Спаса-Еўфрасіньеўскі жаночы манастыр

Масавае шэсце і малебен у гонар прападобнай Еўфрасінні

87
(абноўлена 09:43 05.06.2015)
У Полацку Дзень памяці беларускай заступніцы ў гэтым годзе будуць адзначаць як ніколі маштабна.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Праваслаўная царква 5 чэрвеня шануе памяць прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Чакаецца, што каля 10 тысяч чалавек возьмуць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Беларускай заступніцы.

 Пачнуцца ўрачыстасці літургіямі ў галоўных праваслаўных святынь. Затым 14 царкоўных шэсцяў пройдуць да помніка Усяславу Чарадзею, дзе аб'яднаюцца ў агульны Хросны ход да помніка Еўфрасінні Полацкай, дзе адбудзецца малебен.

Акрамя духоўных запланаваны і свецкія мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай святой. Так, сёння адбудзецца моладзевы квэст Еўфрасінні — "Праз стагоддзі", дзіцячы фестываль, выставы і тэматычныя экскурсіі.

 Адным з сюрпрызаў святочных мерапрыемстваў стала магчымасць убачыць нядаўна знойдзеную пячатку святой. Рэліквія выстаўлена ў экспазіцыі Гарадской мастацкай галерэі з 4 па 7 чэрвеня.

Унучка Усяслава Чарадзея ўвайшла ў гісторыю як заснавальніца двух праваслаўных манастыроў, асветніца, нябесная заступніца беларусаў і першая беларуская праваслаўная святая. У 12 гадоў княжая дачка Прадслава прымае пострыг і імя Еўфрасіння. Жыла пры Сафійскім храме і займалася па просьбе гараджан перапісваннем кніг. Атрыманыя грошы раздавала на міласціну. Пазней перабралася ў мястэчка Сяльцо пад Полацкам і заснавала спачатку жаночы, а потым і мужчынскі манастыры. Вучыла маладых паслушніца грамаце, перапісванню кніг, спеву, шыццю і іншым рамёствам. На схіле гадоў адправілася з паломніцтвам у Ерусалім, дзе і памерла ў рускім манастыры ў гонар Прасвятой Багародзіцы.

87
Тэги:
Рэлігійны рытуал, Хрысціянства, Рэлігія, Рэлігіёзныя мерапрыемствы, Еўфрасіння Полацкая, Полацк, Віцебская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары