Не стала акцёра Алана Рыкмана

Падпісацца
Рыкман вядомы ролямі ў фільмах “Моцны арэшак”, серый пра Гары Потэра і іншымі працамі.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Вядомы брытанскі акцёр Алан Рыкман памёр ва ўзросце 69 ад раку, паведамляе газета The Guardian.

Алан Рыкман — адзін з вядучых брытанскіх акцёраў тэатра і кіно. За сваё жыццё ён адыграў у 71 стужцы, а вялікую вядомасць яму прынеслі ролі Северуса Снэйпа ў фільмах пра Гары Потэра, Ганса Грубера ў "Моцным арэшку" і галоўная роля ў міні-серыяле "Распуцін".

Акрамя таго, Рыкман выконваў ролі ў шматлікіх тэатральных пастаноўках. Сярод узнагарод у акцёра былі BAFTA, "Эмі", "Залаты глобус" і прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

У 2014 годзе Рыкман выступіў у якасці рэжысёра — яго стужка "Маленькі хаос" была прадстаўлена на мностве прэстыжных кінафэстаў. Галоўную ролю ў карціне выканала ўладальніца Оскара актрыса Кейт Уінслет.

Стужка навiн
0