Слон плануецца заўсёды: заапарк у Гродне думае пра набыццё

© Photo : Борис МещеряковФота слана Сурака захавалася ў асабістым архіве Барыса Мешчаракова
Фота слана Сурака захавалася ў асабістым архіве Барыса Мешчаракова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
20 чэрвеня святкуецца Сусветны дзень абароны сланоў у заапарках, у гэты дзень Sputnik разам з кіраўніцтвам Гродзенскага заапарка прыгадаў знакамітага Сурака і даведаўся пра планы па набыцці новай жывёлы.

У Гродзенскім заапарку добра памятаюць слана Сурака, які памёр у 2002 годзе, і думаюць пра набыццё новага слана. Цікава, што ў заапарку некаторы час экспанавалася адразу два слана, такі запіс ёсць у рэкламным буклеце 1963 года выдання.

Любіў ваду, зносіны і строгі рэгламент

Відэафакт: сланяня танчыць пад Gangnam Style - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: сланяня танчыць пад Gangnam Style

Упершыню слон з'явіўся ў Гродзенскім заапарку ў 1955 годзе — гэта была індыйская сланіха Машка. Да таго, як трапіць у Гродна, яна служыла ў В'етнамскай народна-вызваленчай арміі.

Сурак прыехаў у сярэдзіне 60-х, яго прывезлі з Лейпцыга. Ён пражыў у рэспубліцы каля 40 гадоў. Калі слон памёр у 2002 годзе, яму павінна было споўніцца 45 гадоў.

"У тыя гады я яшчэ не працаваў у заапарку, але памятаю Сурака, як наведвальнік. Ён быў наравісты, з характарам. Сланы прымаюць дамінаванне над сабой чалавека, але пакідаюць за сабой права выбару. Вось і Сурак быў такім", — распавёў Sputnik намеснік дырэктара Гродзенскага заапарка Віталь Гуменны.

У студзені 2002 года Сурак стаў сур'ёзна хварэць. Па словах супрацоўнікаў заапарка, першым сімптомам стала пахуданне. За кароткі перыяд жывёла згубіла каля 500 кілаграмаў і стала важыць менш за пяць тон. У яго вельмі балелі ногі, ён ледзь хадзіў. У лячэнні Сурака беларускія ветэрынары кансультаваліся са спецыялістамі з маскоўскага заапарка, бо яшчэ ў 1980-х гадах, калі ў слана праявіліся падобныя сімптомы хваробы, калегі з Масквы дапамаглі яго вылечыць.

© SputnikГродзенскі заапарк
Гродненский зоопарк - Sputnik Беларусь
Гродзенскі заапарк

Жыхары Гродна, даведаўшыся пра хваробу Сурака, не заставаліся абыякавымі. Яны прыносілі ў заапарк лекі і ежу: бананы, яблыкі, апельсіны, вараную бульбу і г. д. Людзі прапаноўвалі грошы, у дапамогу слану быў адкрыты разліковы рахунак. Некаторыя прыносілі нават спірт і гарэлку на прымочкі жывёле. Але, на жаль, усё гэта не дапамагло.

Па словах Гуменнага, калі Сурак стаў дрэнна сябе адчуваць, ён разумеў, што з ім адбываецца нешта не тое, і дазваляў людзям лячыць сябе.

"Ён сам падстаўляў ногі для апрацоўкі, паводзіў сябе вельмі адэкватна. Але ўсё роўна патрабаваў, каб усё было так, як ён прывык", — распавёў намеснік дырэктара.

Паводле яго слоў, менавіта гэтая прыхільнасць да раз і назаўжды ўсталяванага рэгламенту стала прычынай смяротнага траўмавання сланом работніцы заапарка. Гэта адбылося незадоўга да смерці Сурака.

"Нават гэты выпадак са смяротным вынікам адбыўся таму, што працаўніца паламала ўсю схему. Ад яе пахла алкаголем, яна ўсё рабіла не так", — растлумачыў Гуменны. Успамінаючы Сурака, ён таксама адзначыў, што слон вельмі любіў ваду. "Аблівацца вадой, плёскацца любіў. Вельмі быў камунікатыўны", — сказаў ён.

