Радыёпрыёмнік

"Юбілейны тыдзень" Крапівы на Беларускім радыё

154
(абноўлена 11:23 05.03.2016)
З нагоды 120-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры слухачам будуць прадстаўлены радыёспектаклі і пастаноўкі паводле яго твораў.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. З 29 лютага па 7 сакавіка ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё — "Юбілейны тыдзень" народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.

На працягу "Юбілейнага тыдня" ў 22.05 у "Тэатры Беларускага радыё" прагучаць наступныя радыёкампазіцыі спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы паводле п'ес Кандрата Крапівы: 29 лютага і 1 сакавіка — "Партызаны", 2 і 3 сакавіка — "Людзі і д'яблы", 4 і 5 сакавіка — "Брама неўміручасці", 6 і 7 сакавіка — "Хто смяецца апошнім".

Жыццё і актыўная грамадская дзейнасць Кандрата Крапівы — гэта адначасова і значная частка гісторыі нашай краіны. Кандрат Атраховіч (сапраўднае імя пісьменніка) з'яўляўся ўдзельнікам яшчэ Першай сусветнай вайны, а ў Вялікую Айчынную ствараў з паплечнікамі газету "За Савецкую Беларусь" і сатырычны агітплакат "Раздавім фашысцкую гадзіну". Пасля вайны працаваў дырэктарам Інстытута мовы і літаратуры АН БССР, а пазней — віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук.

Творчасць Кандрата Крапівы — з'ява ўнікальная і адметная для беларускай літаратуры. Гэта байкапісец такога ўзроўню, як Эзоп — для антычнай літаратуры, Лафантэн — для французскай і Крылоў — для рускай. Напэўна, немагчыма знайсці беларуса, які не ведаў хоць бы адной байкі Кандрата Крапівы. Акрамя таго, гэта выдатны драматург і сатырык, які мог як высмеяць чалавечыя заганы ў сваіх п'есах "Хто смяецца апошнім" і "Брама неўміручасці", так і стварыць лірычную камедыю "Пяюць жаваранкі".

154
Тэги:
падзеі і даты, Мастацкая літаратура, Літаратура, Радыёспектакль, Радыё, Белтэлерадыёкампанія, Кандрат Крапіва, Мінск, Беларусь
Які сёння дзень: 1 чэрвеня

Які сёння дзень: 1 чэрвеня 2020 года

112
(абноўлена 17:08 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 213 дзён.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 чэрвеня

  • У 1918 годзе ў Мінску адкрылася кансерваторыя.
  • У 1918 годзе ў Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкі мірны дагавор.

Хто нарадзіўся 1 чэрвеня

  • 1945 год: Аляксей Кузьміч, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1954 год: Алесь Асташонак, беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
  • 1954 год: Сяргей Журавель, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся рускі кампазітар Міхаіл Глінка і польскі паэт Ян Твардоўскі.

1 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іаана і князя Дзмітрыя Данскога.

Святога Іаана ў народзе празвалі Іван Хлебарост. Лічылася, што добрае надвор'е ў гэты дзень забяспечыць добры ўраджай зерня.

У гэты час з'яўляюцца ў лесе першыя ягады і грыбы, у полі пачынае квітнець чырвоны клевер. Сяляне саджалі фасолю, гарбузы.

Калі 1 чэрвеня ідзе дождж, лета будзе сухое. Калі холадна – яшчэ месяц не варта чакаць добрага надвор'я.

112
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 31 мая

Які сёння дзень: 31 мая 2020 года

151
(абноўлена 17:07 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзясят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 214 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень без тытуню, Сусветны дзень барацьбы с няроўнасцю, Сусветны дзень культуры, а ў Беларусі - Дзень хіміка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 31 мая

  • У 1919 годзе ў Варшаве створана Польска-беларускае таварыства.
  • У 2008 годзе ў Полацку адкрыты памятны знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы".

Хто нарадзіўся 31 мая

  • 1556 год: Юры (Ежы) Радзівіл, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай .
  • 1948 год: Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца.
  • 1952 год: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Канстанцін Паўстоўскі і рускі музыкант Уладзімір Кузьмін.

31 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Феадота Анкірскага і сямі дзеў пакутніц.

Святога Феадота ў народзе празвалі Фядот Дубоўнік, таму што ў гэты дзень на дубах пачынала разгортвацца лісце. Лічылася, што калі дубы паспелі зазелянець, будзе добры ўраджай аўса.

Калі дуб зазелянеў раней, чым ясень, лета будзе сухое. Яблыні яшчэ квітнеюць – восень будзе позняя. Калі ад зямлі падымаецца пара, будзе дождж.

151
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Збор подпісаў у Мінску

МУС: сітуацыя напярэдадні выбараў сур'ёзна абвастрылася

1
(абноўлена 09:03 01.06.2020)
Па словах прадстаўніка ведамства, сталі паступаць пагрозы старшыням выбарчых камісій, якія праводзілі выбары ў парламент.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Сітуацыя напярэдадні выбараў у Беларусі абвастраецца, пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" у нядзелю.

"Мы канстатуем, што сітуацыя напярэдадні выбараў сур'ёзна напальваецца. Прычым гаворка ідзе не пра нейкія разавыя парушэнні грамадскага парадку або выбарчага заканадаўства. Часта мы бачым спланаваныя падрыхтаваныя акцыі", - сказаў Казакевіч.

Прадстаўнік МУС дадаў, што сталі паступаць пагрозы старшыням выбарчых камісій.

"Больш за тое, у апошні час сталі паступаць пагрозы ў дачыненні да старшыняў выбарчых камісій, якія праводзілі выбары ў парламент. Гэта значыць самі камісіі яшчэ не сфармаваны на сёлетнія выбары, а пагрозы людзям і членам іх сем'яў ужо паступаюць", - сказаў спікер і дадаў, што "МУС мае дастатковую колькасць сіл і сродкаў для таго, каб максімальна эфектыўна нейтралізаваць падобныя пагрозы".

У нядзелю па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя пікеты ў падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты некалькіх удзельнікаў выбарчай кампаніі. У Мінску быў затрыманы беларускі апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч, а напярэдадні падчас пікета ў Гродне затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскі. Інцыдэнт адбыўся падчас збору подпісаў на карысць яго жонкі Святланы Ціханоўскай.

Прэзідэнцкія выбары ў краіне прызначаныя на 9 жніўня.

1
Тэги:
Выбары, МУС Беларусі, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020