Дацягнуцца да зорак: успамінаем жыццёвы шлях Барыса Кіта

© Sputnik / Елена ВасильеваТэлескоп
Тэлескоп - Sputnik Беларусь, 1920, 06.04.2021
Падпісацца
Сёння адзначаецца 111 гадоў з дня нараджэння вядомага фізіка, матэматыка і нашага знакамітага суайчынніка.

МІНСК, 6 кра — Sputnik. Амерыканскі навуковец у галіне астранаўтыкі, заслужаны прафесар Мэрылендскага ўніверсітэта (ЗША), найстарэйшы сябра Амерыканскага таварыства астранаўтыкі, ганаровы сябра Брытанскага міжпланетнага таварыства, беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, фізік, хімік нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў Пецярбургу.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай гімназіі. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. З 1933 г. выкладаў матэматыку ў Беларускай гімназіі ў Вільні, а ў 1939 годзе стаў яе дырэктарам. У 1940 годзе заняў пасаду акруговага інспектара Баранавіцкай навучальнай акругі, арганізаваў пачатковыя і сярэднія школы ў Баранавіцкім, Слонімскім, Валожынскім і Ваўкавыскім раёнах. Аднавіў Беларускую гімназію ў Навагрудку.

© Photo : Vilniaus universitetasСусветна вядомы фізік, матэматык і наш знакаміты суайчыннік Барыс Кіт
Дацягнуцца да зорак: успамінаем жыццёвы шлях Барыса Кіта - Sputnik Беларусь, 1920, 06.04.2021
Сусветна вядомы фізік, матэматык і наш знакаміты суайчыннік Барыс Кіт

У часы гітлераўскай акупацыі быў дырэктарам школы ў Лебедзеве, гімназіі ў Паставах і гандлёвай школы ў Маладзечне, навучанне ў гімназіях ратавала моладзь ад вывазу ў Германію. Многія вучні былі ўдзячны яму за настаўніцкую дзейнасць. Пэўны час знаходзіўся ў нямецкай турме, але выжыў.

"Я сядзеў у страшэннай нямецкай турме і паміраў штодня, 30 дзён сядзеў у турме ў Глыбокім. Кожны дзень паліцыя забірала ад нас з такой ямы на расстрэл 25 чалавек, 5 заставалася, і я сярод іх. І так 30 дзён, 30 разоў чакаў смерці. Але Бог, відаць, не хацеў маёй смерці. Трэба сказаць, што мяне тады выратаваў Кастусь Касяк, які пайшоў да нямецкага гэбітскамісара і дамогся майго вызвалення праз 30 дзён у турме. Ён быў маім вучнем у Наваградзкай беларускай гімназіі, добрым вучнем. І многім беларусам ён тады дапамог вызваліцца з нямецкіх турмаў. Але калі прыйшлі бальшавікі, то першым яго павесілі…" — распавядаў потым Барыс Кіт у інтэрв'ю.

Улетку 1944 года выехаў у Германію, у 1947 годзе прыехаў у ЗША. Адзін са стваральнікаў беларускага асяродка ў Саўт-Рыверы. Кіт разам з Франакам Шаўроўскім, Лангінай і Уладзімірам Брылеўскім, Міхасём Сенькам запрашалі беларусаў з Германіі ў Саўт-Рывер, шукалі ім жыллё, працу. Такім чынам паўстаў беларускі асяродак з царквой, які паспяхова дажыў да нашага часу.

У 1950 г. Кіт пераехаў у Лос-Анджэлас, дзе таксама спрычыніўся да арганізацыі беларускага жыцця.

З сярэдзіны 1960-х удзельнічаў у касмічных праектах - працаваў над ракетным палівам і разлікамі палётаў касмічных караблёў.

З 1972 годзе Кіт жыў у Германіі.

Барыс Кіт з'яўляўся аўтарам мноства навуковых прац і лаўрэатам розных міжнародных прэмій, а таксама акадэмікам Сусветнай акадэміі астранаўтыкі (Парыж) і членам Амерыканскага астранаўтычнага таварыства.

Пайшоў з жыцця 1 лютага 2018 года, крыху не дацягнуўшы да свайго 108-годдзя.

Стужка навiн
0