Беларускі сектар зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС

Чарнобыль: 31 год таму адбылася катастрофа на ЧАЭС

16
(абноўлена 12:54 26.04.2017)
Праз тры дзесяткі гадоў Беларусь працягвае змагацца з наступствамі аварыі на атамнай станцыі.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Свет успамінае 26 красавіка гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі (ЧАЭС), якая адбылася ў 1986 годзе.

Трагедыя на атамнай станцыі ў Чарнобылі адбылася 26 красавіка 1986 года і так ці інакш закранула ўсю Еўропу, калі не ўвесь свет. Наступствы радыеактыўнага забруджвання да гэтага часу адбіваюцца на стане здароўя многіх жыхароў Беларусі.

Праз тры месяцы пасля выбуху на ЧАЭС загінуў 31 чалавек; ад прамянёвай хваробы за некалькі гадоў памерлі яшчэ да 80 чалавек, а ўсяго гэтае захворванне па афіцыйных дадзеных перанеслі больш за 130 чалавек. Але на самой справе лічбы куды больш жахлівыя: выбух адбіўся на развіцці небяспечных і смяротных захворванняў жыхароў захаду Расіі, усёй Украіны і Беларусі.

У гонар гадавіны аварыі на ЧАЭС у сераду прэзідэнты Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Украіны Пётр Парашэнка наведаюць зону адчужэння, дзе азнаёмяцца з ходам будаўніцтва новага саркафага, ушануюць памяць ліквідатараў і пацярпелых з-за аварыі, а таксама правядуць двухбаковыя перамовы.

Традыцыйна 26 красавіка акцыю плануе правесці і апазіцыя — "Чарнобыльскі шлях" праходзіць у Беларусі з 1989 года. Шэсце звычайна атрымлівае ўзгадненне ад гарадскіх уладаў, не стаў выключэннем і 2017-ты: Мінгарвыканкам дазволіў правесці акцыю ўдзень, аднак апазіцыя не згодна на правядзенне па прапанаванаму ўладамі сцэнарыю.

За навінамі, звязанымі з гадавінай аварыі на ЧАЭС, сачыце на Sputnik.

16
Тэги:
гісторыя, Аварыя на ЧАЭС, Пётр Парашэнка, Аляксандр Лукашэнка, Украіна, Расія, Беларусь
По теме
Гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС