Урок беларускай мовы

Навукоўцы рыхтуюць новую акадэмічную граматыку беларускай мовы

51
(абноўлена 12:19 18.01.2017)
Значная ўвага на навуковай канферэнцыі таксама будзе нададзена асобе Браніслава Тарашкавіча і ўшанаванню яго памяці.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа 19-20 студзеня ладзіць мiжнародную навуковую канферэнцыю "Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці".

Група Navi на адборы на конкурс Еўрабачанне-2017
© Sputnik / Виктор Толочко

Паводле словаў намесніка дырэктара Інстытута па навуковай рабоце Сяргея Гараніна, на навуковай канферэнцыі спецыялісты абмяркуюць ход падрыхтоўкі новай акадэмічнай беларускай граматыкі.

"На сучасным этапе функцыянавання беларускай літаратурнай мовы актуальнай задачай з'яўляецца распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі, якая сумясціць навуковае апісанне граматычнага ладу беларускай мовы з нарматыўнымі рэкамендацыямі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" і забяспечыць захаванне адзінага моўнага рэжыму ў навучанні на ўсіх узроўнях адукацыі і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў", — патлумачыў навуковец.

Сяргей Гаранін таксама паведаміў, што значная ўвага на навуковай канферэнцыі будзе нададзена асобе Браніслава Тарашкавіча і ўшанаванню яго памяці ў сувязі з 125-годдзем з дня нараджэння "бацькі беларускага правапісу".

51
Тэги:
Беларуская мова, навука, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Мінск, Беларусь
По теме
Багацце беларускай мовы: прыказкі і прымаўкі
Збор подпісаў за афармленне ўпаковак на беларускай мове ідзе ў інтэрнэце