Скульптуру Мінскага гарадавога адкрылі напярэдадні 100-годдзя міліцыі

Фотафакт: "Мінскага гарадавога" адкрылі напярэдадні 100-годдзя міліцыі

36
(абноўлена 14:28 02.03.2017)
Сёння міністр унутраных спраў Беларусі Шуневіч сустрэнецца з вышэйшым афіцэрскім складам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, былымі і цяперашнімі кіраўнікамі МУС.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Міністр унутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця скульптурнай групы "Мінскі гарадавы", перадае карэспандэнт Sputnik у чацвер.

Дадзенае мерапрыемства праходзіць у рамках святкавання 100-годдзя беларускай міліцыі.

Глава МВД Игорь Шуневич перед открытием памятника городовому
© Sputnik / Виктор Толочко
Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч перад адкрыццём помніка гарадавога

Скульптурная кампазіцыя "Мінскі гарадавы" выканана з бронзы. "Гарадавы" ўстаноўлены насупраць будынку МУС Беларусі, на тратуары каля ўваходу ў музей МУС.

Таксама сёння ў Мінску адкрыўся рэканструяваны музей цэнтра культурна-выхаваўчай працы МУС. У цырымоніі адкрыцця музея прынялі ўдзел міністр культуры Беларусі Міхаіл Святлоў, кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Глава МВД Игорь Шуневич открыл памятник городовому
© Sputnik / Виктор Толочко
Ігар Шуневіч адкрыў помнік гарадавому

Як паведамілі ў МУС, сёння міністр унутраных спраў Беларусі Шуневіч сустрэнецца з вышэйшым афіцэрскім саставам органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, былымі і цяперашнімі кіраўнікамі МУС.

Открытие реконструированного музея центра культурно-воспитательной работы неподалеку от здания МВД Беларуси
© Sputnik / Виктор Толочко
Адкрыццё рэканструяванага музея цэнтра культурна-выхаваўчай працы непадалёк ад будынка МУС Беларусі

Распавядаючы пра іншыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя міліцыі, у МУС паведамілі, што 3 сакавіка запланавана ўскладанне кветак да мемарыяльнага знака памяці генерал-палкоўніка Сяргея Савіча Бельчанкі — першага пасляваеннага міністра ўнутраных спраў.

Памятник минскому городовому
© Sputnik / Виктор Толочко
Скульптурная кампазіцыя "Мінскі гарадавы"

Шуневіч сустрэнецца з роднымі міліцыянтаў, якія загінулі, выконваючы службовы абавязак. Таксама ў пятніцу будзе адслужана памінальная малітва аб загінуўшых міліцыянерах і вайскоўцах у храме Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Вечар завершыцца ў Палацы Рэспублікі ўрачыстым сходам і святочным канцэртам, паведамілі ў МУС.

Глава МВД Игорь Шуневич перед открытием памятника городовому
© Sputnik / Виктор Толочко
Кіраўнік МУС перад адкрыццём помніка гарадавому

У дзень 100-годдзя міліцыі Беларусі, 4 сакавіка, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў МУС прымуць удзел ва ўрачыстым маршы на праспекце Незалежнасці, сказалі ў МУС.

36
Тэги:
помнік, МУС Беларусі, Іван Наскевіч, Андрэй Шорац, Барыс Святлоў, Уладзімір Вашчанка, Ігар Шуневіч, Мінск
Які сёння дзень: 9 красавіка

Які сёння дзень: 9 красавіка 2020 года

164
(абноўлена 15:41 06.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сотым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 266 дзён.

Якія падзеі адбыліся 9 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 красавіка

  • У 1946 годзе ў нямецкім Міхельсдорфе было заснавана Беларускае літаратурнае згуртаванне "Шыпшына".

Хто нарадзіўся 9 красавіка

  • 1835 год: Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.
  • 1934 год: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, заснавальнік часопіса Playboy Х'ю Хефнер і французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо.

9 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Матроны Салунскай.

