Квіценне агурка

Народныя прыкметы ад Фалалея-агурочніка

377
У народзе казалі, што да 2 чэрвеня няма лета, але пасля ўжо не бывае зімы.

МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Па народным календары 2 чэрвеня адзначаецца дзень Лявонція і Фалалея. Лічылася, што гэта адзін з самых спрыяльных дзён для пасадкі агуркоў у адкрыты грунт. Таксама адзначалі пачатак цвіцення глогу і кмена. Дзень 2 чэрвеня, як правіла, выдаваўся цёплым, людзі маліліся багам і прасілі ў іх моцных дажджоў, якія і дапамагалі сабраць багаты ўраджай.

Раней пасеў агуркоў выраблялі таемна, каб пра гэта не даведаліся зацікаўленыя суседзі. Належыла хаваць факт пасадкі агуркоў нават ад членаў сям'і, якія ў гэтым працэсе не ўдзельнічаюць. Асабліва старанна пільнуюць першую градку, а першы гурок было прынята закопваць у агародзе — лічылася, што ў гэтым выпадку ўраджай будзе добрым, і вырсце шмат агуркоў.

Гэты дзень таксама лічыцца днём "трох мучанікаў — зледзянелых старцаў" (Фалалея, Аляксандра, Астэрыя).

У праваслаўнай царкве 2 чэрвеня шануецца памяць пакутнікаў Астэрыя, Аляксандра і Фалалея, жыццё якіх датавана 284- м годам. Гэтыя людзі пацярпелі за веру ў Хрыста — іх падверглі жорсткім катаваньням і забілі, адсекшы галаву. Дарэчы, самаму малодшаму Фалалею ў той час было толькі 18 гадоў.

У другі дзень лета таксама адзначаецца здабыццё мошчаў святога мітрапаліта Алексія Маскоўскага, вядомага рускага цудатворца, што адбылося ў 1431 годзе.

 У народзе 2 чэрвеня называлі па-рознаму: Дзень Фалалея, Фалалей цеплавы, Агурочнік, Дзень Алексія, Градачнік, Фалалей Цёплы і г.д. Сам пакутнік Фалалей часта быў вядомы пад імем Агурочніка — менавіта 2 чэрвеня людзі пачыналі сеяць агуркі.

Народныя прыкметы на 2 чэрвеня:

  • мноства шышак на елках — да ўраджая агуркоў;
  • прыйшоў Фалалей,  дасейвай агуркі хутчэй;
  • калі на Фалалея дождж ідзе — усё лета сонечным будзе;
  • калі 2 чэрвеня ідзе дождж- у снежні пачнуцца снегапады;
  • жабы гучна і дружна квакаюць — агуркоў наквакаюць.
377
Тэги:
Гісторыя, Хрысціянства, Рэлігія, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары