Композитор Эдуард Ханок

Аўтар тэорыі творчых хваляў, кампазітар, які расчараваўся. Ханку - 75

68
(абноўлена 12:56 21.04.2015)
Аўтар музыкі да мноства савецкіх хітоў і асабістай тэорыі выжывання ў шоу-бізнэсе жыве па сваёй уласнай тэорыі - мяняе хвалі.

Вера Дашкевіч, Sputnik

Эдуард Ханок нарадзіўся 18 красавіка 1940 года ў Казахстане ў сям'і ваеннага, школу скончыў у Брэсце, потым кансерваторыю ў Маскве. Сваю лепшую музыку пісаў пераважна ў Мінску. Савецкія "Песняры", "Верасы" і "Сябры" набывалі ўсесаюзную вядомасць дзякуючы, у тым ліку, і яго песням. Ханок напісаў музыку да такіх шлягераў як "Лягу, прылягу", "Малінаўка", "Завіруха" і шмат іншых. А напрыканцы 1980-х раптоўна захапіўся навуковай дзейнасць, стаў працаваць над "Тэорыяй творчых хваляў".

Усхваляваў Пугачову

Першыя навуковыя даследванні Ханка былі апублікаваны ў кнізе "Пу-га-чоў-шчы-на!" і выклікалі скандал. Аб'ект даследвання паскаскардзілася не на жарт. Кампазітару нават давялося пазней прасіць прабачэння, але ён прягцягнуў займацца сваёй навуковай дзейнасцю. Ён перакананы, што выжыць ва ўмовах творчай прафесіі можа толькі сёрфінгіст — той, хто можа рабіць хвалі. Па разліках Ханка заставацца папулярным таленавіты артыст  можа не больш за пяць гадоў запар.

"Калі ў цябе не закладзена хваляў, ты з адной хваляй, то можаш толькі сесці на тую хвалю, якая засталася. Калі ж і далей ты хочаш быць папулярным, трэба ці змяніць від дзейнасці, ці знайсці такую "фішку", якая будзе трымаць цябе і далей", — растлумачыў вучоны-кампазітар.

У выпадку з Алай Барысаўнай такой "фішкай" сталі яе шматлікія мужчыны. Сваю тэорыю Эдуард Ханок развіў ужо ў некалькіх кнігах і нават пытаўся аформіць у дэсіртацыю. Складаў і збіраў для яе хваляграмы знакамітых людзей.

У пошуках асабістай хвалі

Быццам па сваёй уласнай тэорыі, ён за апошнія 30 год змяніў шмат шмат відаў дзейнасць. Спрабаваў сябе ў навуковай працы, балатаваўся ў Дзярждуму Расіі ад Народнай партыі Генадзя Райкова, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар'ер. Эдуард Ханок шчаслівы ўладальнік двух пашпартаў — расійскага і беларускага. Працаваў дзяржслужачым —  некалькі гадоў быў памочнікам дэпутата Іосіфа Кабзона. А потым вярнуўся на Беларусь і зноў пачаў займацца творчасцю.

Ці будуць шлягеры?

Музыку Ханок піша і сёння, але толькі на заказ. Моцных шлягераў не атрымоўваецца. Магчыма таму, што ён вырашыў для сябе: пісаць музыку — гэта не яго праца. Аб гэтым ён сказаў напярэдадні свайго 70-гадовага юбілея ў інтэрв'ю "Народнай воле". Ён марыў пра папулярнасць, якая даставалася артыстам.

"Ты ж не будзеш кожны дзень хадзіць да ўсіх і казаць: я гэта напісаў! Скажуць, што звар'яцеў. Сёння прафесія кампазітара- песенніка ні маральна, ні матэрыяльна амаль нічога не дае. Імёны кампазітараў ужо ніхто не абвяшчае. Напрыклад, маёй песняй "Служу Расіі" адкрываюць і закрываюць шматлікія канцэрты, але нідзе не кажуць пра аўтараў. Менавіта таму гэта прафесія і губляе свой сэнс", — кажа Эдуард Ханок.

Да таго ж у пэўны момант ён зразумеў, што ёсць кампазітары і памацней за яго, напрыклад, Пахмутава, Паулс і Шаінскі.

У 75 жыццё толькі пачынаецца

Юбілейную дату Ханок сустрэў за работай: яго запрасілі ў склад журы аднаго з песенных конкурсаў, які зараз праходзіць у Падмаскоўі. На пытанне аб стане здароўя кажа, што ў свае 75 адчувае сябе лепш, чым паўвека назад. Ні дачы, ні машыны ён не мае, але лічыць сябе забяспечаным чалавекам. Любіць хадзіць пешшу і кажа, што яго сапраўднае жыццё пачынаецца толькі зараз.

