Оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі

Імя Хварастоўскага ўвекавечаць у Кемераўскай вобласці Расіі

4
(абноўлена 08:40 28.11.2017)
У гонар опернага спевака будзе названы аб'ект гарадскога асяроддзя або ўстанова сферы культуры і адукацыі.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Губернатар Кемераўскай вобласці Аман Тулееў даручыў увекавечыць імя Дзмітрыя Хварастоўскага ў Кузбасе, паведамляецца на сайце адміністрацыі вобласці.

Імем артыста будзе названы аб'ект гарадскога асяроддзя або ўстанова сферы культуры і адукацыі. Губернатар прапанаваў падрыхтаваць адпаведныя прапановы.

"Дзмітрый Хварастоўскі неаднаразова прыяжджаў з канцэртамі ў Кемераўскую вобласць. Мэтанакіраваны, палымяны, духоўна шчодры і неабыякавы — такім ён назаўсёды застанецца ў памяці ўсіх кузбасаўцаў", — адзначаецца ў адміністрацыі.

У 2006 годзе оперны спявак атрымаў званне "Ганаровы грамадзянін Кемераўскай вобласці".

Знакаміты барытон Дзмітрый Хварастоўскі памёр пасля працяглага лячэння анкалагічнага захворвання 22 лістапада ў Лондане. Нягледзячы на хваробу, ён да апошняга імкнуўся выходзіць на сцэну. Свой апошні канцэрт у Расіі спявак даў на пачатку лета гэтага года ў родным горадзе Краснаярску.     

4
Каментары