Буслы ў гняздзе

Міжнародны дзень Маці-Зямлі адзначаюць ва ўсім свеце

19
Сёлета Міжнародны дзень Зямлі галоўнай вылучае тэму адукаванасці насельніцтва ў пытаннях экалогіі і клімату.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Дзень Маці-Зямлі як дзень, прысвечаны міжнародным пытанням экалогіі, адзначаецца з сярэдзіны ХХ стагоддзя, аднак статус міжнароднага набыў не так даўно — на 63-м сходзе Генеральнай Асамблеі ААН у 2009 годзе і адзначаецца штогод з 22 красавіка 2010 года.

Дата была ўсталявана з мэтай штогод нагадваць чалавецтву пра страшэнныя экалагічныя катастрофы і заклікаць кожнага чалавека задумацца аб тым, чым ён можа дапамгчы ў вырашэнні экалагічных праблем.

"Абвяшчэнне ў рэзалюцыі гэтага Міжнароднага дня з'яўляецца прызнаннем таго, што Зямля і яе экасістэмы з'яўляюцца нашым домам, забяспечваюць чалавецтву жыццё, а таксама пацвярджэннем абавязацельстваў, прынятых на Канферэнцыі ААН па навакольным асяроддзі і развіцці ў Рыа-дэ-Жанейра ў 1992 годзе", — адзначыў старшыня 63-й Генеральнай Асамблеі ААН Мігель д'Эскота Брокман у 2009 годзе.

Брокман тады падкрэсліў, што для дасягнення справядлівага балансу паміж эканамічнымі, сацыяльнымі і экалагічнымі патрэбамі будучых пакаленняў неабходна садзейнічаць гармоніі з прыродай і планетай Зямля.

Скульптура з канструктара Лега ў Мілане
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Своеасаблівы заклік звярнуць увагу на праблемы экалогіі – скульптура з канструктара “Лега” і жывога дрэва ў Мілане

"Дзень Зямлі" дае магчымасць кожнаму жыхару ва ўсіх населеных кутках планеты выказаць падзяку вялікаму дому чалавецтва, нешта зрабіць на карысць экалогіі — пасадзіць дрэва ці правесці дзень без аўтамабіля.

Штогод навукоўцы краін свету збіраюцца ў гэты дзень за круглым сталом для абмеркавання глабальных экалагічных праблем. У розных краінах ладзяцца самыя разнастайныя мерапрыемствы і акцыі. Гэта канфэрэнцыі, выставы, закрыццё аўтамабільнага руху на ажыўленых вуліцах буйных гарадоў, уборка тэрыторыі і пасадка дрэў.

З сярэдзіны ХХ стагоддзя ў Дзень Зямлі б'юць у званы. Гэта робіцца для таго, каб прымусіць людзей адчуць неабходнасць у аб'яднанні намаганняў у ратаванні планеты ад магчымай экалагічнай катастрофы. Яшчэ адна нагода біць у званы — нагадаць насельніцтву Зямлі, што людзі адзін аднаму браты, а не ваўкі.

З цягам часу "званы Зямлі" былі ўсталяваны ва ўсіх краінах, дзе адзначаецца гэты дзень. Сярод іх — Канада, Аўстралія, Японія, Эквадор, Расія.

Зямны шар у Ватыкане
© Sputnik/ Юлія Хвошч
Выява Зямлі ў Ватыкане. Чатырохмятровы шар разбіты расколінамі, а ў людзей, што стаяць побач і адлюстроўваюцца ў ім, складаецца ўражанее, што і яны прымаюць удзел у разбурэнні Зямлі.

Беларусь таксама далучыцца да Міжнароднага дня Зямлі — сёлета ён пройдзе ў рэспубліцы пад дэвізам "Зялёныя гарады". У гэты дзень па ўсёй краіне будуць зладжаны суботнікі.

Удзел у акцыі прымуць тры вялікіх горада — Полацк, Наваполацк і Наваградак. Там будзе праведзена азеляненне тэрыторыі, спецыялісты створаць транспартную інфраструктуру, якая будзе спрыяць паляпшэнню атмасфернага паветра ў названых гарадах.

За час правядзення рэспубліканскіх суботнікаў толькі ў Мінску ў гэтым годзе высаджана каля 11 тыс. дрэў і 23 тыс. кустоў. 

19
Тэги:
Экалогія і прыродакарыстанне, Міжнародны дзень Зямлі, Беларусь
Каментары