68
Тэги:
Эдуард Ханок, Масква, Мінск
Які сёння дзень: 9 красавіка

Які сёння дзень: 9 красавіка 2020 года

165
(абноўлена 15:41 06.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сотым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 266 дзён.

Якія падзеі адбыліся 9 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 красавіка

  • У 1946 годзе ў нямецкім Міхельсдорфе было заснавана Беларускае літаратурнае згуртаванне "Шыпшына".

Хто нарадзіўся 9 красавіка

  • 1835 год: Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.
  • 1934 год: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, заснавальнік часопіса Playboy Х'ю Хефнер і французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо.

9 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Матроны Салунскай.

У гэты дзень у вёсках адбіралі з запасаў прыдатнае для пасеву насенне рэпы. Да з'яўлення бульбы гэта агародніна, як і капуста, была адным з самых распаўсюджаных відаў. Рэпу можна есці сырой, смажыць яе і варыць, дадаваць у цеста для аладак.

Калі раніцай туман – год будзе ўраджайны.

165
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Чарамха

Які сёння дзень: 8 красавіка 2020 года

179
(абноўлена 15:41 06.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 267 дзён.

Якія падзеі адбыліся 8 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 красавіка

  • У 1525 годзе па дагавору, падпісанаму ў Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў секулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасць ад Польшчы.

Хто нарадзіўся 8 красавіка

  • 1959 год: Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мецэнат, апошні ардынат нясвіжскі.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Гаэтана Даніцэці і французскі мастак Пабла Пікаса.

8 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор архангела Гаўрыіла. Яму маліліся пры хваробах, для выратаванне на вадзе, захавання пчол у вуллях, а таксама прасілі абараніць паляўнічых ад мядзведзяў і ўберагчы жамашнюю жывёлу.

Таксама сёння шануецца вялебны Васілій Новы. Яму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі.

Калі ў гэты дзень былі замаразкі, вясна будзе доўгая і халодная. Калі чарамха зелянее, ужо можна саджаць раннюю бульбу.

 

 

179
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Кожнаму дасталася часцінка Жыватворнага агню

Набажэнствы напярэдадні Вялікадня пакажуць па тэлебачанні

0
(абноўлена 09:04 09.04.2020)
Усяго на каналах Белтэлерадыёкампаніі будуць паказаныя 11 набажэнстваў - як для каталікоў, так і для праваслаўных.

МІНСК, 8 кра - Sputnik. Прамыя трансляцыі велікодных набажэнстваў каталіцкай і праваслаўнай цэркваў пакажуць у эфіры беларускага тэлебачання, расказалі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

На фоне распаўсюджвання каронавіруса многія, у тым ліку вернікі, хочуць засцерагчы сябе. Для выконваючых сацыяльнае дыстанцыяванне і самаізаляцыю арганізаваны прамыя трансляцыі велікодных набажэнстваў - і ў каталікоў, і ў праваслаўных.

Так, у чацвер 9 красавіка ў сем гадзін вечара на тэлеканале "Беларусь 3" пачнецца прамая трансляцыя набажэнства ў Вялікі чацвер з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У пятніцу 10 красавіка ў 23:20 на гэтым жа тэлеканале пройдзе прамая трансляцыя Крыжовага Шляху з Рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францыска.

Вечарам 11 красавіка, а 21:45, у эфіры "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць трансляцыю набажэнства на Вялікдзень з архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У нядзелю 12 красавіка ў 16:20 на "Беларусь 3" будзе транслявацца велікоднае пасланне і благаславенне "Гораду і свету" Папы Рымскага.

Прамая трансляцыя літургіі на праваслаўную Вербніца будзе паказана па "Беларусь 3" у нядзелю ў 09:50.

Трансляцыю Чыну амавення ног у праваслаўны Вялікі чацвер пакажуць апоўдні 16 красавіка. У пятніцу 17 красавіка на тым жа тэлеканале ў прамым эфіры будзе ісці Вячэрня з вынасам Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

У наступную пятніцу ў 19:00 у эфіры "Беларусь 3" адбудзецца трансляцыя ютрані з чынам пахавання Плашчаніцы з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. У нядзелю ў 13:15 па "НТБ-Беларусь" пройдзе прамая трансляцыя з храма Гроба Гасподняга ў Ерусаліме з сыходжаннем Жыватворнага агню.

Нарэшце, 18 мая а 23:45 па "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе паказаная прамая трансляцыя святочнага богаслужэння з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора.

0
Тэги:
Беларусь, Вялікдзень
Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень