Масавы мітынг працоўных у Мінску

Беларусь абвясціла аб сваёй незалежнасці 25 гадоў таму

31
(абноўлена 10:44 25.08.2016)
25 жніўня 1991 года пазачарговая сесія Вярхоўнага Савету БССР прыняла дакумент, які абвяшчаў дзяржаўны суверэнітэт, палітычную і эканамічную заможнасць Беларускай ССР.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Дваццаць пяць гадоў таму пятая пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон "Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і пастанову "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР", якімі фактычна была абвешчана незалежнасць БССР.

З чаго пачаўся "парад суверэнітэтаў"

Працэсы дэмакратызацыі, распачатыя напрыканцы 1980-х гадоў, прывялі да "параду суверэнітэтаў" савецкіх рэспублік. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Саветам Беларускай ССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У адпаведнасці з ёй прызнавалася вяршэнства Канстытуцыі БССР і яе законаў.

Працэс распаду СССР паскорылі падзеі 19-21 жніўня 1991 года ў Маскве.

Кіраўніцтва рэспублікі і ЦК Камуністычнай партыі Беларусі не выступілі з асуджэннем перавароту, заняўшы пазіцыі назіральнікаў. На сустрэчы з дэпутатамі — чальцамi парламенцкай апазіцыі старшыня ВС БССР Мікалай Дземянцей у адказ на просьбу растлумачыць факт зрушэння Гарбачова паведаміў, што зняцце прэзідэнта СССР адбылося законным шляхам, паколькі Гарбачоў падпісаў адпаведную заяву.

Михаил Сергеевич Горбачев и Николай Иванович Дементей
© Sputnik Леонид Палладин
Прэзідэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (злева) і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Мікалай Іванавіч Дземянцей. IV З"езд народных дэпутатаў СССР. Крамлёўскі Палац з"ездаў (Дзяржаўны Крамлёўскі палац)

З іншага боку, кіраўніцтва Беларускага Народнага фронту (БНФ), Мінскі гарсавет, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, Аб'яднаная дэмакратычная партыя Беларусі, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Мінскі стачкам прынялі заяву, у якой назвалі падзеі 19 жніўня "антыканстытуцыйным захопам улады хунтай" і падтрымалі заклік Барыса Ельцына пачаць бестэрміновую забастоўку.

Пасля правалу путчу ГКЧП, у Беларусі пачаліся дэбаты аб незалежнасці краіны.

Як гэта было

24 жніўня БНФ вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч людзей, а ў залу, дзе праходзілі паседжанні Вярхоўнага Савета быў унесены бел-чырвона-белы сцяг.

24 жніўня старшыня ВС Беларускай ССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, што дагэтуль займаў пасаду намесніка старшыні ВС.

25 жніўня 1991 года Беларусь афіцыйна абвясціла сябе незалежнай дзяржавай. На галасаванні па прыняцці дакумента, які абвяшчаў незалежнасць, "за" прагаласавалі 253 дэпутаты з 265, зарэгістраваных у зале.

Станислав Станиславович Шушкевич
© Sputnik Дмитрий Донской
Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч

У гэты ж дзень Вярхоўны Савет прыняў пастановы "Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" і "Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі".

Сесія ВС таксама прыняла пастанову "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Ва ўласнасць рэспублікі перайшлі ўсе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі, за выключэннем тых, кіраўніцтва якімі было перададзена згодна з заканадаўствам Беларускай ССР адпаведным органам Саюза ССР.

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб назве Беларускай ССР", у адпаведнасці з якім яна стала называцца "Рэспубліка Беларусь", а скарочана — "Беларусь". Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь былі абвешчаны герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.

31
Тэги:
Гісторыя, Вячаслаў Кебіч, Станіслаў Шушкевіч, Беларусь
Каментары