Літаратурнае аб'яднанне Узвышша

"Узвышша" і сусветны вопыт

1057
(абноўлена 10:17 26.05.2015)
Літаратурнае аб'яднанне "Узвышша" было заснавана 26 мая 1926 года.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Беларускае літаратурнае аб'яднанне "Узвышша" дзейнічала на Беларусі ў другой палове 20-х гадоў ХХ стагоддзя, было створана былымі ўдзельнікамі літаб'яднання "Маладняк", адзначалася новым, мадэрнісцкім, позіркам на літаратуру.

У першапачатковы склад "Узвышша" ўвайшлі шэсць беларускіх пісьменнікаў: А. Бабарэка, З. Бядуля, У. Дубоўка, К. Крапіва, Я. Пушча і К. Чорны.

Творчасць тагачасных беларускiх i заходнiх пiсьменнiкаў,пры ўсёй адрознасцi грамадскiх i сацыяльных умоў, адбывалася пад уплывам складаных,супярэчлiвых падзей — войнаў, разбурэн-няў iмперый, хуткiх тэмпаў тэхiчнага прагрэсу,iмклiвага раз-вiцця псiхалогii, фiласофii. Iдэi тых жа З. Фрэйда, А. Бергсона, О.Шпенглера былi вядомыя ў Савецкiм Саюзе. Новы вопыт патрабаваў адпаведных сродкаўмастацкага ўвасаблення, абнаўлення прыёмаў мастацкай выразнасцi, на што і зрабілі акцэнт заснавальнікі новага беларускага аб'яднання.

На ўтварэнне і дзейнасць "Узвышша" значны ўплыў мела маскоўскае аб'яднанне "Перавал", які вызначаў сваім асноўной мэтай барацьбу за высокую эстэтычную культуру творчасці.

Лiтаратурна-мастацкае аб'яднанне "Узвышша"вызначалася выразна наватарскiм характарам. Прычым арыентацыя на засваенне лепшых узораў сусветнай лiтаратуры была свядомай, мэтанакiраванай устаноўкай, што было адлюстравана ў канцэпцыi "ўзвышэнства".

У новага аб'яднання адразу з'явіліся літаратурныя праціўнікі: удзельнікаў таварыства абвінавачвалі ў ідэалізме, залішнім эстэцтве, дробна-буржуазнай ідэалогіі. З гэтай нагодай у 1926 годзе заснавальнікі літаб'яднання прынялі праграмна-палемічны дакумент "Камунікат беларускага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Узвышша", у якім арганізатары аб'яднання зрабілі спробу абвергнуць абвінавачванні сваіх літаратурных супраціўнікаў.

У 1927 годзе аб'яднанне дакументальна зацвердзіла сваё існаванне ў праграмнай заяве "Ад беларускага літаратурна-мастацкага згуртавання "Узвышша".

"Узвышша беларускай мастацкай культуры творыцца не колькасцю паэтаў i пiсьменнiкаў, якiя б асмелiлiся абвясцiць сябе каманднымi высотамi, а якасцю той лiтаратурна-мастацкай прадукцыi, якая прыносiцца ў скарбнiцу беларускай мастацкай лiтаратуры з глыбiнь сучаснасцi, узброенай ведамi, воляю, шчырым жаданнем i энтузiязмам вялiкай творчасцi. Толькi так творыцца тое ўзвышша беларуска йпралетарскай лiтаратуры, якое ўгледзяць вякi i народы", — пісалася ў заяве.

Заява ўключала крытычны аналіз творчасці маладых пісьменнікаў, якія недаацэньвалі або зусім не прызнавалі літаратурную традыцыю, і не ўзнялі літаратуру на новы мастацкі ўзровень, крытыку "маладняка", як літаратурна-асветніцкага кірунку.

 Дасягнуць вяршыні нацыянальнай літаратуры, на думку членаў "Узвышша", магчыма было шляхам вучобы i выхавання талентаў, стварэння арыгінальнай школы літаратурнага мастацтва праз развіццё высокай культуры мовы, арганічнае спалучэнне рэалістычных традыцый са смелым наватарствам.

На думку ўздзельнікаў "Узвышша", у літаратурных творах трэба было рабіць акцэнт на шырокае выкарыстанне мастацкай сімволікі, "канцэнтраваную вобразнасць", нацыянальна-спецыфічная тэматыку i жанравасць, цэласнасць i канцэптуальнасць творча-мастацкага мыслення, разнастайнасць форм i стыляў.

Праграма аб'яднання трапіла пад крытыку, часта нядобразычлівую і тэндэнцыйную, з боку тагачасных аб'яднанняў "Полымя", "Маладняк" і "БелАПП", была рэалізавана толькі часткова.

У дзейнасці аб'яднання сустракаліся неаб'ектыўныя стаўленні да "маладнякоўцаў", недаацэнка зробленага імі.

Савецкая крытыка 1930-х — пач.1950-х гг. цалкам адмаўляла значэнне "Узвышша" ў станаўленні беларускай савецкай літаратуры, адносіла аб'яднанне да варожых сацыялізму арганізацый; уклад аб'яднання ў развіццё літаратуры, мастацкай культуры i эстэтычнай думкі Беларусі быў аб'ектыўна ацэнены ў савецкім літаратуразнаўстве толькі ў 2-й пал. 1950-х — 1960-я гг.

 

1057
Тэги:
Літаратура, Гісторыя, Культурнае развіццё, культура і мастацтва, Культура, Беларусь
Каментары