Пісьменнік Данііл Гранін

Пісьменнік Данііл Гранін памёр на 99-м годзе жыцця

15
(абноўлена 10:22 05.07.2017)
У ноч на сераду стала вядома пра смерць прызнанага класіка рускай літаратуры, а таксама ганаровага грамадзяніна Санкт-Пецярбурга Данііла Граніна.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Улады Санкт-Пецярбурга пацвердзілі смерць пісьменніка Данііла Граніна — ён памёр у аўторак, 4 ліпеня, на 99-м годзе жыцця.

У чэрвені бягучага года Гранін стаў лаўрэатам дзяржаўнай прэміі ў галіне мастацтва за выдатныя дасягненні ў галіне гуманітарнай дзейнасці. Узнагароду пісьменніку ўручыў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Данііл Гранін — прызнаны класік рускай літаратуры, друкавацца ён пачаў з 1949 года. Сярод яго прац — раманы "Шукальнікі", "Іду на навальніцу", "Карціна", аповесці і апавяданні "Уласнае меркаванне", "Месца для помніка" і іншыя.

Данііл Гранін разам з беларускім пісьменнікам Алесем Адамовічам стварыў дакументальны твор "Блакадная кніга". На яе старонках — суровая праўда аб блакадным Ленінградзе, успаміны блакаднікаў аб пакутах у абложаным горадзе. "Гэта была гісторыя не дзевяцісот дзён подзвігу, а дзевяцьсот дзён невыносных пакут", — пісаў пра кнігу сам Гранін.

Президент РФ Владимир Путин и писатель Даниил Гранин (справа) на церемонии награждения его государственной премией в Константиновском дворце в Стрельне
© Sputnik / Алексей Дружинин
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і пісьменнік Данііл Гранін (справа) на цырымоніі ўзнагароджання яго дзяржаўнай прэміяй у Канстанцінаўскім палацы ў Стрэльні

Санкт-пецярбургскі футбольны клуб "Зеніт" выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю пісьменніка і ганаровага грамадзяніна Санкт-Пецярбурга.

"Зеніт" выказвае спачуванні родным і блізкім Данііла Граніна. Пецярбург смуткуе", — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у афіцыйным мікраблогу клуба ў Twitter.

Міністр культуры РФ Уладзімір Мядзінскі выказаў спачуванні блізкім пісьменніка. Пра дату пахавання пакуль нічога не вядома.

15
Тэги:
Літаратура, Данііл Гранін, Расія
Які сёння дзень: 18 красавіка

Які сёння дзень: 18 красавіка 2021 года

201
(абноўлена 19:38 15.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 257 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 красавіка

  • У 1518 годзе адбылася каранацыя Боны Сфорцы.
  • У 1921 годзе ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 18 красавіка

  • 1814 год: Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец.
  • 1903 год: Платон Галавач, беларускі пісьменнік.
  • 1959 год: Валерый Магучы, беларускі скульптар.
  • 1976 год: Уладзімір Пугач, беларускі музыка, удзельнік гурта "J:морс".

Таксама сёння нарадзіліся Лукрэцыя Борджыя і расійская спявачка Алена Цемнікава.

18 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадула, якога ў народзе празвалі Фядул-ветранік.

Гэта адзін з першых дней, у які пачынаюць дзьмуць па-сапраўднаму цёплыя, паўднёвыя вятры. Было прынята адчыняць у гэты дзень усе вокны, каб упусціць свежае паветра і цяпло. З'яўляюцца першыя насякомыя – матылькі, конікі.

У некаторых мясцінах ужо пачыналі араць поле.

201
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 17 красавіка

Які сёння дзень: 17 красавіка 2021 года

392
(абноўлена 19:29 15.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 258 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 красавіка

  • У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Індыяй і Ірландыяй.

Хто нарадзіўся 17 красавіка

  • 1936 год: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.
  • 1959 год: Леанід Бражнік, беларускі оперны спявак. 

Таксама сёння нарадзіліся англійскі акцёр Шон Бін і англійская спявачка і мадэль Вікторыя Бекхэм.

17 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Зосімы і Іосіфа Песнапісца.

У народзе святога Іосіфа называлі Осіп Песнапевец, па-свойму трактуючы яго прозвішча. У гэты дзень пачынаюць спяваць першыя пеўчыя птушкі і стракатаць конікі.

Калі на алешыне да гэтага часу ўжо шмат каташкоў, будзе добры ўраджай аўса.

 

392
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Праасвяшчэнны Круціцкі і Каломенскі, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Павел

Экс-кіраўніка БПЦ мітрапаліта Паўла перавялі на новую работу

17
(абноўлена 09:53 17.04.2021)
Мітрапаліт Павел абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія, які нязменна кіраваў маскоўскімі прыходамі амаль 44 гады.

МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.

У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.

Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.

А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.

Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.

Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.

Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
работа, Мітрапаліт Павел, мітрапаліт, БПЦ, экс-кіраўнік