МІНСК, 5 мая — Sputnik. На базе навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробству ў Жодзіна адбылося адкрыццё першага Міжнароднага хлебнага форуму з удзелам прадстаўнікоў ЕС, навуковых і вытворчых арганізацый Рэспублікі Беларусь, паведамляецца на сайце НАН РБ.
У мерапрыемстве бяруць удзел больш за 100 айчынных і замежных спецыялістаў у галіне селекцыі, насенняводства і перапрацоўкі збожжа, выпуску хлеба і хлебабулачных вырабаў.
На форуме абмяркуюць актуальныя пытанні вытворчасці збожжа, яго якасныя паказчыкі, кантроль пры прыёмцы на збожжаперапрацоўчыя прадпрыемствы, інавацыйныя рашэнні ў галіне вызначэння якасці збожжа і мукі. Прадметам дыскусіі стануць перадавыя тэхналогіі ў хлебапячэнні, якія прэзентуюць нямецкія і французскія кампаніі.
Форум адбываецца пад эгідай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Якія падзеі адбыліся 3 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона Аляксандр Бел і амерыканскі сцэнарыст Лора Зіскін.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Папы Рымскага Льва.
З гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работы ў полі. Рамантавалі сельскагаспадарчыя прылады, правяралі вазы і ўсё, што спатрэбіцца для сяўбы.
Калі ў гэты дзень бачылі матылька, гэта значыла, што снег хутка растане і прыйдзе цяпло. Сухі дзень абяцаў добры ўраджай. Паводка – добрую і высокую траву. Калі 3 сакавіка быў туман, гэта прадвяшчала дажджлівае лета.
Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.
У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.
Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з заходу – будзе дождж.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.
Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.
Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.
Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.