МІНСК, 30 кас — Sputnik. Народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі памёр на 87-м годзе жыцця, паведамілі ў Беларускім саюзе мастакоў.
Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук і Расійскай акадэміі мастацтваў Георгій Паплаўскі нарадзіўся ў горадзе Роўна (Украіна) 15 лютага 1931 года. У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
"Развітанне з Георгіем Паплаўскім пройдзе 1 лістапада ў будынку НАН Беларусі", — паведамілі Sputnik у панядзелак у БСМ.
Паплаўскі з'яўляецца аднім са знакамітых і заслужаных беларускіх графікаў і жывапісцаў, росквіт яго творчасці прыйшоўся на 60-я — 80-я гады мінулага стагоддзя.
Ён працаваў у розных тэхніках станкавага жывапісу і кніжнай графікі. Вядомасць яму прынеслі, у першую чаргу, графічныя цыклы, сярод якіх "Памяць" (1968), "Браслаўшчына — край азёрны" (1971-1998), "Камандзіры" (1973), "Мора Берынга" (1979), "Час доўгіх нажоў" (1982), "Чарнобыль. Дрэвы нерухомыя" (1987).
Таксама Паплаўскі зрабіў графічныя работы для вялікай колькасці кніг з творамі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча.
Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Маскоўскім музеі выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна, Цэнтральным доме мастака ў Маскве, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу, музеі Смітсанаўскага інстытута ў Вашынгтоне.
Сёння адзначаецца Дзень студэнта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Хто нарадзіўся 25 студзеня
Таксама сёння нарадзіліся англійскі хімік, фізік і філосаф Роберт Бойль, шатландскі паэт Роберт Бёрнс, англійскі пісьменнік Уільям Сомерсет Моэм, англійская пісьменніца Вірджынія Вульф і рускі бард, паэт і акцёр Уладзімір Высоцкі.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Таццяны Рымскай.
25 студзеня таксама называюць Таццянін дзень, і адзначаюць у яго свята студэнцтва. Першапачаткова свята ўзнікла як дзень нараджэння Маскоўскага ўніверсітэта, але з цягам часу яго ператварылася ў свята ўсіх студэнтаў, якое з задавальненнем адзначаюць і ў Беларусі.
У народзе прынята было на Таццянін дзень пячы каравай у выглядзе сонейка. Займаліся гэтым старэйшыя жанчыны ў сям'і. Так яны заклікалі вясну і гналі марозы.
Калі ў гэты дзень сонечна, птушкі прыляцяць рана і вясна будзе цёплая. Вялікія гурбы 25 студзеня прадракаюць добры ўраджай.
Якія падзеі адбыліся 24 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург і публіцыст Бамаршэ, нямецкі літаратар, кампазітар, мастак Эрнст Тэадор Амадэй Гофман і рускі мастак Васіль Сурыкаў.
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебных Феадосія Вялікага і Феадосія Антыахійскага. У народзе гэты дзень называлі Феадосій-вясняк. Звычайна з гэтага дня прыходзіла невялічкае пацяпленне. Калі ж на Феадосія быў мароз, гэта лічылася дрэнным для пасеваў.
У той жа час адліга прадвяшчала раннюю і працяглую вясну, што таксама было не вельмі добра для збожжа.
Калі ў гэты дзень быў туман, вясной будзе паводка. Калі раніцай ішоў снег, гэта прадвяшчала хуткае пахаладанне.
МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сутачны прырост тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі - 1024 чалавекі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.
Па дадзеных на 25 студзеня, у краіне зарэгістраваны 238 635 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Ачунялі – 224 171 пацыент, у якіх быў раней дыягнаставаны COVID-19.
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 1658 пацыентаў (+9 чалавек).
"За мінулыя суткі выканана 9 694 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 млн. 375 тыс. 265 тэстаў", - гаворыцца ў паведамленні.
Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць хворых на каронавірус у свеце набліжаецца да 100 мільёнаў: на апоўдні 25 студзеня зарэгістравана 99 245 800 выпадкаў COVID-19. Колькасць памерлых ад каронавіруса складае 2 130 497 чалавек.
Самая цяжкая сітуацыя па-ранейшаму захоўваецца ў ЗША 25 127 004 выпадкі інфекцыі і 419 220 смяротных вынікаў.
На другім месцы знаходзіцца Індыя (больш за 10,6 млн захварэлых і амаль 153,5 памерлых), затым ідзе Бразілія (больш за 8,8 млн інфіцыраваных і больш за 217 тыс. смяротных вынікаў), на чацвёртым - Расія (амаль за 3,7 млн захварэлых і 68,8 тыс. памерлых), а на пятым - Вялікабрытанія (3,6 млн выпадкаў каронавіруснай інфекцыі і 98,1 тыс. смяротных вынікаў).
Чытайце таксама: