Прыгоды чорнага квадрата Малевіча: мазня ці сімвал новага мастацтва

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкКарціна "Чорны квадрат"
Карціна Чорны квадрат - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз у Музеі сучаснага мастацтва Нью-Ёрка праходзіць адна з самых доўгачаканых выстаў апошняга часу – "Рэвалюцыйны парыў: росквіт рускага авангарду". Публіку знаёмяць з творчасцю шматлікіх мастакоў, у тым ліку і Казіміра Малевіча, дзень народзінаў якога мы сёння адзначаем.

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Нарадзіўся Казімір Малевіч 11 (23) лютага 1878 ці 1879 года ў Кіеве (паводле іншых звестак — пад Капылём). Па распаўсюджаным меркаванні дата нараджэння Казіміра Малевіча — 1878 год (аднак, згодна з даследаваннямі кіеўскіх навукоўцаў, дата нараджэння мастака — 1879 год).

Першы малюнак фарбамі ў сваёй біяграфіі Казімір Малевіч выканаў у 15-гадовым узросце. З тых часоў пачаў асвойваць мастацтва жывапісу самастойна.

Некалькі гадоў выкладаў у Віцебскай мастацкай школе (1919-1922). Затым кіраваў інстытутам мастацкай культуры ў Ленінградзе (1923-1927). Утварыў з аднадумцамі групу авангардыстаў, якія распаўсюджвалі ідэю новага бачання мастацтва.

Самай вядомай працай у творчасці Малевіча з'яўляецца твор "Чорны квадрат". Сярод іншых вядомых карцін мастака — "Чырвоны квадрат", "Скача чырвоная конніца", "Чорны круг", "Белае на белым".

Памёр Казімір Малевіч 15 мая 1935 года ў Ленінградзе.

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкМастак Казімір Малевіч
Мастак Казімір Малевіч - Sputnik Беларусь
Мастак Казімір Малевіч

Сёння Малевіча называюць адным з самых складаных для ўспрымання мастакоў ХХ ст. І гэта невыпадкова, бо і сам творца, жартуючы з публікі, часам казаў, што змест яго карцін невядомы нават яму.

Але наблізіцца да творчасці безумоўна геніяльнага аўтара можна, зразумеўшы яго асобу: супярэчлівую, яскравую і вельмі незвычайную.

Гэта быў мастак, жыццё якога было поўнае нечаканых паваротаў і цікавых фактаў:

  • у сям'і Малевічаў было чатырнаццаць дзяцей (з якіх толькі дзевяць дажылі да сталага ўзросту).
  • Казімір быў першынцам, і таму бацькі ўскладалі на яго вялікія надзеі і хацелі бачыць сына не мастаком, а прадстаўніком больш грашовай прафесіі.
  • Малевіч тройчы спрабаваў паступіць у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, і кожная спроба была няўдалай.
  • Казімір Малевеч з'яўляецца аўтарам аднаго з самых незвычайных праектаў помніка У. Леніну. У 1924 годзе ён прапанаваў манумент у выглядзе гары сельскагаспадарчых інструментаў, увянчанай кубам як сімвалам вечнасці. Праект не быў рэалізаваны.
  • У Віцебскім вучылішчы, куды Малевіч прыехаў у 1919 годзе па запрашэнні Марка Шагала, ён быў не толькі выкладчыкам жывапісу і архітэктуры, але і арганізоўваў выставы, канцэрты, ставіў авангардысцкія спектаклі, у тым ліку ўнікальны Супрэматычны балет, які можна называць першым у свеце перфомансам.
  • Адным з любімых аксэсуараў Казіміра Малевіча была драўляная хахламская лыжка, якую ён перыядычна насіў у пятліцах паліто.
  • Восенню 1930 года Малевіч быў арыштаваны НКУС як "нямецкі шпіён". У турме ён знаходзіцца да снежня 1930 года.
  • Ёсць версія, што ў 1930 годзе, калі мастак сядзеў у турме, ён звярнуў увагу на круглыя шклянкі, якія лёгка біліся і апякалі рукі гарачай вадой. Тады Малевічу і прыйшла ідэя стварыць шклянку-шматграннік, калянасць якога значна павялічваецца з даданнем кутоў. Пазней мастак падзяліўся сваёй ідэяй з Верай Мухінай, якая змагла арганізаваць вытворчасць гранёных шклянак.
  • Па завяшчанні, пасля смерці цела мастака было крэміравана, а затым прах быў пахаваны пад любімым дубам мастака блізу вёскі Немчыноўкі. Над магілай быў усталяваны кубічны бетонны манумент з намаляваным чорным квадратам.
  • Пад час вайны магіла была страчаная. Пазней яе месцазнаходжанне з дастатковай дакладнасцю вызначыла група энтузіястаў.

Сёння пераважная большасць людзей ведае Казаміра Малевіча як мастака адной карціны — "Чорнага квадрата".

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкНавуковымі супрацоўнікамі Траццякоўскай галерэі пад выявай чорнага квадрата былі выяўленыя два малюнкі, зафарбаваныя пазней чорным.
Ученые обнаружили цветное изображение под Черным квадратом - Sputnik Беларусь
Навуковымі супрацоўнікамі Траццякоўскай галерэі пад выявай чорнага квадрата былі выяўленыя два малюнкі, зафарбаваныя пазней чорным.

Але не ўсе ведаюць, што:

  • "Чорны квадрат" створаны на невялікім палатне 79,5 на 79,5 сантыметраў. Першапачатковай назвай "Чорнага квадрата", пад якой ён значыўся ў каталогу, была "Чатарохвугольнік". Але, калі ўсе лініі палатна спраўджваць з пункту гледжання геаметрыі, то акажацца, што на карціне намаляваны не квадрат і нават не прастакутнік. Ні адна лінія чорнага квадрата не з'яўляецца паралельнай іншай, і кожная з іх мае розную даўжыню.
  • Нягледзячы на прастату карціны, Малевіч сцвярджаў, што працаваў над ёй на працягу некалькіх месяцаў.
  • Рэальную дату напісання "Квадрата" — 1915 год — Малевіч пасунуў назад, і доўгія гады зроблены на абароце палатна надпіс "Чорны супрэматычны квадрат. 1913 год" не выклікаў сумненні.
  • На выставе праца знаходзілася там, дзе ў дамах традыцыйна размяшчаюцца іконы, у так званым "чырвоным куце".
  • Карціну вельмі неадназначна ўспрынялі крытыкі: некаторыя аб'яўлялі "Чорны квадрат" "тварам новага мастацтва" і "Царскім немаўляткам", а некаторыя называлі карціну "мазнёй", якая не мае адносін да мастацтва.
  • Сам мастак казаў, што "Чорны квадрат" — сімвал завяршэння мастацтва, называючы свой твор "першым крокам чыстай творчасці ў цэлым".
  • У канцы лістапада 2015 года навуковымі супрацоўнікамі Траццякоўскай галерэі пад выявай чорнага квадрата былі выяўленыя два малюнкі, зафарбаваныя пазней чорным. Мастацтвазнаўцам удалося прачытаць надпіс, пакінуты Малевічам на "Чорным квадраце". Як лічаць эксперты, мастак напісаў: "Бітва неграў у цёмнай пячоры" (такім чынам, карціна Малевіча можа быць адказам мастака на палатно французскага пісьменніка Альфонса Але "Бітва неграў у цёмнай пячоры глыбокай ноччу", напісанае ў 1882 годзе).
  • Кошт "Чорнага квадрата" на сённяшні дзень набліжаецца да 20 мільёнаў долараў.
Стужка навiн
0