© SputnikНовы сланоўнік пакуль абжываюць іншыя жывёлы
Новый слоновник в Гродненском зоопарке пока обживают другие - Sputnik Беларусь
Новы сланоўнік пакуль абжываюць іншыя жывёлы

Купі слана

Па словах Гуменнага, цяпер Гродзенскі заапарк рыхтуецца да куплі новага слана. Ужо пабудаваны новы сланоўнік і вальер — дарэчы, новае месцажыхарства адпавядае ўсім еўрапейскім стандартам утрымання гэтых жывёл.

Новае жыллё ўзведзена роўна на тым жа месцы, дзе раней жыў Сурак. Некаторы час таму ў вальеры каля будынка новага сланоўніка жылі коні, але цяпер, сцвярджае Гуменны, там нікога няма.

Акрамя таго, дадаў ён, будынак сланоўніка пакуль не здадзены ў эксплуатацыю, але гэта адбудзецца ў самы бліжэйшы час.

"Слон плануецца заўсёды", — сказаў намеснік дырэктара на пытанне Sputnik пра тое, ці думае заапарк пра набыццё новай жывёлы.

"Іншае пытанне, у колькі гэта абыдзецца. У Еўропе індыйскі слон каштуе мінімум 80 тысяч еўра, плюс транспартныя выдаткі — выйдзе 120-150 тысяч еўра. І то гэта мінімальная сума, за якую можна купіць далёка не маладую і поўную сіл жывёлу. Колькі яна пражыве, якіх медыцынскіх і выдаткаў на дагляд запатрабуе — ніхто гэтага не можа прагназаваць", — сказаў Гуменны.

© Sputnik / Сергей ЛескетьВодныя працэдуры
Водные процедуры - Sputnik Беларусь
Водныя працэдуры

Ён таксама адзначыў, што перавозка слана — вельмі складаная лагістычная аперацыя. Калі везці слана "вельмі здалёку", трэба заказваць спецыяльны грузавы чартэрны авіярэйс.

Гэта казачна дарагая паслуга. Прывезці слана адкуль-небудзь бліжэй можна цягніком ці аўтамабільным транспартам. Але і ў гэтым выпадку для слана трэба заказваць спецыяльны аўтатранспарт або чыгуначны вагон.

Гуменны таксама дадаў, што калі калі-небудзь Гродзенскі заапарк і абзавядзецца новым сланом, то гэта будзе індыйскі слон.

"У афрыканскіх сланоў больш жорсткі характар, яны цяжэй ва ўтрыманні", — растлумачыў ён.

І ніхто не даведаецца, дзе магілка мая

Калі Сурак памёр, яго труп быў пахаваны па спецыяльнай тэхналогіі — для таго, каб праз некалькі гадоў была магчымасць эксгумаваць захаваўшыся шкілет. Магіла слана, размешчаная дзесьці на ўскраіне Гродна, адышла ў вядзенне Гродзенскага аграрнага універсітэта.

Навукоўцы разлічвалі ў 2007 годзе атрымаць шкілет Сурака і зрабіць шкілетную скульптуру.

Быў нават пачаты працэс збору касцей, аднак затым ён па незразумелых прычынах затармазіўся. У 2015 годзе зноў загаварылі аб эксгумацыі Сурака, але далей размоў справа зноў не пайшла.

"Справа ў тым, што не могуць знайсці магілу. Цяпер пад Гродна усё настолькі змянілася, столькі ўсяго панабудавалі новага, змянілі кадастравыя межы зямельных участкаў, што ніхто ўжо не можа ўспомніць, дзе пахавалі Сурака", — распавяла Sputnik крыніца ў навуковых колах.

Паводле яго слоў, "напэўна, калі б вельмі хацелі, то знайшлі". Ён дадаў, што магіла Сурака знаходзіцца ў падпарадкаванні аграрнага універсітэта.

"Але, мабыць, справа ў тым, што гэта не вельмі трэба. Так што лепш хай Сурак спакойна спіць", — дадаў пажадаўшы застацца неназваным суразмоўца Sputnik.

Стужка навiн
0