літаратурнае аб'яднанне Узвышша

Язэп Пушча - ахвяра свайго часу

773
(абноўлена 11:20 20.05.2015)
Сёння спаўняецца 113 гадоў са дня нараджэння вядомага беларускага літаратурнага дзеяча

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Язэп Пушча (сапраўднае імя — Іосіф Паўлавіч Плашчынскі), выбітны беларускі літатурны дзеяч даваеннага часу. З'яляўся адным з арганізатараў літаратаурных аб'яднанняў "Маладняк" і "Узвышша".

Нарадзіўся паэт у вёсцы Каралішчавічы Мінскага павета 20 мая 1925 года і лічыцца адным з самых цікавых і арыгінальных беларускіх паэтаў 20-х гадоў XX стагоддзя.

У 1918 годзе паступіў у Мінскае рэальнае вучылішча, у 1921 стаў слухачом курсаў беларусазнаўства пры Наркамсавеце БССР, адначасова працаваў выкладчыкам мовы і літаратуры. У 1923 годзе разам з іншымі дзеячамі культуры заснаваў першае беларускае літаратурнае аб'яднанне "Маладняк".

Плашчынскі меў прагу да ведаў: акрамя вучылішча, скончыў педагагічны факультэт БДУ, пасля другога курса перавёўся ў Ленінградскі універсітэт.

Першае апавяданне выдаў у 1922 годзе пад псеўданімам Лясун, і да 1930 года выдаў некалькі паэтычных кніг.

Беларускі паэт Язэп Пушча
© Photo : www.lit-bel.org
Беларускі паэт Язэп Пушча

Паэзія Пушчы апявала новае савецкае жыццё, раскрывала радасны стан разняволенага працаўніка — часта праз ранішні, вясновы пейзаж. Ёй уласцівыя глыбокі лірызм, танальнасць светлай споведзі-разважанні, выкарыстанне сродкаў народнай песні.

Найбольшую вядомасць набылі яго "Лісты да сабакі".

У 1930- м годзе паэт быў арыштаваны за ўдзел у "контррэвалюцыйнай арганізацыі" і "антысавецкай агітацыі" і асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення да пачатку вайны працаваў у Мурманскім раёне Уладзімірскай вобласці і займаўся настаўніцкай дзейнасцю.

Да высылкі за паспеў выдаць зборнікі вершаў "Раніца рыкае", "Vita", "Дні вясны", "Песні на руінах", а таксама паэмы "Песня вайны" і "Цень Консула", прасякнутыя ўражаннямі аб Першай сусветнай вайне. Была падрыхтавана да выдання кніга "Мой маніфест", якую паэт схаваў у вуллі, але пасля арышту кнігу знайшла і спаліла сястра Пушчы. Быў падрыхтаваны да друку, але не выйшаў зборнік лірыкі "Грэшная кніга". У канцы 1920-х ускладніліся пошукі паэта, у некаторых яго творах прагучалі песімістычныя ноты.

Для твораў пасляваеннага часу характэрна ўзбагачэнне ўтрымання, пашырэнне паэтычнага далягляду.

Пасля прыезду ў Мінску ў друку з'яўляюцца вершаваная казка "На Бабрыцы", кніга "Вершы і паэмы" і зборнік "Пачатак легенды".

Пушча займаўся і перакладчыцкай дзейнасцю. На беларускую мову пераклаў аповесць Аляксея Талстога "Дзяцінства Мікіты". 

Асобныя творы Пушчы пакладзены на музыку.

Язэп Пушча адзін з тых паэтоў, чый лёс і творчасць сталі ахвярамі свайго часу.

Многія творы, напісаныя да 1930 года, не захаваліся ў першапачатковым выглядзе, а у зборніках 60-х гадоу былі надрукаваны перапрацаваныя варыянты. Зразумела, што ў савецкі час усе падзеі, літаратурньїя і грамадскія, тлумачыліся паводле палітьічных меркаванняу. Фактычна тое, што не умацоўвала і не прыхарошвала сістэму, не мела права на існаванне.

773
Тэги:
Гісторыя, Літаратура, Жыццё знакамітых людзей, Язэп Пушча, Беларусь
Які сёння дзень: 25 студзеня

Які сёння дзень: 25 студзеня 2021 года

223
(абноўлена 20:40 22.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 340 дзён.

Сёння адзначаецца Дзень студэнта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 студзеня

  • У 1323 годзе князь Гедымін у пасланні да грамадзян Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна запрасіў святароў, рыцараў і рамеснікаў у ВКЛ.
  • У 1924 годзе ў Вільні распачалася Беларуская канферэнцыя.
  • У 1972 годзе мільённы жыхар нарадзіўся ў Мінску.
  • У 1990 годзе быў створаны Лельчыцкі краязнаўчы музей.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Францыяй.
  • У 1995 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Камбоджай.

