Вячаслаў Кебіч

Вячаслаў Кебіч адзначыў юбілей

55
(абноўлена 14:58 11.06.2016)
Кебіч увайшоў у беларускую гісторыю як чалавек, які падпісаў Белавежскія пагадненні і ледзь не стаў першым прэзідэнтам Беларусі.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. У апошнія гады Вячаслаў Кебіч вельмі рэдка з'яўляецца ў публічнай прасторы. Хаця па-ранейшаму працягвае працаваць — узначальвае Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. 11 чэрвеня яму спаўняецца 80 гадоў.

Кебіч увайшоў у гісторыю як чалавек, які падпісаў ад імя Беларусі разам са старшынёй Вярхоўнага Савета XII склікання Станіславам Шушкевічам Белавежскія пагадненні. Кебіч у той час ачольваў урад рэспублікі. Хаця пазней неаднаразова казаў пра Пагадненне як пра пераварот.

Кебіч быў адзіным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, які здолеў за ўсю выбарчую гісторыю Беларусі выйсці ў другі тур з Аляксандрам Лукашэнкам, але прайграў. Таму што, як пісаў пазней у сваёй кнізе "Спакуса ўладай" не рызыкнуў задзейнічаць адміністрацыйны рэсурс.

"Не зрабіў гэтага па глупстве. Паспадзяваўся на свой штаб, паспадзяваўся на мясцовую ўладу, мясцовая ўлада паспадзявалася на ўдачу", — піша Кебіч.

Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў 1994-га года публічна заявіў, што паважае меркаванне народа і павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай. Два тэрміны з 1996 па 2004 быў дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў, але і пасля пазбягаў рэзкіх публічных выпадаў у адрас дзейнай улады.

Да вялікай палітыкі Кебіч прайшоў шлях ад інжынера да генеральнага дырэктара Мінскага вытворчага аб'яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў імя. С. М. Кірава. Быў узнагароджаны двума Ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам "Знак пашаны", мае званне "Заслужаны машынабудаўнік БССР".

55
Тэги:
Юбілей, Вячаслаў Кебіч, Мінск, Беларусь
Які сёння дзень: 25 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 25 лістапада 2020 года

55
(абноўлена 11:19 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 36 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 лістапада

  • У 1795 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад стальца Рэчы Паспалітай на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаванне.

Хто нарадзіўся 25 лістапада

  • 1908 год: Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік і жывапісец.
  • 1911 год: Яўген Ціхановіч, беларускі мастак і мемуарыст.
  • 1925 год: Анатоль Дзям'янаў, беларускі скульптар.
  • 1936 год: Іван Крэнь, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся іспанскі пісьменнік Лопэ дэ Вэга, шведскі метэаролаг Андэрс Цэльсій, нямецкі канструктар аўтамабіляў Карл Бенц і савецкая кінаактрыса Нона Мардзюкова.

25 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць александрыйскага патрыярха Івана Міласцівага. Яму маліліся пра здароўе і шчаслівую долю маленькіх дзяцей.

Пасля 25 лістапада ўжо не гулялі вяселляў, таму дзяўчынам, да якіх не прыйшлі сваты, прыходзілася чакаць да наступнай вясны.

Па надвор'ю на Івана вызначалі, якім будзе снежань. Калі ў гэты дзень ішоў доджд, значыць, да Новага года будзе цёпла. Калі 25 лістапада выпаў снег, ён праляжыць да позняй вясны.

55
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Куст шыпшыны пад снегам

Які сёння дзень: 24 лістапада 2020 года

80
(абноўлена 11:18 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста дваццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 37 дзён.

У гэты дзень у ЗША адзначаюць Дзень заваявання сяброў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 24 лістапада

  • У 1996 годзе ў Беларусі быў праведзены рэферэндум, паводле вынікаў якога зменена Канстытуцыя.

Хто нарадзіўся 24 лістапада

  • 1826 год: Аляксандр Саветаў, беларускі навуковец-аграном, першы доктар сельскагаспадарчых навук Расійскай імперыі.
  • 1902 год: Мікалай Арэхва, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, беларускі гісторык.
  • 1905 год: Леў Любімаў, беларускі дырыжор, народны артыст Беларусі.
  • 1913 год: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік.
  • 1965 год: Андрэй Мельнікаў, беларускі бард і літаратар.

Таксама сёння нарадзіліся нідэрландскі філосаф Бенедыкт Спіноза, рускі палкаводзец Аляксандр Сувораў, французскі мастак Анры Тулуз-Латрэк і амерыканскі педагог, пісьменнік Дэйл Карнэгі.

24 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Фёдара Студзіта. У народзе казалі: "Фёдар Студзіт зямлю студзіць".

Да гэтага часу як правіла ўжо ўсталёўваўся санны шлях. Увечары ў гэты дзень дзяўчыны варажылі на суджанага. Для гэтага бралі часнок і лічылі ў ім зубчыкі. Калі іх была цотная колькасць, вяселле будзе ў бліжэйшы год.

Калі 24 лістапада сонечна, чакаецца пахаладанне. Калі было цёпла, то і зіма будзе цёплай.

80
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Слова COVID-19 адлюстроўваецца ў кроплі на ігле шпрыца

Ад правалаў у памяці да загусцення крыві: якія наступствы ў COVID-19

0
(абноўлена 17:52 25.11.2020)
Амаль 60 мільёнаў чалавек па ўсім свеце апынуліся заражаныя каронавірусам. Самая напружаная сітуацыя склалася ў ЗША, Індыі і Бразіліі.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Урач-імунолаг Уладзіслаў Жамчугоў распавёў аб наступствах каронавіруснай інфекцыі для арганізма.

Паводле яго слоў, у час захворвання магчымыя пашкоджанні цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы. У хворага назіраюцца правалы ў памяці, адсутнасць нюху, парушэнні слыху, парэстэзіі - парушэнне адчувальнасці ў розных частках цела.

Наступствы COVID-19 Уладзіслаў Жамчугоў параўнаў з наступствамі ВІЧ/СНІД, а таксама рассеянага склерозу. Паводле яго слоў, гэтым сімптомы могуць захоўвацца доўгі час, паколькі адбываецца аднаўленне нервовых клетак.

"Мы бачым у такіх хворых пры магнітна-рэзананснай тамаграфіі карціну, вельмі падобную на рассеяны склероз. Такое бывае і пры ВІЧ/СНІД", - адзначыў імунолаг ў эфіры НСН.

У нейкім плане каронавірус падобны да інсульта, дадаў урач. У некаторых хворых адбывалася загусценне крыві. У сувязі з гэтым медык рэкамендаваў асаблівую ўвагу надаваць сасудам і згусальнасці крыві пры лячэнні COVID-19.

Разам з тым, ён нагадаў, што каронавірус да канца не вывучаны, таму казаць аб доўгатэрміновых наступствах рана.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, у свеце каронавірусам заразіліся каля 60 мільёнаў чалавек. Больш за ўсё выпадкаў заражэння зарэгістравана ў ЗША (больш за 12,5 мільёнаў), Індыі (9,2 млн) і Бразіліі (больш за 6,1 млн). Па ўсім свеце памерлі больш за 1,4 мільёна пацыентаў, у якіх быў знойдзены COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус