Музей Янкі Купалы распачынае ўрачыстасці да юбілея народнага паэта

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыстава "Янка Купала: клічу я вас на Перамогу" у МЗС
Выстава Янка Купала: клічу я вас на Перамогу у МЗС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Распачынае святочныя мерапрыемствы прэзентацыя партрэта народнага паэта работы рускага мастака Івана Паўлава.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 11 студзеня ладзіць урачыстае адкрыццё 135-га, юбілейнага года з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Купалле ў Вязынцы - Sputnik Беларусь
Фота
Самы вялікі вянок – для Янкі Купалы

Распачынае святочныя мерапрыемствы прэзентацыя партрэта Янкі Купалы работы рускага мастака Івана Паўлава, які перадасць у дар музею старшыня "Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі" Сяргей Кандыбовіч.

Падчас урачыстасці ў выкананні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прагучаць вершы Янкі Купалы, аўтографам якіх Пастановай Савета  Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.08.2016 № 607 нададзены стасус 1 катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці: "Маja dola", "А хто там iдзе", "Прарок", "Спадчына". Прагучаць і песні на словы Янкі Купалы ў выкананні выкладчыкаў і студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Янка Купала — адзін з самых уганараваных беларускіх творцаў. Ягоным імем названы вуліцы, яму пастаўлены помнікі і адкрыты мемарыяльныя дошкі, у тым ліку і за межамі нашай краіны.

Стужка навiн
0