Уся “Праўда” пра беларускія СМІ

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛя кіёску Белсаюздрука ў Мінску
Ля кіёску Белсаюздрука ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik паспрабаваў разабрацца, ці ёсць падставы для майскага свята ў беларускіх газетчыкаў.

Вера Дашкевіч, Sputnik

Традыцыю адзначаць Дзень друку 5 мая Беларусь атрымала ў спадчыну ад Савецкага Саюза. Дата звязана з выхадам у 1912 годзе першага нумара ленінскай газеты "Праўда". У Расіі напачатку 1990-х "журналісцкае" свята перанеслі на 13 студзеня — у гэты дзень ў 1703 годзе па ўказе Пятра I былі аддрукаваны першыя "Ведамасці".

"Недрукаваная" гісторыя

Беларускае друкаваная справа актыўна развівалася і да 1912 года. Яшчэ ў 1517 годзе Францыск Скарына выпусціў у Празе першы "Псалтыр". У 1862-63 гадах Кастусь Каліноўскі пачаў выдаваць "Мужыцкую праўду", выйшла сем яе нумароў. Нарэшце, з 1906 года ў Вільні выходзілі легендарныя "Наша доля" і "Наша ніва". У апошняй друкаваліся Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і многія іншыя беларускія класікі.

Зрэшты, пры жаданні 5 мая можна звязаць і з іншай "друкаванай" падзеяй, якая здарылася ў 1581 годзе і мае дачыненне да беларускай гісторыі. У гэты дзень у друкарні Івана Фёдарава на Валыні, які служыў у Радзівілаў, паэт Андрэй Рымша выпусціў своеасаблівы каляндар: 12 двухрадкоўяў — апісанняў кожнага месяца. Рыфмы складзеныя на старабеларускай мове.

Друкаванае сучаснае…

Сёння ў беларускіх друкароў, акрамя падставы для свята, ёсць маса падстаў для разважанняў. Газеты і часопісы ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій сталі імкліва губляць папулярнасць.

"Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што менш за палову насельніцтва сёння чытае друкаваныя газеты, толькі 6-7% чытаюць газеты штодня. А быў час, калі газеты з'яўляліся аднымі з асноўных крыніц інфармацыі", — заявіў у інтэрв'ю Sputnik медыяэксперт Павел Быкоўскі.

Самую вялікую аўдыторыю на сённяшні дзень ўтрымлівае тэлебачанне, але яго глядзяць пераважна дзеля забаў і аналітыкі, растлумачыў эксперт.

Другое месца па ахопе аўдыторыі займае інтэрнэт з шматлікімі карыснымі сэрвісамі і разнастайнасцю навін, і толькі затым ідуць газеты і радыё. Істотную ролю ў цяперашняй расстаноўцы сіл на медыярынку маюць і сацыяльныя сеткі. Яны сфармавалі новага спажыўца — актыўнага і здольнага фармаваць ўласны парадак дня. "У сацсетках людзі без пасярэднікаў абменьваюцца навінамі, абыходзяць, такім чынам, неабходнасць карыстацца фільтручым поглядам рэдактара. Пакуль у журналістаў не вельмі атрымліваецца канкураваць з новымі медыя — канстатуе Быкоўскі.

…І будучае

Будучыня ў друкаванай журналістыкі ёсць, перакананы медыяэксперт. Перш за ўсё, таму што ёсць людзі, якія прывыклі трымаць у руках газету. Але змагацца за аўдыторыю, на думку Быкоўскага, прыйдзецца.

З магчымых крокаў ён назваў больш актыўную работа па прыцягненню чытачоў праз уласны сайт і сацыяльныя сеткі, пошук унікальнай нішы і спецыяльных прапаноў, недаступных ў інтэрнэт-

рэжыме. "У глянцавых часопісах, да прыкладу, можна карыстацца пробнікамі — шампунямі, касметыкай, а ў інтэрнэце пакуль не прыдумалі, як гэта можна зрабіць", — растлумачыў эксперт.

Sputnik віншуе калег з друкаваных СМІ і жадае атрымаць поспех у барацьбе за аўдыторыю.

Стужка навiн
0