Хто нарадзіўся 25 студзеня

  • 1804 год: Антон Адынец, паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец.
  • 1869 год: Адам Гурыновіч, беларускі паэт.
  • 1903 год: Любоў Мазалеўская, беларуская актрыса, рэжысёр, педагог.
  • 1955 год: Аляксандр Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі хімік, фізік і філосаф Роберт Бойль, шатландскі паэт Роберт Бёрнс, англійскі пісьменнік Уільям Сомерсет Моэм, англійская пісьменніца Вірджынія Вульф і рускі бард, паэт і акцёр Уладзімір Высоцкі.

25 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Таццяны Рымскай.

25 студзеня таксама называюць Таццянін дзень, і адзначаюць у яго свята студэнцтва. Першапачаткова свята ўзнікла як дзень нараджэння Маскоўскага ўніверсітэта, але з цягам часу яго ператварылася ў свята ўсіх студэнтаў, якое з задавальненнем адзначаюць і ў Беларусі.

У народзе прынята было на Таццянін дзень пячы каравай у выглядзе сонейка. Займаліся гэтым старэйшыя жанчыны ў сям'і. Так яны заклікалі вясну і гналі марозы.

Калі ў гэты дзень сонечна, птушкі прыляцяць рана і вясна будзе цёплая. Вялікія гурбы 25 студзеня прадракаюць добры ўраджай.

223
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 24 студзеня

Які сёння дзень: 24 студзеня 2021 года

214
(абноўлена 20:36 22.01.2021)
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 341 дзень.

Якія падзеі адбыліся 24 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 студзеня

  • У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з В'етнамам і Манголіяй.
  • У 1999 годзе філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус для міжнародных перавозак.

Хто нарадзіўся 24 студзеня

  • 1885 год: Юрый Тарыч, беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускага кіно.
  • 1931 год: Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.

Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург і публіцыст Бамаршэ, нямецкі літаратар, кампазітар, мастак Эрнст Тэадор Амадэй Гофман і рускі мастак Васіль Сурыкаў.

24 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебных Феадосія Вялікага і Феадосія Антыахійскага. У народзе гэты дзень называлі Феадосій-вясняк. Звычайна з гэтага дня прыходзіла невялічкае пацяпленне. Калі ж на Феадосія быў мароз, гэта лічылася дрэнным для пасеваў.

У той жа час адліга прадвяшчала раннюю і працяглую вясну, што таксама было не вельмі добра для збожжа.

Калі ў гэты дзень быў туман, вясной будзе паводка. Калі раніцай ішоў снег, гэта прадвяшчала хуткае пахаладанне.

214
Тэги:
які сёння дзень, народны каляндар
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Біяметрычны пашпарт прызначаны для выезду за мяжу

Кіраўнік МУС: усё гатова, каб пачаць выдачу біяметрычных пашпартоў

1
(абноўлена 16:32 25.01.2021)
Дата, калі пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана, яе прапануюць, калі ўсе нюансы будуць дапрацаваны.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сістэма МУС ужо гатовая, каб пачаць выдачу біяметрычных дакументаў, сказаў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

Нарада, на якой абмяркоўвалася тэма выдачы біяметрычных пашпартоў, прайшла сёння ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Па словах кіраўніка МУС, прэзідэнтам былі пастаўлены дадатковыя пытанні, якія неабходна прапрацаваць. Гэта тычыцца абароны персанальных дадзеных - самае галоўнае пытанне. Тэрміны ўвядзення біяметрычных пашпартоў будуць вызначаны дадаткова з улікам аб'ёму неабходных дапрацовак і пасля правядзення пагаджальнай нарады з усімі зацікаўленымі дзяржорганамі.

Галоўнае - зручнасць

Міністр адзначыў, што ў першую чаргу на нарадзе звярталася ўвага на зручнасць насельніцтва пры атрыманні і выкарыстанні біяметрычных дакументаў. Іван Кубракоў растлумачыў, што нават пасля пачатку выдачы дакументаў новага ўзору ўсе ранейшыя пашпарты грамадзян будуць сапраўдныя на працягу свайго тэрміну дзеяння. Адна з прапаноў - дапрацаваць сістэму так, каб адным і тым жа дакументам можна было карыстацца як унутры краіны, так і пры выездзе за мяжу.

"З улікам пагадненняў іншых краін прапрацоўваецца магчымасць, каб была толькі ID-карта альбо адзін дакумент, які і для выезду за мяжу, і для выкарыстання ўнутры краіны", - рэзюмаваў ён.

Новыя дакументы

Новае пакаленне асабістых дакументаў для грамадзян Беларусі будзе прадстаўлена ў двух узорах - ідэнтыфікацыйнае пасведчанне і біяметрычны пашпарт.

У 2021 годзе беларусам пачнуць выдаваць ID-карты, якія заменяць стандартныя пашпарты на тэрыторыі краіны. Таксама ўводзяцца біяметрычныя пашпарты для паездак за мяжу.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адобрыў увядзенне ў Беларусі біяметрычных дакументаў. Тым не менш, ён даручыў дапрацаваць асобныя моманты. Дакладная дата, з якой пачнуць выдаваць такія дакументы, пакуль не вызначана. Яна будзе прапанавана прэзідэнту ў праекце ўказа, калі ўсе нюансы будуць улічаны.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
Беларусь, МУС Беларусі, Біяметрычны пашпарт