У гэты дзень у вёсках адбіралі з запасаў прыдатнае для пасеву насенне рэпы. Да з'яўлення бульбы гэта агародніна, як і капуста, была адным з самых распаўсюджаных відаў. Рэпу можна есці сырой, смажыць яе і варыць, дадаваць у цеста для аладак.

Калі раніцай туман – год будзе ўраджайны.

164
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Чарамха

Які сёння дзень: 8 красавіка 2020 года

177
(абноўлена 15:41 06.04.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 267 дзён.

Якія падзеі адбыліся 8 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 красавіка

  • У 1525 годзе па дагавору, падпісанаму ў Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў секулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасць ад Польшчы.

Хто нарадзіўся 8 красавіка

  • 1959 год: Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мецэнат, апошні ардынат нясвіжскі.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі кампазітар Гаэтана Даніцэці і французскі мастак Пабла Пікаса.

8 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор архангела Гаўрыіла. Яму маліліся пры хваробах, для выратаванне на вадзе, захавання пчол у вуллях, а таксама прасілі абараніць паляўнічых ад мядзведзяў і ўберагчы жамашнюю жывёлу.

Таксама сёння шануецца вялебны Васілій Новы. Яму маліліся пра пазбаўленне ад ліхаманкі.

Калі ў гэты дзень былі замаразкі, вясна будзе доўгая і халодная. Калі чарамха зелянее, ужо можна саджаць раннюю бульбу.

 

 

177
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Сцяг ЕС

ЕС можа выдзеліць Беларусі 60 млн еўра на барацьбу з каронавірусам

2
(абноўлена 22:02 08.04.2020)
Еўрасаюз разглядае эканамічную дапамогу для сістэмы аховы здароўя і грамадзян Беларусі, агульны аб'ём гэтай дапамогі пакуль не вызначаны.

МІНСК, 9 кра - Sputnik. Беларусь папрасіла Еўрасаюз аб дапамозе на фоне барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса, ЕС думае над гэтым запытам, падтрымка можа скласці каля 60 мільёнаў еўра, паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жозеп Барэль.

"Беларусь папрасіла дапамогу для сваёй сістэмы аховы здароўя, і каб змагацца з макраэканамічным уздзеяннем гэтай сітуацыі. Таксама яны прасілі аб фінансавай дапамозе. Мы зараз глядзім, як мы можам адказаць на гэты запыт, разглядаючы ў асаблівасці эканамічную дапамогу для сістэмы аховы здароўя і грамадзянскай супольнасці. Агульны аб'ём гэтай дапамогі яшчэ не вызначаны, але ён можа быць каля 60 мільёнаў еўра", - сказаў Барэль.

У канцы сакавіка паведамлялася, што Еўрасаюз хоча накіраваць больш за 1 мільярд еўра на падтрымку краін Заходніх Балкан і Усходняга партнёрства, у тым ліку пераразмеркаваўшы сродкі з ужо наяўных фондаў ЕС па падтрымцы гэтых рэгіёнаў, на фоне праблем, выкліканых распаўсюджваннем новага каронавіруса.

Гаворка ішла аб пераразмеркаванні за 140 мільёнаў еўра на самыя неадкладныя патрэбы ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.

Акрамя таго, Еўракамісія планавала перанакіраваць выкарыстанне існуючых фондаў на суму да 700 мільёнаў еўра, каб дапамагчы змякчыць сацыяльна-эканамічныя наступствы крызісу з-за коронавируса ў гэтым рэгіёне.

Згодна з інфармацыяй Міністэрства аховы здароўя Беларусі, колькасць інфіцыраваных каронавірусам у краіне складае 1066 чалавек, па-ранейшаму зарэгістравана 13 выпадкаў смерці.

У свеце каронавірусом заразіліся больш за 1,4 мільёна чалавек, зафіксавана звыш 80 тысяч смяротных зыходаў.

2
Тэги:
каронавірус, Беларусь, ЕС
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя