Кардынал з Ватыкана прыбудзе ў Беларусь на ўрачыстасці ў Будславе

© Sputnik / Сергей ЛескетьМногія пілігрымы ведаюць адзін аднага па мерапрыемствах мінулых гадоў
Многія пілігрымы ведаюць адзін аднага па мерапрыемствах мінулых гадоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пілігрымка да абраза Будслаўскай Божай Маці здзяйсняецца штогод з 1991 года, сёлета ўрачыстасці будуць прысвечаны 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі.

МІНСК, 14 чэр — Sputnik. Урачыстасці ў Будславе сёлета пройдуць 1 і 2 ліпеня, іх тэма — "Надзея ў Божай міласэрнасці", яны будуць прысвечаны 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі, паведамілі Sputnik ў Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Фота
Фэст у Будславе: тысячы пілігрымаў і начное шэсце

Паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, за некалькі дзён да пачатку афіцыйных урачыстасцяў з усёй Беларусі ў Будслаў рушаць шматлікія паломнікі. "Сёлета мы, як заўжды, чакаем паломнікаў з Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны", —адзначылі ў РКЦ у РБ. Там таксама паведамілі, што ганаровым госцем будслаўскіх урачыстасцяў будзе папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн.

У РКЦ у РБ паведамілі аб папярэдняй праграме Будслаўскага фэсту.

1 ліпеня

З 13.00 да 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў

У 18.00 — у Будслаўскім касцёле пачнецца святочная імша

У 22.30 — адбудзецца музычная пастаноўка на год Міласэрнасці

У 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

У 24.00 — святая Імша

2 ліпеня

У 02.00 — моладзевая праграма ў намётавым мястэчку

У 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

У 05.30 — малітвы аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

У 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай

У 8.30 — Святая Імша (на польскай мове)

У 10.00 — даклад з нагоды 25-годдзя Мітраполіі

У 11.00 — Святая Імша з удзелам папскага легата кардынала Крыстафа Шонбарна

Пілігрымка да абраза Будслаўскай Божай Маці здзяйсняецца штогод з 1991 года. У 2005 годзе, калі споўнілася 500 гадоў з дня заснавання Будслава, яна была асабліва шматлікай. Тады ў Будслаў прыбыло каля 50 тысяч вернікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, з Польшчы, Украіны, Расіі і Латвіі, паведамілі святары.

Абраз Будслаўскай Божай Маці з'яўляецца адной з самых шанаваных каталіцкіх святынь ў Беларусі.

Стужка навiн
0