Гомельскай вобласці за Караткевіч прагаласавала 2,27% выбаршчыкаў, за Лукашэнку — 87,79%. У Віцебскай вобласці адпаведна 3,6% і 87,28%, у Гродзенскай вобласці — 4,75% і 85,89%.

Такое ж меркаванне і прыблізна аналагічныя паказчыкі агучылі кіраўніка абласной камісіі па выбарах Мінскай і Магілёўскай абласцей.

76
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Таццяна Караткевіч, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Спявачка Эдэн Алене (Ізраіль) выступае на рэпетыцыі першага паўфіналу конкурсу песні Еўрабачанне-2021 у Ратэрдаме

Першы паўфінал "Еўрабачання" пройдзе сёння ў Ратэрдаме

21
(абноўлена 16:16 18.05.2021)
Гледачы ўбачаць 15 жывых выступленняў, яшчэ адна артыстка, якая павінна была ўдзельнічаць у паўфінале, на сцэну не выйдзе. З-за пандэміі дэлегацыя Аўстраліі не прыбыла ў Нідэрланды, аднак спявачка запісала сваё выступленне на відэа.

МІНСК, 18 тра - Sputnik. Першы паўфінал міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне-2021" адбудзецца ў аўторак у Ратэрдаме.

Сёння на сцэну арэны Ahoy у Ратэрдаме выйдуць прадстаўнікі Літвы, Славеніі, Расіі, Швецыі, Паўночнай Македоніі, Ірландыі, Кіпра, Нарвегіі, Харватыі, Бельгіі, Ізраіля, Румыніі, Азербайджана, Украіны і Мальты. Краіны пералічаныя ў тым парадку, у якім будуць выступаць артысты. Парадкавыя нумары ўдзельнікаў былі вызначаны прадзюсарамі шоў.

Аўстралія не прыехала

Прадстаўніца Аўстраліі спявачка Montaigne не прыехала на "Еўрабачанне", так як дэлегацыя краіны не змагла наведаць Нідерладны з-за каронавірусных абмежаванняў. Кампазіцыя Technicolour, напісаная ў стылі поп-арт, будзе транслявацца анлайн. Відэа выступлення Montaigne прыйшлося падрыхтаваць загадзя.

Хто пераможа на "Еўрабачанні-2021"

Афіцыйныя букмекеры конкурсу "Еўрабачанне" назвалі фаварыта, які, на іх думку, заваюе галоўны прыз конкурсу. Спецыялісты лічаць, што першага месца вартая рок-гурт Måneskin з Італіі, які прадставіць кампазіцыю "Zitti e buoni".

Фінал "Еўрабачання"

Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў.

У фінале, мінаючы папярэднія адборы, традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.

Дзе паглядзець "Еўрабачанне"

Трансляцыя "Еўрабачання" пачнецца ў 22.00 па мінскім часе. Паглядзець конкурс на беларускіх тэлеканалах сёлета беларусы не змогуць - праграмы няма ў эфірнай сетцы. Аднак прамая трансляцыя будзе даступная на афіцыйным YouTube-канале міжнароднага конкурсу.

Чаму Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"

11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць.

"Галасы ЗМеста" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы конкурсу.

У панядзелак прэс-служба "Белтэлерадыёкампаніі" паведаміла, што рашэнне аб тым ці будзе Беларусь ўдзельнічаць у "Еўрабачанні" -2022, медыяхолдынг прыме пазней. Пры гэтым супрацоўніцтва з ЕВС і "Белтэлерадыёкампаніі" працягваецца.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
відэа, Нідэрланды, Аўстралія, Ратэрдам, Еўрабачанне