На выставе Аляксея Кузьміча ў Рызе, архіўнае фота

Мастацтвазнаўца: Кузьміч і яго мадонны - гэта самастойная гісторыя

114
(абноўлена 16:36 01.06.2017)
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч нарадзіўся 1 чэрвеня 1945 года ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Творчы шлях і спадчыну мастака Аляксея Кузьміча карэспандэнт Sputnik абмеркаваў з куратарам карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандрам Зіменка.

Паводле слоў мастацтвазнаўцы, Аляксей Кузьміч — гэта чалавек, які прысвяціў сябе адной тэме. У першую чаргу гэта тэма жанчыны, навеяная яго жонкай. Ён абмежаваў сваё развіццё гэтым самым свядома.

Пасля смерці, дзякуючы намаганням яго сына, гэта стала часткай яго "легенды". Сёння Аляксей Кузьміч і яго мадонны — гэта самастойная гісторыя, якая ўсё менш мае агульнага з мінулым.

У канцы 80-х пачатку 90-х, калі многія мастакі шукалі новую тэматыку, вызваліўшыся ад ідэалагічных кайданоў, Аляксей Кузьміч звярнуўся да тэмы беларускай ідэнтычнасці. Цэнтральным прадметам яго творчасці заставалася апяванне вобраза жанчыны.

"Мастак імкнуўся стылізаваць свае жывапісныя палотны пад візантыйскую або кіеўскую іканапісную школу. Асаблівую ўвагу ён надаваў вачам і постацям, але ў адрозненне ад сакральнага жывапісу ён уяўляў вобраз мадонны як жанчыны. У яго працах часта прысутнічае аголеная натура. Ён пераасэнсоўвае вобраз мадонны як у першую чаргу жанчыны і маці", — растлумачыў Аляксандр Зіменка.

Ён таксама звярнуў увагу, што "Аляксей Кузьміч быў мастаком цяжкага лёсу, складанага характару, з якім я быў асабіста знаёмы. Гэта аўтар, які ўвесь час шукаў свайго гледача. Яму не заўсёды ўдавалася знайсці паразуменне ў мастацкім асяроддзі. Пры жыцці яму не заўсёды ўдавалася выстаўляць свае карціны".

114
Тэги:
мастакі, Выяўленчае мастацтва, Жыццё знакамітых людзей, Аляксандр Зіменка, Аляксей Кузьміч, Беларусь
По теме
Выстава Аляксея Кузьміча "Храм Мадонны" адкрылася ў Таліне
Які сёння дзень: 2 красавіка

Які сёння дзень: 2 красавіка 2020 года

154
(абноўлена 16:46 30.03.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 273 дні.

Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі па праблемах аўтызму і Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 красавіка

  • У 1996 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
  • У 1997 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзу Беларусі і Расіі.

Хто нарадзіўся 2 красавіка

  • 1832 год: Павел Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
  • 1933 год: Віктар Шымук, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1949 год: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся дацкі казачнік Ганс Хрысціян Андэрсан і французскі пісьменнік Эміль Заля.

2 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Фаціньі (Фаціны), з якой Ісус размаўляў каля калодзежа Іакаўлева побач з горадам Сіхар.

Лічылася, што ў гэты дзень калодзежная вада набывае лекавыя ўласцівасці. Ёю мылі твар і апырсквали дамы и жывёлу. Святую ўшаноўвалі як дапаможніцу ад ліхаманкі.

Калі ўдзель было цёпла, а ўначы пахаладала, наступныя дні будзе добрае надвор'е. Белы заяц у лесе прадвяшчаў, што яшчэ выпадзе снег.

154
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Вярба цвіце

Які сёння дзень: 1 красавіка 2020 года

155
(абноўлена 16:45 30.03.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 274 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень птушак і Дзень жартаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 красавіка

  • У 1557 годзе Жыгімонт Аўгуст падпісаў "Уставу на валокі", пачатак правядзення зямельнай рэформы ў ВКЛ.
  • У 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 1 красавіка

  • 1901 год: Сяргей Пясецкі, беларускі пісьменнік.
  • 1940 год: Уладзімір Басалыга, беларускі савецкі графік, ілюстратар, калекцыянер.
  • 1941 год: Леанід Марчанка, беларускі мастак-графік.
  • 1947 год: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, перакладчык

Таксама сёння нарадзіліся расійскі пісьменнік Мікалай Гогаль і рускі кампазітар Сяргей Рахманінаў.

1 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Хрысанфа і Дарыі.

Калі да 1 красавіка пачынала квітнець вярба, пчаляры выносілі вуллі, якія "зімавалі" ў цяпле – лічылася, моцных замаразкаў больш не будзе.

У гэты дзень можна было наведацца пра надвор'е на весень: якое 1 красавіка, такім будзе і 1 кастрычніка. Калі рака шуміць у паводку, значыць, вырасце добрая трава.

155
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Амапавец на плошчы Свабоды ў Мінску

Лукашэнка заявіў, што мог бы ўвесці рэжым НС перад выбарамі, але не хоча

0
(абноўлена 17:01 02.04.2020)
Беларускія ўлады здольныя за суткі нейтралізаваць любы горад, калі гэта спатрэбіцца, але масавая ізаляцыя будзе толькі пагаршаць сітуацыю.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. У Беларусі будуць змагацца з любой хваробай, а не толькі з каронавірусам, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

"Калі ўжо шчыра, я б сёння мог увесці надзвычайнае становішча. Патрулі па вуліцах, усе сядзяць, і паказаць перад прэзідэнцкімі выбарамі, які я круты хлопец, што я магу ўсё ўзяць пад кантроль", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што не хацеў бы апынуцца ў сітуацыі, калі абмяжоўваюць магчымасці для людзей выйсці на вуліцу і пагуляць з дзіцем.

"І я ў гэтыя гульні гуляць не жадаю. Мы будзем змагацца з любой хваробай. Я не вылучаю таму каронавірус", - патлумачыў сваю пазіцыю прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз адзначыў, што масавая ізаляцыя ў дамах можа толькі паспрыяць пагаршэнню стану людзей, якія чымсьці захварэлі.

"Гэта не праблема. Мы за суткі нейтралізуем горад. Але чаго гэта будзе каштаваць і колькі будзе тады смерцяў? Мы ўжо потым будзем выхопліваць з кватэр людзей, якія будуць цяжкія, і адразу іх на штучную вентыляцыю лёгкіх. І што, мы выратуем гэтых людзей? Таму не трэба дурасцю займацца", - заклікаў ён.

Пасля чаго нагадаў пра старое правіла, што трэба праветрываць памяшканні і выходзіць дыхаць свежым паветрам. Улады, у сваю чаргу, калі прыйдзе такая неабходнасць, патушаць "пажар".

"І прытым значна больш эфектыўна, чым літоўскі прэзідэнт (Гітанас Науседа - Sputnik). Ён паклапаціўся пра беларускі вірус. Сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў. Ён яшчэ папракае, што, напэўна, беларусы не пра ўсё інфармуюць", - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі прэзідэнт падзякаваў медыкам за іх працу і тое, як яны лечаць вірусныя захворванні. Праўда, адзначыў, што сітуацыю ў Беларусі нельга назваць спакойнай.

"Глупства поўнае, проста мы не панікуем. Займаемся кожны сваёй справай. Не вырашаем праз каронавірус ніякіх палітычных пытанняў, хоць у нас палітычны год", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

0
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя