Хэлоўін у Мінску, архіўнае фота

Куды пайсці на Хэлоўін-2017

58
(абноўлена 10:19 31.10.2017)
Дзе правесці ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада, чытайце ў аглядзе Sputnik.

Напярэдадні Дня ўсіх святых большасць устаноў Мінска правядзе тэматычныя вечарыны, прысвечаныя Хэлоўіну-2017.

Свята з кельцкімі каранямі даўно страціла свой сапраўдны сэнс, а вось некаторыя традыцыі, напрыклад, прыбірацца ў жахлівыя касцюмы, і сёння аб'ядноўваюць тысячы людзей у Амерыцы і Еўропе.

Sputnik сабраў 5 сталічных вечарынак, каб вы ведалі, дзе ў Мінску пройдуць самыя цікавыя Хэлоўін-тусоўкі.

Хэлоўін у TNT Rock Club

Тут абяцаюць, што будзе вельмі страшна, таму што збяруцца ўсе ведзьмы і вупыры Мінска. У TNT пакажуць апошні канцэрт гурта Rammstein і выступяць беларускія рок-гурты.

Дзе: TNT Rock Club. Калі: 19:30. Кошт: уваход вольны.

Halloween у "Сябрах"

У рэстарацыі чакаюць кожнага, у каго сапраўды сталёвыя нервы. У "Сябрах" прапаноўваюць выпрабаваць лёс, сустрэўшыся твар у твар са сваімі страхамі. Пакуль што тут больш загадак, так што гэта мерапрыемства сапраўды падыдзе аматарам паказытаць нервы. У праграме выступ кавер-бэнда.

Дзе: рэстаран-бровар "Сябры". Калі: 20:00. Кошт: уваход вольны.

"Хэлоўін Party па-беларуску" ў "Грай"

Гэтая вечарына для тых, хто аддае перавагу актыўнаму адпачынку. Тут вам і майстар-класы па выразанні падсвечнікаў з гарбузоў, і варожбы, і квэст-перфоманс, і нават Мафія з Кракадзілам па-беларуску. Акрамя таго, госці змогуць атрымаць асалоду ад музыкі.

Дзе: рэстаран "Грай". Калі: 21:00. Кошт: уваход вольны

БДУІР Party. IEF's Birthday Party & Halloween Party у Next club

Гэта будзе не проста Хэлоўін-вечарына, таму што ў гэты час і ў гэтым месцы адбудзецца таксама дзень нараджэння Інжынерна-эканамічнага факультэта. Тут абяцаюць мноства розыгрышаў і прызоў. Акрамя таго, тых, хто прыйшоў чакае конкурс на лепшы касцюм, бармэн-шоу, аніматары, шмат музыкі і запальныя танцы.

Дзе: Next club. Калі: 23:00. Кошт: дзяўчатам — бясплатна, хлопцам — 20 рублёў.

Halloween у "Plan B"

Выдатны варыянт для аматараў спяваць нават у Хэлоўін. Абяцаюць шмат "эліксіра" ад бармэнаў, цікавую праграму і, вядома, шмат караоке.

Дзе: караоке "Plan B". Калі: 20:30. Кошт: уваход вольны.

Halloween у "Бруге"

Самы непрадказальны, містычны фестываль гэтай восені — "Хэлоўін у Бруге"! У ноч, калі халодны святло месяца з цяжкасцю прабіваецца праз нізкія аблокі, у цёмных завулках ажываюць цені, а парывісты вецер шпурляе нам пад ногі мокрае лісце, дзверы паба "Бруге" адчыняцца для тых, хто чакае ад гэтай ночы занадта доўга!
Дзе: паб "Бруге". Калі: 18:00. Кошт: квіткі ад 10 рублёў.

58
Тэги:
День всех святых, Хэллоуин, Мінск, Беларусь
Які сёння дзень: 12 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 12 жніўня 2020 года

132
(абноўлена 11:46 11.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць пятым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 141 дзень.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 2004 годзе была заснаваная беларуская Вікіпедыя? Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 жніўня

  • У 1383 годзе войска крыжакоў разам з Вітаўтам заняла Трокі і аблажыла Вільню.
  • У 1399 годзе ў бітвы на Ворскле армію ВКЛ разбілі войскі Залатой Арды.
  • У 1581 годзе выйшла асноўнае выданне Астрожскай Бібліі.
  • У 1654 годзе адбылася бітва пад Шкловам, у якой войска ВКЛ на чале з Радзівілам перамагло расійскія войскі на чале з Чаркаскім.
  • У 1794 Вільня капітулявала перад расійскімі войскамі.
  • У 1812 годзе адбылася Гарадзечанская бітва – найвялікшая падчас вайны з Напалеонам.
  • У 2004 годзе была заснаваная беларуская версія Вікіпедыі.

Хто нарадзіўся 12 жніўня

  • 1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі фалькларыст, паэт, грамадскі дзеяч.
  • 1893 год: Аляксандар Ружанцоў, беларускі пісьменнік, бібліёграф, вайсковы дзеяч.
  • 1896 год: Янка Чарапук, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, арганізатар беларускай суполкі ў Чыкага.
  • 1956 год: Мікалай Статкевіч, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.
  • 1966 год: Лера Сом, беларуская паэтка, бард

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі паэт-рамантык Роберт Саўці, амэрыканскі фінансіст і грамадзкі дзеяч Джордж Сорас і Эрвін Шродынгер, аўстрыйскі фізык, стваральнік квантавай мэханікі.

12 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць апосталаў-сямідзесятнікаў Сілуана і Сілы (Сіласа). У апошняга прасілі дапамогі ў цяжкіх работах у полі і верылі, што Сіла сваёй моццу дзеліцца ў гэты дзень з травамі і карэннем. 12 жніўня было спрыяльным днём, каб навязаць венікаў з асіны – верылі, што імі можна не только добра папарыцца ў лазні, але і абараніцца ад дурнога вока.

Але любімай раслінай апостала Сілы лічыўся лопух. Гэтая расліна мае лекавыя ўласцівасці, прычым у народнай медыцыне ўжываюць і лісце, і карані, і ягады лапуха. Настоем каранёў загойвалі раны, а таксама, дадаўшы ў яго мёд і алей, ужывалі для умацаваня валасоў.

На Сілу, калі спрыяла надвор'е, працягвалі сеяць жыта, а таксама жаць лён. А вызначалі, ці будзе дождж у гэты дзень, так: калі ўжо з ранку душна ды насякомыя ўюцца, будзе лівень. Калі ж прахалодна і вецер, няхай і хмарна, увесь дзень будзе суха. Гаворылі: "Хто на Сілу жыта сее, у таго на хлеб надзея". Лён звычайна жалі жанчыны, потым церабілі, а выцераблены ўкладвалі, каб прасушыць.

Таксама 12 жніўня маліліся Івану Ваяру. Верылі, што ён дапаможа знайсці злодзеяў і рабаўнікоў, вярнуць скрадзенае. Нячысцікі таксама хаваліся ў гэты дзень ад Івана.  

132
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
По теме
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Які сёння дзень: 11 жніўня 2020 года

Які сёння дзень: 11 жніўня 2020 года

86
(абноўлена 11:19 11.08.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць чацвёртым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 142 дні.

У гэты дзень з'явілася першая пісьмовая звестка пра Гродна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 жніўня

  • У 1127 годзе ў Лаўрэнцьеўскім летапісу ўпершаню быў згаданы горад Гародня (Горадзен, Гродна).
  • У 1794 годзе расійскія войскі напалі на Вільню, пасля чаго горад капітуляваў.
  • У 1962 годзе адбыўся запуск савецкага касмічнага карабля Усход-3.

Хто нарадзіўся 11 жніўня

  • 1856 год: Уладзімір Дабравольскі, беларускі этнограф.
  • 1907 год: Аляксей Бараноўскі, беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі.
  • 1893 год: Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзеяч БССР.
  • 1939 год: Вячаслаў Чарнатаў, беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Алекс Хейлі і Стыў Возняк, амерыканскі распрацоўшчык камп'ютараў і сузаснавальнік фірмы Apple.

11 жніўня ў народным календары

11 жніўня – дзень пакутніка Калініка. На Івана Калінавіка (Калінніка) збіралі каліны і журавіны, а таксама засявалі поле азімым жытам. Лічылася, калі на Калінніка холадна, то і ў пачатку верасня будзе холадна, а калі туман – будзе добры ўраджай ячменю ды аўса. Калі ж авёс, які ўжо саспеў, зазелянее другі раз, увосень будзе дрэннае надвор'е.

У гэты дзень гаспадыні пяклі пірагі з ягадамі каліны. Прыгаворвалі: "Каліна сама сябе хваліла, што яна з мёдам добрая". Але для пчол ужо надыходзіць кепскі час – туман не спрыяе вылету насякомых з вулляў. 

У каталікоў 11 жніўня – Лаўрын дзень, казалі: "На Лаўрына спяшайся да млына", гэта значыць, трэба ўжо пачынаць малоць збожжа.

86
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей