Музей Уладзіміра Карвата ў сярэдняй школе №8 г. Брэста

Першы герой Беларусі: 20 гадоў таму загінуў Уладзімір Карват

421
(абноўлена 14:00 02.06.2016)
Падпалкоўнік мог катапультавацца, але да апошняга адводзіў пікіруючы самалёт ад вёсак – яго рукі ляжалі не на катапульце, а на ручцы кіравання.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Подзвігу першага героя Беларусі, лётчыка Уладзіміра Карвата, спаўняецца роўна 20 гадоў, коштам уласнага жыцця ён прадухіліў катастрофу, якая магла б пацягнуць за сабой вялікія чалавечыя ахвяры.

Увечары 23 мая 1996 года начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й авіябазы, размешчанай у Баранавічах, падпалкоўнік Уладзімір Карват здзяйсняў вучэбна-трэніровачны палёт. Перад ім стаяла задача — адпрацаваць тактычныя прыёмы паветранага бою на малых вышынях у складаных метэаўмовах і ўначы.

В музее Владимира Карвата в Бресте
© Sputnik Дмитрий Босак
У музеі Уладзіміра Карвата ў Брэсце

Самалёт Су-27, якім кіраваў Карват, пачаў разбег ў 22 гадзіны 44 хвіліны, праз восем хвілін ужо ляцеў на вышыні 900 метраў з хуткасцю 540 км/г. Але ў гэты момант на табло ў кабіне пілота загарэлася папярэджанне, што ў першай гідрасістэме ўпаў ціск. Следам сталі адмаўляць і іншыя сістэмы, у тым ліку і сістэма кіравання. Карвату загадалі катапультавацца. Знішчальнік у гэты час пралятаў над вёскамі Арабаўшчына і Вялікае Гацішча.

В музее Владимира Каврвата в школе №8 Бреста
© Sputnik Дмитрий Босак
Музей Уладзіміра Карвата ў сярэдняй школе №8 г. Брэста

Апошнія 14 секунд палёту, як пазней было паказана ў ўзнагародным лістку, "падпалкоўнік Карват Уладзімір Мікалаевіч, выкарыстоўваючы мінімальныя магчымасці ўздзеяння на самалёт, працягваў адводзіць яго ў бок ад вёскі". У выніку яго Су-27 зваліўся ў кіламетры ад Арабаўшчына.

Пажарны разлік прыбыў да месца падзення даволі хутка, полымя ўдалося збіць да таго, як яно перакінулася на кабіну, але лётчык ужо быў мёртвы — загінуў пры падзенні. Пры гэтым яго рукі ляжалі на ручцы кіравання, а не на катапульце. Дадзеныя "чорнай скрыні" пазней таксама пацвердзілі: афіцэр Карват да апошняга спрабаваў стабілізаваць траекторыю, адвесці самалёт ад населеных пунктаў.

Памятник Владимиру Карвату в Бресте
© Sputnik Дмитрий Босак
Помнік Уладзіміру Карвату ў Брэсце

Экспертыза ўстанавіла, што прычынай катастрофы стаў пажар у левым абцякальніку хваставой часткі Су-27. Пачалася цеч у гідрасістэме, электрычныя кабелі перагарэлі — і самалёт страціў кіраванне. Падпалкоўніку авіяцыі Уладзіміру Карвату было 37 гадоў.

Загадам міністра абароны Карват быў навечна залічаны ў спісы асабовага складу 1-й авіяцыйнай эскадрыллі авіябазы. Яго прозвішча кожны раз гучыць падчас агульнавайсковы праверкі. Акрамя гэтага, у частцы, дзе служыў Карват, і ў брэсцкай школе № 8, дзе ён вучыўся, створаны музеі. Школа, да таго ж, носіць яго імя. У гонар афіцэра названы вуліцы ў Мінску, Брэсце і вёсцы Арабаўшчына, імя Карвата носяць сквер і бульвар ў Баранавічах.

У музеі Уладз

Памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя першаму Герою Беларусі, пройдуць у панядзелак на тэрыторыі 61-й знішчальнай авіябазы і ў вёсцы Арабаўшчына, жыхароў якой 20 гадоў таму коштам уласнага жыцця выратаваў падпалкоўнік.

421
Тэги:
Здарэнні на паветраным транспарце, Ваенная тэхніка, Гісторыя, Уладзімір Карват, Брэст, Беларусь
Які сёння дзень: 11 красавіка

Які сёння дзень: 11 красавіка 2021 года

203
(абноўлена 13:14 10.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 красавіка

  • У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізону цара Уладзіслава Вазы.
  • У 1927 годзе была прынятая Канстытуцыя БССР.
  • У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
  • У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая".

Хто нарадзіўся 11 красавіка

  • 1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог.
  • 1959 год: Сяргей Астравец, беларускі пісьменнік, эсэіст.
  • 1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон.

11 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага.

У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі сока шмат, хутка пацяплее.

Лічылася, што якое надвор'е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з'явілася на бярозе, лета будзе цёплым, на алешыне – дажджлівым. Сарокі нізка робяць гнёзды – летам будзе шмат навальніц.

203
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Які сёння дзень: 10 красавіка

Які сёння дзень: 10 красавіка 2021 года

336
(абноўлена 20:07 07.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сотым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 265 дзён.

Якія падзеі адбыліся 10 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 красавіка

  • У 1660 годзе Дзісенскі замак быў заняты войскамі ВКЛ.
  • У 1762 годзе Шклоў атрымаў герб.
  • У 1998 годзе адбыўся ўстаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства "Ахова птушак Беларусі" (цяпер ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны).

Хто нарадзіўся 10 красавіка

  • 1931 год: Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся ірландскі паэт Джордж Вільям Расел і рускі і амерыканскі пісьменнік Уладзімір Набокаў.

10 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Іларыёна Новага.

Каля 10 красавіка пачынае квітнець падбел. Па народных вераваннях, яе жоўтыя кветкі саграваюць зямлю.

Дождж у гэты дзень прадвяшчае ўраджайны год. Калі сарокі сядзяць на верхавінах дрэў, хутка пацяплее.

336
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей