МІНСК, 28 вер — Sputnik. Скаргу кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч на "незаконную агітацыю" на карысць дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ЦВК разгледзіць на пасяджэнні ў пятніцу, паведамілі Sputnik ў Цэнтрвыбаркаме.
Актывістка "Гавары праўду!" і кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч падала скаргу ў ЦВК на Аляксандра Лукашэнку ў пятніцу.
На думку Караткевіч, на карысць кандыдата Лукашэнкі праводзіцца незаконная агітацыя — у тым ліку, з выкарыстаннем сімволікі, аналагічнай той, якая выкарыстоўваецца на яго плакатах і вытворчасцю маек з лозунгам перадвыбарнай праграмы дзеючага прэзідэнта.
Скарга Караткевіч будзе разгледжана ў пятніцу, 2 кастрычніка. Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына паставіла разгляд скаргі першым пунктам праграмы пасяджэння. У ЦВК таксама ўдакладнілі, што больш скаргаў пакуль што ніхто не падаваў.
МІНСК, 12 жні — Sputnik. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зарэгістраваны 521 чалавек, гаворыцца на спецыяльным рэсурсе Цэнтрвыбаркама, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі.
"Зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты, 93 прэтэндэнтам адмоўлена, 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў выбарах", — цытуе партал словы кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
Раней у інтэрв'ю Sputnik Ярмошына ахарактарызавала дадзеную кампанію як "не крыважэрную і ліберальную". І адзначыла, што колькасць адмоваў у рэгістрацыі патэнцыйным кандыдатам адчувальна меншая, чым назіралася чатыры гады таму.
Шэраг акруговых камісій ужо пачаў публікаваць спісы кандыдатаў. Так, паводле дадзеных, размешчаных на сайце Віцебскага аблвыканкама, на 14 месцаў у парламенце прэтэндуюць 66 кандыдатаў, у тым ліку некалькі дзеючых парламентарыяў.
Працягнуць працу ў парламенце разлічваюць атлет Вадзім Дзевятоўскі і старшыня дзеючай Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. У Полацкай сельскай акрузе за мандат дэпутата будзе змагацца намеснік старшыні ліберальна-дэмакратычнай партыі, артыст Яўген Крыжаноўскі.
Невялікі выбар будзе ў выбаршчыкаў адразу трох акругаў Мінскай вобласці, у Салігорскім, Заслаўскім і Сеніцкім акругах зарэгістраваныя толькі па два кандыдаты. Прычым у Салігорску канкураваць будуць намеснік генеральнага дырэктара "Беларуськалія" Андрэй Рыбак і слесар гэтага ж прадпрыемства Аляксандр Малочка.
Цікавая канфігурацыя кандыдатаў складваецца і ў Бярэзінскай акрузе, дзе намеснік начальніка УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці Пётр Атрошчанка будзе змагацца за дэпутацкае месца ў тым ліку і з двума партыйцамі, прадстаўніком левай партыі "Справядлівы свет" грузчыкам аэрапорта Мінск Аляксандрам Суконка і членам БСДП(Г) санітаркай Надзеяй Шомчэнка.
Вядома, што кандыдатамі зарэгістраваныя член АГП рэжысёр Юры Хашчавацкі і спявачка Ірына Дарафеева. Прычым Дарафеева змагла вельмі здзівіць сяброў акруговай камісіі, калі прынесла такую вялікую колькасць подпісаў — 4 846 пры неабходных у тысячу, а таксама нізкай колькасцю забракаваных подпісаў. Несапраўднымі прызналі толькі 12 з 1 206 правераных.
МІНСК, 16 кас — Sputnik. Старшыня Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каляда назваў скаргу ў ЦВК кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч апакаліптычнай.
ЦВК Беларусі ў пятніцу падводзіць афіцыйныя вынікі выбараў і разглядае скаргу экс-кандыдата, якая не прызнае іх вынік.
"Лялькоў (давераная асоба Караткевіч, член ЦВК з правам дарадчага голасу — Sputnik) намаляваў тут нам апакаліптычная карціну. Такое ўражаньне, што выбары, пра якія мы гаворым, праходзілі ў розных краінах", — сказаў Каляда ў пятніцу на пасяджэнні ЦВК.
Паводле яго слоў, Брэсцкая абласная выбарчая камісія падчас галасавання не зафіксавала скаргаў аб грубых парушэннях, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў. У той жа час ён прызнаў, што ў спісах выбаршчыкаў былі недакладнасці, што знайшло адлюстраванне ў некалькіх зваротах.
Каляда таксама паведаміў, што ў Брэсцкай вобласці за Караткевіч прагаласавала ў цэлым больш, чым па краіне — 5,32%. За Лукашэнку ў гэтым рэгіёне аддалі свае галасы 86,22% выбаршчыкаў.
Кіраўніка абласных выбарчых камісій ад Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей адзначылі, што выбары ў іх рэгіёнах прайшлі спакойна і ў асноўным без парушэнняў.
"Што тычыцца заўваг Лялькова, то ў вобласці працавала больш за 5,5 тысяч унутраных назіральнікаў і больш за 100 міжнародных назіральнікаў, пры гэтым каля 100 чалавек гэта прадстаўнікі апазіцыйных партый і плыняў. У іх няма прэтэнзій. Рабіць высновы аб нtдемократичных выбарах — смешна і несур'ёзна, нават калі разбіраць іх па лічбах", — сказаў на пасяджэнні ЦВК кіраўнік Гродзенскай абласной камісіі.
Са свайго боку прадстаўнік Гомельскага абласной камісіі па выбарах абверг прэтэнзіі ініцыятыўнай групы Караткевіч пра тое, што пры арганізацыі датэрміновага галасавання ў ВНУ выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс.
"Нашы маладыя людзі вельмі свабодалюбныя і незалежныя, націснуць на іх — гэта значыць вельмі моцна іх зняважыць", — сказаў ён, падкрэсліўшы, што тут прэтэнзіі прадстаўніка Караткевіч не абгрунтаваныя. Па дадзеных абласной камісіі па выбарах, у Гомельскай вобласці за Караткевіч прагаласавала 2,27% выбаршчыкаў, за Лукашэнку — 87,79%. У Віцебскай вобласці адпаведна 3,6% і 87,28%, у Гродзенскай вобласці — 4,75% і 85,89%.
Такое ж меркаванне і прыблізна аналагічныя паказчыкі агучылі кіраўніка абласной камісіі па выбарах Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Міністэрства спорту і турызму Беларусі сумесна з грамадскімі арганізацыямі працуе над удасканаленнем заканадаўства ў сферы турызму. Улічваючы, што Закон "Аб турызме" быў прыняты ў 1999 годзе, а сітуацыя з тых часоў кардынальна змянілася, прапануецца прыняць новы закон.
У праекце асаблівая ўвага нададзена абароне праў і законных інтарэсаў турыстаў.
Таксама прапануецца ўвесці азначэнне, хто з'яўляецца тураператарам, а хто турагентам, размежаваць іх адказнасць перад кліентамі.
Змены могуць закрануць і працу экскурсаводаў, гідаў-перакладчыкаў. Новаўвядзенні накіраваны на тое, каб абараніць рынак ад нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку неатэставаных спецыялістаў.
Распрацоўшчыкі лічаць, што новы Закон "Аб турызме" дазволіць выцесніць з рынку нядобрасумленных ігракоў, а таксама ўмацаваць прававую ахову грамадзян.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі: