На развітанні з Нілам Гілевічам

У Мінску развітваюцца з Гілевічам

63
(абноўлена 12:38 12.04.2016)
У царкву Пятра і Паўла прыйшлі паэты, грамадскія дзеячы, палітыкі, школьнікі і студэнты, каб праводзіць у апошні шлях Народнага паэта Беларусі.

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Людзі сцякаюцца да сабора Пятра і Паўла з ружамі, хрызантэмамі, гваздзікамі, каля труны Ніла Гілевіча з 11 гадзін збіраюцца людзі каб развітацца з паэтам.

У вароты царквы без кветак ніхто не ўваходзіць. У самой царкве ціха, на цымбалах выконваюць беларускія песні, людзі шэптам перагаворваюцца — у асноўным аб тым, што з сыходам Гілевіча сыходзіць эпоха.

Сярод сяброў паэта і яго знаёмых шмат проста прыхільнікаў творчасці паэта.  

"Мова стала моднай, выкладаю першакурснікам, а ім і ў галаву не можа прыйсці спытаць, чаму я выкладаю па-беларуску. Усё наадварот саромеюцца, калі не могуць выказаць думку па-беларуску. Змены адбыліся каласальныя, а Гілевіч ўпершыню выступіў у ЛіМе ў 1973 годзе. Ён не пабаяўся, падняў гэтае пытанне ў нязручны час, я да беларускай мовы прыйшоў дзякуючы Нілу Гілевічу" — распавёў карэспандэнту Sputnik Алег Трусаў, старшыня "Таварыства беларускай мовы".

Трусаў лічыць, што новае пакаленне беларусаў здолела нарадзіцца і вырасці, у тым ліку, дзякуючы Нілу Гілевічу.

А 13-й гадзіне ў царкве распачалася жалобная літургія, якая праводзілася на беларускай мове. Пасля службы за спачын душы нябожчыка з прамовамі выступілі грамадскія дзеячы і блізкія паэта. Слова бралі кіраўнік інстытута літаратуры Беларускай акадэміі навук, рэктар Белдзяржуніверсітэта, беларускі пісьменнік Віктар Казько.

"Ён быў чалавекам глыбока народнага характару, ен жыў, служыў мове і літаратуры да апошняга перыяду. І яго народнасць была арганічнай", — сказаў Казько.

Падчас вынасу цела з царквы сотні людзей праводзілі паэта харавым выкананнем песні "Магутны Божа". 

Развітанне з Нілам Гілевічам праходзіць 1 красавіка ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінска. Апошняга Народнага паэта Беларусі пахаваюць на Кальварыйскіх могілках.

63
Тэги:
падзеі і даты, Смерць публічных людзей, Культура, Ніл Гілевіч, Беларусь
Тэмы:
Апошні Народны паэт Беларусі (11)
Які сёння дзень: 6 траўня

Які сёння дзень: 6 траўня 2021 года

253
(абноўлена 22:34 28.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 239 дзён.

Якія падзеі адбыліся 6 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 траўня

  • У 1434 годзе ў Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў і праваслаўных.
  • У 1589 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам Магдэбурскае права і герб.
  • У 1686 годзе адбылося падпісаньне Вечнага міру паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай.

Хто нарадзіўся 6 траўня

  • 1761: Станіслаў Юндзіл, адзін з першых даследчыкаў беларускай флоры і фаўны. 
  • 1904: Паўлюк Трус, беларускі паэт.
  • 1905: Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык і рэжысёр.
  • 1933: Юрась Свірка, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі Максімільен Рабесп'ер і аўстрыйскі псіхіятр Зігмунд Фрэйд.

6 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Георгія Пермоганосца. У народзе гэта свята атрымала назву Юр'еў дзень або Юры Вясновы.

Георгія Перамоганосца лічылі абаронцам палёў, зямных пладоў і хатняй жывёлы. Яму маліліся пра добры ўраджай, а таксама аб абароне жывёл ад хвароб, ведзьмаў і іншых пошасцяў.

Існавала шмат павер'яў і традыцый, звязаных з Юр'явым днём. Посля гэтага дня пастухі ўжо не бралі ў статак новых жывёл, таму што верылі: калі гэта зрабіць, на статак нападуць валкі.

Жанчыны плялі вянкі і збіраліся ў карагоды. У гэты дзень хадзілі на поле і закопвалі там лустачку хлеба. Лічылася, што так ураджай будзе лепей.

Таксама ў свята, звязанае з пладароддзем, спрабавалі пазбавіцца ад бясплоддзя. Для гэтага збіралі ранішнюю расу рушніком і выціраліся ім.

253
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 5 траўня

Які сёння дзень: 5 траўня 2021 года

113
(абноўлена 22:40 28.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 240 дзён.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 траўня

  • У 1932 годзе быў створаны Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.
  • У 1993 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Эквадорам.

Хто нарадзіўся 5 траўня

  • 1819 год: Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазітар.
  • 1917 год: Юры Багушэвіч, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1934 год: Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнавец.
  • 1936 год: Васіль Якавенка, беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
  • 1941 год: Уладзімір Ярэц, беларускі матацыкліст, падарожнік.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі гісторык, філосаф Карл Маркс і польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч.

5 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Сікеата,  апосталаў Нафанаіла, Лукі і Клімента і вялебнага Віталія, якому маліліся пра пазбаўленне ад грахоўных спакусаў.

5 траўня стараліся ў лес не хадзіць – сцерагліся нячыстай сілы.

Калі ўжо чуваць куванне зязюлі, болей маразоў не будзе. Навальніца прадвяшчае добры ўраджай.

113
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
МЗС Беларусі

МЗС адказала на заклік "Вялікай сямёркі" правесці новыя выбары ў Беларусі

17
(абноўлена 17:59 06.05.2021)
Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства, у сваім афіцыйным паведамленні краіны G7 выкарыстоўвалі ў дачыненні да сітуацыі ў краіне "стандартны набор заезджаных клішэ".

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Беларусь сама будзе вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў рэспублікі Анатоль Глаз.

Сустрэча G7 ў Лондане

Напярэдадні ў Лондане адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) пад старшынствам Злучанага Каралеўства. У ёй бралі ўдзел кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Японіі, у сустрэчы ўдзельнічаў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

На сустрэчы міністры прынялі камюніке, у якім, у тым ліку, заклікаюць улады Беларусі адпусціць палітвязняў і правесці новыя выбары пры міжнародным назіранні.

Набор заезджаных клішэ

"Што тычыцца абзаца, якога "удастоілася" Беларусь. Гэта стандартны набор заезджаных клішэ. Такія мантры фактычна без змен вандруюць з пляцоўкі на пляцоўку, дэманструючы, на жаль, глыбокае неразуменне і нежаданне разумець сітуацыю ў нашай краіне іх аўтарамі, антыбеларускую ангажаванасць іх ініцыятараў" , - растлумачыў Глаз.

Паводле яго слоў, у Беларусі самі будуць вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць. Для гэтага краіне не патрэбныя "ніякія заклікі, пануканні або ўказанні звонку".

Ён адзначыў, што любое ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў супярэчыць асноватворным нормам і прынцыпам міжнароднага права.

"Усе выбары ў нашай краіне праходзілі пад міжнародным назіраннем. Ну, а калі нейкія міжнародныя структуры не змаглі арганізаваць сваю працу, маючы наша запрашэнне, то не трэба спрабаваць перакласці віну", - падкрэсліў Глаз.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
ведамства, краіна, Беларусь, Выбары, МЗС