Генеральны сакратар ШАС Дзмітрый Мезенцаў

ШАС: выбары ў Беларусі прайшлі па міжнародным стандартам

108
(абноўлена 21:56 12.10.2015)
Па словах кіраўніка місіі назіральнікаў ШАС, выбары ў Беларусі паказалі высокую зацікаўленасць грамадзян у будучыні краіны.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія прайшлі 11 кастрычніка, адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам і нацыянальнаму заканадаўству, заявіў у панядзелак журналістам генеральны сакратар ШАС, кіраўнік місіі назіральнікаў ад арганізацыі Дзмітрый Мезенцаў.

"Місія не толькі лічыць выбары адпаведнымі дэмакратычным стандартам і патрабаванням нацыянальнага выбарчага заканадаўства, але і лічыць, што гэта важнейшы этап, які паказаў высокую зацікаўленасць грамадзян Беларусі ў будучыні краіны, на якое яны могуць рэальна ўплываць", — заявіў генеральны сакратар ШАС.

Раней ход прэзідэнцкай кампаніі станоўча ацанілі прадстаўнікі АБСЕ, а таксама місія назіральнікаў ад СНД.

Выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі ў нядзелю. У іх удзельнічалі чатыры кандыдаты: дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Таццяна Караткевіч, старшыня ЛДП (Б) Сяргей Гайдукевіч і лідэр Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч. Па папярэдніх дадзеных ЦВК, дзеючы прэзідэнт лідзіруе з больш чым 83% галасоў, у Караткевіч вынік — 4,42% галасоў выбаршчыкаў, у Гайдукевіча — 3,32%, у Улаховіча — 1,17%.

108
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Выбары, Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015), ШАС, Дзмітрый Мезенцаў, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Тэмы:
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі-2015 (19)
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

За 110 месцаў у беларускім парламенце будзе змагацца 521 кандыдат

15
У парламент мае намер вярнуцца кіраўнік дзеючай палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і атлет-дэпутат Вадзім Дзевятоўскі, таксама паспрабуюць трапіць спявачка Ірына Дарафеева, рэжысёр Юры Хашчавацкі і артыст Яўген Крыжаноўскі.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зарэгістраваны 521 чалавек, гаворыцца на спецыяльным рэсурсе Цэнтрвыбаркама, прысвечаным бягучай выбарчай кампаніі.

"Зарэгістраваны 521 кандыдат у дэпутаты, 93 прэтэндэнтам адмоўлена, 16 чалавек самі адмовіліся ад удзелу ў выбарах", — цытуе партал словы кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Раней у інтэрв'ю Sputnik Ярмошына ахарактарызавала дадзеную кампанію як "не крыважэрную і ліберальную". І адзначыла, што колькасць адмоваў у рэгістрацыі патэнцыйным кандыдатам адчувальна меншая, чым назіралася чатыры гады таму.

Шэраг акруговых камісій ужо пачаў публікаваць спісы кандыдатаў. Так, паводле дадзеных, размешчаных на сайце Віцебскага аблвыканкама, на 14 месцаў у парламенце прэтэндуюць 66 кандыдатаў, у тым ліку некалькі дзеючых парламентарыяў.

Працягнуць працу ў парламенце разлічваюць атлет Вадзім Дзевятоўскі і старшыня дзеючай Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. У Полацкай сельскай акрузе за мандат дэпутата будзе змагацца намеснік старшыні ліберальна-дэмакратычнай партыі, артыст Яўген Крыжаноўскі.

Невялікі выбар будзе ў выбаршчыкаў адразу трох акругаў Мінскай вобласці, у Салігорскім, Заслаўскім і Сеніцкім акругах зарэгістраваныя толькі па два кандыдаты. Прычым у Салігорску канкураваць будуць намеснік генеральнага дырэктара "Беларуськалія" Андрэй Рыбак і слесар гэтага ж прадпрыемства Аляксандр Малочка.

Цікавая канфігурацыя кандыдатаў складваецца і ў Бярэзінскай акрузе, дзе намеснік начальніка УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці Пётр Атрошчанка будзе змагацца за дэпутацкае месца ў тым ліку і з двума партыйцамі, прадстаўніком левай партыі "Справядлівы свет" грузчыкам аэрапорта Мінск Аляксандрам Суконка і членам БСДП(Г) санітаркай Надзеяй Шомчэнка.

