МІНСК, 9 сне — Sputnik. Народны артыст СССР Леанід Бранявы памёр рана раніцай у суботу, паведаміў РІА "Новости" дырэктар маскоўскага тэатра "Ленком" Марк Варшавер.
У гэтым тэатры працаваў вядомы акцёр.
Многія гледачы ведаюць артыста па такіх фільмах, як "Семнаццаць імгненняў вясны", "Пакроўскія вароты", "Той самы Мюнхгаўзен", "Нябёсы запаветныя".
Леанід Бранявы памёр на 89-м годзе жыцця.
Народны артыст СССР за многія гады кар'еры ў тэатры і кіно і атрымаў мноства ўзнагарод, сярод якіх прэмія "Кумір" — за высокае служэнне мастацтву, "Залатая маска" — "За выдатны ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва", Ордэн "За заслугі перад Айчынай" I ступені — "За выдатны ўклад у развіццё айчыннага тэатральнага мастацтва і шматгадовую творчую дзейнасць".
Якія падзеі адбыліся 3 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі навуковец, вынаходнік тэлефона Аляксандр Бел і амерыканскі сцэнарыст Лора Зіскін.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Папы Рымскага Льва.
З гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работы ў полі. Рамантавалі сельскагаспадарчыя прылады, правяралі вазы і ўсё, што спатрэбіцца для сяўбы.
Калі ў гэты дзень бачылі матылька, гэта значыла, што снег хутка растане і прыйдзе цяпло. Сухі дзень абяцаў добры ўраджай. Паводка – добрую і высокую траву. Калі 3 сакавіка быў туман, гэта прадвяшчала дажджлівае лета.
Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.
У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.
Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з заходу – будзе дождж.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.
Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.
Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.
Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.