Пяць гадоў назад не стала Уладзіслава Галкіна. Прычыны не высвятлены

© Пресс-служба ВГТРК / Перайсці ў медыябанкАктор Уладзіслаў Галкін
Актор Уладзіслаў Галкін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Іван Бяздомны, Дальнабойнік, Катоўскі - у апошнія гады ў Галкіна было шмат таленавітых роляў. Трапіў у непрыемную гісторыю, атрымаў умоўны тэрмін, а праз два месяцы трагічна сышоў. Пра прычыны яго смерці спрачаюцца да гэтага часу.

Вера Дашкевіч, Sputnik

 Уладзіслаў нарадзіўся ў акцёрскай сям'і. Мама — кінадраматург, прыёмны бацька, які даў яму сваё прозвішча, — вядомы артыст Барыс Галкін. Бацькі былі супраць таго, каб сын працягваў іх дынастыю. На здымачную пляцоўку ўпотай ад іх Улада прывяла бабуля. Роля Гекельберы Фіна ў карціне Станіслава Гаварухіна прынесла першы поспех і вызначыла выбар прафесіі. Потым былі яшчэ некалькі роляў і вучоба спачатку ў тэатральным вучылішчы, потым у ВГІКе у Уладзіміра Хаціненкі.  

 Папулярнасць прыйшла толькі ў нулявыя з фільмам "У жніўні 44-га…" і серыялам "Дальнабойшчыкі". Потым былі яшчэ прыкметныя працы ў карціне "72 метры" у серыялах "Майстар і Маргарыта" і "Катоўскі".

© Sputnik / Ульяна Уринова / Перайсці ў медыябанкздымкі серыяла "катоўскі"
Съемки сериала Котовский - Sputnik Беларусь
здымкі серыяла "катоўскі"

 Трагічны зрыў

Падчас здымак у серыяле "Катоўскі" Уладзіслаў Галкін трапіў у непрыемную гісторыю, стаў фігурантам крымінальнай справы і атрымаў ўмоўнае пакаранне. У ноч на 24 ліпеня 2009 года артыст зайшоў у адзін з маскоўскіх бараў і заказаў выпіць. У пэўны момант бармэн вырашыў, што наведвальнік досыць п'яны і палічыў за лепшае "не пачуць" чарговую просьбу. Разгарачаны артыст спачатку разбіў аб барную стойку крэсла, а затым выхапіў траўматычны пісталет і стрэліў па бутэльках. Сітуацыю разрадзіў другі бармэн Ігар Зайцаў. Абмяняў пісталет на віскі і сеў побач. Аб настроі артыста ён пазней успамінаў у інтэрв'ю выданню "Starhit":

 "Ён узяў шклянку і раптам паскардзіўся: "Стаміўся я, Ігарок!" Потым казалі, што ён не выйшаў з вобраза Катоўскага. Але я бачыў, што гэта не так. Ён сядзеў сумны, надламаны, ці што… Казаў, што жонка яго пілуе па справе і без, папракае ў тым, што ён п'е".

Новы канфлікт успыхнуў, калі прыбыў нарад міліцыі. Галкін ўдарыў участковага. У снежні суд прызнаў артыста вінаватым па двух артыкулах:  "Хуліганства" і "Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады" і прысудзіў да 14 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на паўтара года. У сваё апраўданне на судзе Уладзіслаў казаў, што вельмі стаміўся з-за напружанага здымачнага графіка, на той момант не выйшаў з ролі і не памятае, што адбывалася ў бары.

© Sputnik / Ульяна Уринова / Перайсці ў медыябанкздымкі серыяла "катоўскі"
Съемки сериала Котовский - Sputnik Беларусь
здымкі серыяла "катоўскі"

 Заўчасны сыход Улада

 Галкіна не стала праз два месяцы пасля злапомнага суда. Артыста знайшлі ў яго кватэры 27 лютага 2010 года. Трывогу забіў бацька, пасля таго як Улад суткі не выходзіў на сувязь. "Хуткая" канстатавала, што смерць наступіла за дзве-тры гадзіны да іх прыезду. У тым самым заключэнні адзначалася, што прыкмет гвалтоўнай смерці пры першасным аглядзе не выяўлена. Прычына смерці —вострая сардэчная недастатковасць і, як вынік, раптоўнае спыненне сэрца.

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкактор уладзіслаў галкін
Актер Владислав Галкин - Sputnik Беларусь
актор уладзіслаў галкін

Пытанні застаюцца

Бацькі Улада Галкіна з афіцыйнай версіяй смерці сына не згодныя. Барыс Галкін мяркуе, што Улада маглі забіць. Адзін з магчымых матываў — грошы. Незадоўга да смерці Уладзіслаў зняў са свайго банкаўскага рахунку 136 тысяч долараў ЗША, якія прызначаліся на рамонт кватэры. Гэтыя грошы прапалі. Акрамя таго, на целе Улада засталіся сінякі. Не мог быць у кватэры артыста, на думку бацькі, і алкаголь. Пасля перанесенага панкрэатыту Уладзіслаў сядзеў на дыеце і пазбягаў ужыванння алкаголю. Пытанні бацькоў засталіся па-за следствам. Афіцыйнай версіяй застаецца натуральная смерць. Уладу Галкіна было 38.

Стужка навiн
0