Сустрэча пісьменнікаў Данііла Граніна і Аляксандра Адамовіча з чытачамі

"Блакадная кніга" стала сплавам інтэлекту Адамовіча і Граніна

64
(абноўлена 13:31 05.07.2017)
Прызнаны класік рускай літарутуры Данііл Гранін пайшоў з жыцця на 99-годзе ў Санкт-Пецярбурзе.

Важнае месца ў яго творчасці заняла гісторыя блакаднага Ленінграда. Кнігу пра лёс горада ў гады вайны Данііл Гранін напісаў у суаўтарстве з выдатным беларускім пісьменнікам Алесем Адамовічам. Карэспандэнт Sputnik пагутарыў пра гісторыю напісання шэдэўра з дырэктарам Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктарам філалагічных навук Іванам Саверчанкам.

Паводле яго слоў, "Блакадная кніга" гэта вельмі праўдзівы твор. Напэўна, найбольш удалая кніга і для Адамовіча, і для Граніна.

"У гэтай кнізе расказана новая праўда пра вайну. Мабыць, менавіта з гэтай кнігі пачалося разуменне маштабу і глыбіні трагедыі вайны. Гэта дакументальна-мастацкае асэнсаванне трагедыі савецкага народа", — адзначыў дырэктар Інстытута.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі даўно распрацоўвалася тэма вайны. Так атрымалася, што "Блакадная кніга" скаланула чытачоў і стала несумнеўным укладам у літаратуру і культуру.

Іван Саверчанка лічыць, што "Алесь Адамовіч і Данііл Гранін без усялякіх інструкцый і пратакольных указанняў дзейнічалі па загадзе свайго сэрца. Унутраны голас аб'ядноўваў іх, і яны тварылі разам".

Ён таксама згадаў выступленне Адамовіча на вучоным савеце ў Інстытуце. Ініцыятыва напісання кнігі зыходзіла менавіта ад Адамовіча, і ён угаворваў Граніна яе напісаць.

Писатели Даниил Гранин Алесь Адамович
© Sputnik / Алексей Варфоломеев
Данііл Гранін і Алесь Адамовіч

"Я памятаю, што чытаў у Граніна, якой нечаканай для яго была гэтая прапанова. Таму што, нягледзячы на тое, што мы жылі тады ў адной дзяржаве, у літаратур былі розныя традыцыі. Мабыць, толькі аўтары маглі б расказаць, як ім удалося дамовіцца", — упэўнены Іван Саверчанка.

Па словах беларускага літаратуразнаўцы, Алесь Адамовіч быў больш пагружаны ў гэтую тэматыку, у дакументалістыку і такую эстэтыку. Такі тып літаратуры быў яму бліжэй, і ў Адамовіча быў да таго часу ўжо адпаведны вопыт. Ён бачыў трагедыю Хатыні і гарэў гэтай тэмай. Было разуменне таго, што гэта агульная трагедыя і гэтую тэматыку трэба пашыраць.

"Данііл Гранін казаў, што ён унутрана доўга супраціўляўся прапанове Адамовіча, але калі яны ўжо пачалі працаваць над велізарным масівам матэрыялаў, ён ужо не ўяўляў, як ён мог супраціўляцца", — распавёў доктар філалагічных навук.

"Блакадная кніга" была наватарскай для свайго часу. Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне стала подзвігам усяго савецкага народа. Людзей скаланула, што ў адной кнізе згадваўся той маштаб здарыўшайся трагедыі, яе ахвяры. Яна пераглядала прыняты позірк на вайну на новай дакументальнай факталагічнай аснове.

Іван Саверчанка лічыць, што кніга стала "сплавам інтэлекту Алеся Адамовіча і Данііла Граніна, тое, што яны падрыхтавалі, уражвае і сёння. "Блакадная кніга" — гэта праўдзівыя галасы людзей, якія перажылі ўсе жахі фашызму. Кніга з часам не губляе сваёй актуальнасці".

Па яго перакананні, Алесь Адамовіч і Данііл Гранін былі духоўна і творча блізкімі людзьмі. У іх не было апломбу, а толькі разуменне сэнсу і прызначэння літаратуры, якая павінна быць накіравана на паляпшэнне жыцця людзей. Сыход Граніна стаў вялікай стратай і для рускай, і для беларускай літаратуры, нават у маштабе еўрапейскай і сусветнай культуры. Пісьменнік памёр, але яго творчасць будзе жыць і выконваць сваю місію.

64
Тэги:
Літаратура, Жыццё знакамітых людзей, Данііл Гранін, Алесь Адамовіч, Санкт-Пецярбург, Расія, Беларусь
Які сёння дзень: 18 красавіка

Які сёння дзень: 18 красавіка 2021 года

201
(абноўлена 19:38 15.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 257 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 18 красавіка

  • У 1518 годзе адбылася каранацыя Боны Сфорцы.
  • У 1921 годзе ў Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Хто нарадзіўся 18 красавіка

  • 1814 год: Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец.
  • 1903 год: Платон Галавач, беларускі пісьменнік.
  • 1959 год: Валерый Магучы, беларускі скульптар.
  • 1976 год: Уладзімір Пугач, беларускі музыка, удзельнік гурта "J:морс".

Таксама сёння нарадзіліся Лукрэцыя Борджыя і расійская спявачка Алена Цемнікава.

18 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Феадула, якога ў народзе празвалі Фядул-ветранік.

Гэта адзін з першых дней, у які пачынаюць дзьмуць па-сапраўднаму цёплыя, паўднёвыя вятры. Было прынята адчыняць у гэты дзень усе вокны, каб упусціць свежае паветра і цяпло. З'яўляюцца першыя насякомыя – матылькі, конікі.

У некаторых мясцінах ужо пачыналі араць поле.

201
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 17 красавіка

Які сёння дзень: 17 красавіка 2021 года

392
(абноўлена 19:29 15.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 258 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 красавіка

  • У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Індыяй і Ірландыяй.

Хто нарадзіўся 17 красавіка

  • 1936 год: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.
  • 1959 год: Леанід Бражнік, беларускі оперны спявак. 

Таксама сёння нарадзіліся англійскі акцёр Шон Бін і англійская спявачка і мадэль Вікторыя Бекхэм.

17 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Зосімы і Іосіфа Песнапісца.

У народзе святога Іосіфа называлі Осіп Песнапевец, па-свойму трактуючы яго прозвішча. У гэты дзень пачынаюць спяваць першыя пеўчыя птушкі і стракатаць конікі.

Калі на алешыне да гэтага часу ўжо шмат каташкоў, будзе добры ўраджай аўса.

 

392
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Праасвяшчэнны Круціцкі і Каломенскі, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Павел

Экс-кіраўніка БПЦ мітрапаліта Паўла перавялі на новую работу

17
(абноўлена 09:53 17.04.2021)
Мітрапаліт Павел абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія, які нязменна кіраваў маскоўскімі прыходамі амаль 44 гады.

МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.

У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.

Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.

А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.

Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.

Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.

Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
работа, Мітрапаліт Павел, мітрапаліт, БПЦ, экс-кіраўнік