Памёр беларускі рэпер, стваральнік групы ЛСП Рома Англічанін

Памёр беларускі рэпер, стваральнік гурта ЛСП Рома Англічанін

92
(абноўлена 15:19 31.07.2017)
Рэп-дуэт ЛСП існаваў з 2012 года, за гэты час музыкі выпусцілі чатыры альбомы і знялі дзевяць кліпаў на свае песні.

МІНСК, 31 ліп — Sputnik. Памёр адзін са стваральнікаў і ўдзельнікаў беларускага рэп-калектыва ЛСП Раман Сашчэка, вядомы таксама пад імем Рома Англічанін, паведамляецца на старонцы гурта "УКантакце".

Ураджэнец Магілёва Сашчэка памёр у мінулую нядзелю, яму было 29 гадоў.

"Перастала біцца сэрца нашага сябра, удзельніка гурта ЛСП, Ромы Англічаніна. Спачывай з мірам. Няхай зямля табе будзе пухам", — гаворыцца ў паведамленні гурта.

Прычына смерці рэпера не паведамляецца.

Дуэт ЛСП быў заснаваны ў 2012 годзе Раманам Сашчэкам і Алегам Саўчанкам. За сваю кар'еру гурт выпусціў чатыры студыйныя альбомы і дзевяць відэакліпаў на свае кампазіцыі.

92
Тэги:
Рома Англичанин, ЛСП, Жыццё знакамітых людзей, Беларусь
Які сёння дзень: 30 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 30 кастрычніка 2020 года

146
(абноўлена 09:51 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 62 дні.

У гэты дзень 97 гадоў таму адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 кастрычніка

  • У 1921 годзе афіцыйна адкрыўся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
  • У 1939 годзе ў Беластоку скончыўся Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.

Хто нарадзіўся 30 кастрычніка

  • 1728 год: Марцін Пачобут-Адляніцкі, астраном і асветнік, з 1764-га — прафесар Віленскай акадэміі.
  • 1883 год: Янка Быліна, беларускі паэт, каталіцкі святар.
  • 1905 год: Андрэй Бембель, беларускі скульптар, народны мастак Беларусi.
  • 1936 год: Генадзь Цыхун, беларускі мовазнавец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт і філосаф Поль Валеры, французскі кінарэжысёр Клод Лелуш і аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона.

Пра прыгоды Дыега Марадоны ў Беларусі чытайце на Sputnik:

30 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Восія.

У народзе ў гэты дзень казалі: "На Восія кола растаецца з воссю". Мужчыны прыводзілі вазы ў парадак: чынілі іх, чысцілі, мазалі смалой і дзёгцем і ставілі да вясны ў хлеў. Прыслухоўваліся да колаў: калі яны не рыпаюць, ураджай у наступным годзе будзе добры.

Таксама пра надвор'е разважалі, гледзячы на жывёлаў: калі гусь маша крыламі – будзе дождж, а калі кот салодка спіць, будзе цёпла.

146
Тэги:
народны каляндар, Беларусь, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2020 года

176
(абноўлена 09:50 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 63 дні.

У гэты дзень ў 1929 годзе нарадзіўся герой Савецкага Саюза Марат Казей, які узарваў гранату і загінуў разам са шматлікімі немцамі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 кастрычніка

  • У 1937 годзе ў Мінску былі расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек.
  • У 1952 годзе ў Пінску была знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 29 кастрычніка

  • 1929 год: Марат Казей, беларускі партызан, Герой Савецкага Саюза.
  • 1938 год: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся кароль Партугаліі Фернанду ІІ і англійскі акцёр і рэжысёр Эндру Лі Потс.

29 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае пакутніка Лонгіна Сотніка, які разам са сваімі салдатамі быў пастаўлены назіраць за распінаннем Хрыста. Пасля ўбачаных каля крыжа цудаў ён паверыў у тое, што Хрыстос – Сын Божы. Менавіта ён працяў дзідай рэбры ўкрыжаванага Хрыста і, калі яго кроў  трапіла сотніку ў вочы, ён стаў бачыць лепей і азаліўся ад хваробы вачэй. Пасля Лонгін адмовіўся браць грошы, якія прапаноўвалі яму, каб ён маўчаў пра цуда і быў абезгалоўлены.

Лонгіну моляцца людзі, у якіх хворыя вочы.

Калі ў гэты дзень быў моцны вецер, хутка пачнуцца дажджы, а калі вецер паўднёва-заходні, нянасце будзе доўгім. Рэдкія аблокі, насупраць, прадракалі яснае і марознае надвор'е.  

176
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей

Як маскоўскія будоўлі жывуць без беларусаў падчас пандэміі - відэа

0
(абноўлена 17:07 30.10.2020)
Падчас пандэміі не толькі мігрантам не хапала Масквы, але і Маскве - мігрантаў. Як расійская сталіца выжывае без рабочых рук, глядзіце на відэа.

З-за зачыненых межаў у Маскве ўтварыўся востры недахоп як будаўнікоў, так і кіроўцаў таксі і кур'ераў - звычайна гэтую працу ў большасці сваёй выконвалі працоўныя мігранты з краін СНД.

Да прыкладу на будоўлях, дзе як правіла 60% працоўных замежнікі, рэзка скараціўся прыток свежых кадраў. Сітуацыя ўскладнілася і хваляваннямі ў Беларусі - на адной з будпляцовак з 180 беларускіх фасадчыкаў засталося толькі 100.

Тым, хто зараз знаходзіцца на заробках у Маскве, пашанцавала - стаўкі на працоўныя прафесіі павысіліся.

Але больш за ўсё шанцуе кур'ерам - ім працы дадалося, а штат пастаянна павялічваецца. На час самаізаляцыі кур'ерам нават зрабілі бонус - пропуску для руху па Маскве.

Аб поўнай замене мігрантаў на расіян у будаўніцтве і абслугоўванні гаворкі не ідзе - межы рана ці позна адкрыюцца, і ў сталіцу хлыне новая працоўная сіла.

0
Тэги:
Масква