Вядома, што кандыдатамі зарэгістраваныя член АГП рэжысёр Юры Хашчавацкі і спявачка Ірына Дарафеева. Прычым Дарафеева змагла вельмі здзівіць сяброў акруговай камісіі, калі прынесла такую вялікую колькасць подпісаў — 4 846 пры неабходных у тысячу, а таксама нізкай колькасцю забракаваных подпісаў. Несапраўднымі прызналі толькі 12 з 1 206 правераных.

15
Тэги:
Парламент, Нацыянальныя выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Лідзія Ярмошына, Беларусь
Паседжанне ЦВК

На пасяджэнні ЦВК скаргу Караткевіч параўналі з апакаліпсісам

74
Абгрунтаваных скаргаў аб парушэннях, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў, на думку прадстаўніка рэгіёнаў, не было.

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Старшыня Брэсцкай абласной выбарчай камісіі Аляксандр Каляда назваў скаргу ў ЦВК кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч апакаліптычнай. 
ЦВК Беларусі ў пятніцу падводзіць афіцыйныя вынікі выбараў і разглядае скаргу экс-кандыдата, якая не прызнае іх вынік.

"Лялькоў (давераная асоба Караткевіч, член ЦВК з правам дарадчага голасу — Sputnik) намаляваў тут нам апакаліптычная карціну. Такое ўражаньне, што выбары, пра якія мы гаворым, праходзілі ў розных краінах", — сказаў Каляда ў пятніцу на пасяджэнні ЦВК.

Паводле яго слоў, Брэсцкая абласная выбарчая камісія падчас галасавання не зафіксавала скаргаў аб грубых парушэннях, якія маглі б паўплываць на вынікі выбараў. У той жа час ён прызнаў, што ў спісах выбаршчыкаў былі недакладнасці, што знайшло адлюстраванне ў некалькіх зваротах.

Каляда таксама паведаміў, што ў Брэсцкай вобласці за Караткевіч прагаласавала ў цэлым больш, чым па краіне — 5,32%. За Лукашэнку ў гэтым рэгіёне аддалі свае галасы 86,22% выбаршчыкаў.

Кіраўніка абласных выбарчых камісій ад Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей адзначылі, што выбары ў іх рэгіёнах прайшлі спакойна і ў асноўным без парушэнняў.

"Што тычыцца заўваг Лялькова, то ў вобласці працавала больш за 5,5 тысяч унутраных назіральнікаў і больш за 100 міжнародных назіральнікаў, пры гэтым каля 100 чалавек гэта прадстаўнікі апазіцыйных партый і плыняў. У іх няма прэтэнзій. Рабіць высновы аб нtдемократичных выбарах — смешна і несур'ёзна, нават калі разбіраць іх па лічбах", — сказаў на пасяджэнні ЦВК кіраўнік Гродзенскай абласной камісіі.

Са свайго боку прадстаўнік Гомельскага абласной камісіі па выбарах абверг прэтэнзіі ініцыятыўнай групы Караткевіч пра тое, што пры арганізацыі датэрміновага галасавання ў ВНУ выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс.

"Нашы маладыя людзі вельмі свабодалюбныя і незалежныя, націснуць на іх — гэта значыць вельмі моцна іх зняважыць", — сказаў ён, падкрэсліўшы, што тут прэтэнзіі прадстаўніка Караткевіч не абгрунтаваныя. Па дадзеных абласной камісіі па выбарах, у Гомельскай вобласці за Караткевіч прагаласавала 2,27% выбаршчыкаў, за Лукашэнку — 87,79%. У Віцебскай вобласці адпаведна 3,6% і 87,28%, у Гродзенскай вобласці — 4,75% і 85,89%.

Такое ж меркаванне і прыблізна аналагічныя паказчыкі агучылі кіраўніка абласной камісіі па выбарах Мінскай і Магілёўскай абласцей.

74
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Таццяна Караткевіч, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
У цэнтры занятасці, архіўнае фота

Cпортсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

0
(абноўлена 16:40 10.07.2020)
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

0
Тэги:
вакансіі, Беларусь