Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў

Экс-кандыдат Караткевіч патрабуе прызнаць выбары несапраўднымі

103
Палітык заяўляе, што яна набрала ў чатыры разы больш галасоў, чым афіцыйна агучыла Цэнтральная выбарчая камісія ў ноч пасля выбараў. Канчатковыя вынікі галасавання будуць падведзены ў пятніцу.

МІНСК, 14 кас — Sputnik. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Таццяна Караткевіч падала ў скаргу ў ЦВК, у якой патрабуе прызнаць прэзідэнцкія выбары несапраўднымі.

Цэнтрвыбаркам Беларусі ў пятніцу правядзе пасяджэнне, на якім будуць падведзены канчатковыя вынікі выбараў 11 кастрычніка, у ходзе якіх паводле папярэдніх падліках дзеючы прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў пяты раз перамог, набраўшы 83,5% галасоў выбаршчыкаў. Караткевіч лічыць, што за яе прагаласавала больш за 20% выбаршчыкаў, а не каля 5%, як даваў ЦВК.

"Мы падалі скаргу амаль на 200 старонках, 139 з якіх — гэты пералік парушэнняў. На падставе гэтых парушэнняў мы патрабуем прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі па ўсёй краіне", — заявіла журналістам Караткевіч ў сераду.

Паводле яе слоў, факты парушэнняў зафіксаваныя назіральнікамі кампаніі "Права выбару" і праваабаронцамі. Палітык разлічвае, што разгляд яе скаргі адбудзецца ў пятніцу. Караткевіч таксама заявіла, што, хутчэй за ўсё, яе скаргу не задаволяць.

"Мы не спадзяемся на перагляд вынікаў выбараў, але для гісторыі варта быць паслядоўнымі", — канстатавала яна. 

103
Тэги:
Нацыянальныя выбары, Выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Таццяна Караткевіч, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Выбары 2015