6 жніўня

Які сёння дзень: 6 жніўня 2018 года

32
(абноўлена 21:27 05.08.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце васемнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 147 дзён.

Шостага жніўня ўбачыла свет першая друкаваная беларуская кніга — "Псалтыр". Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 жніўня

  • У 1409 годзе вялікі магістар Ордэну Ульрых фон Юнгінгэн абвясціў вайну Вялікаму Княству Літоўскаму і Польскаму Каралеўству.
  • У 1500 годзе Маскоўскія войскі ўзялі Пуціўль у ходзе маскоўска-літоўскай вайны 1500—1503 гадоў.
  • У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў першую друкаваную беларускую кнігу — "Псалтыр".
  • У 1945 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі атамную зброю падчас бамбардыроўкі Хірасімы (Японія).

Хто нарадзіўся 6 жніўня

  • 1715 год: Мацей Догель, гісторык-археограф, правазнаўца ВКЛ.
  • 1840 год: Альгерд Абуховіч, беларускі літаратар.
  • 1884 год: Яўген Хлябцэвіч, беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнаўца, бібліёграф, літаратуразнаўца.
  • 1903 год: Барыс Платонаў, акцёр, педагог, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР.
  • 1938 год: Ігар Лучанок, беларускі кампазітар.
  • 1957 год: Мікалай Пінігін, беларускі рэжысёр.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканская актрыса Люсіль Бол і амерыканскі мастак Эндзі Уорхал.

6 жніўня ў народным календары

У гэты дзень ушаноўвалі святых Барыса, Глеба і Палікарпа (Палікопа). У народзе казалі: "Барыс і Глеб — паспеў хлеб". Працягваліся работы на полі, але ў гэты дзень забараняліся цяжкія працы: нельга было ставіць снапы і вазіць зярно ў гумно, каб не наклікаць на сваю гаспадарку пажар. Гэта рабілася з практычнага пункту гледжання, бо падчас нечаканай навальніцы, на якія заўсёды багаты жнівень, маланка магла патрапіць у стог, або моцны вецер мог раскідаць яго.

Лічылася, што надвор'е ў гэты дзень цалкам непрадказальнае: калі вельмі спякотна, спелае зерне магло высыпацца з коласа, а будзе дождж – ды і ўвогуле яно прарасце, таму нават ужо зжатае збожжа нельгя было лічыць сабраным: "Палікопы — не твае ў полі копы".

6 жніўня хадзілі ў лес — па грыбы, а таксама каб нарыхтаваць бярозавых галінак, з якіх рабілі венікі для лазні. А вось рыбачыць у гэты дзень было нельга — лічалася, што ў таго, хто будзе лавіць рыбу 6 жніўня ўлову ўвесь год потым не будзе.

32
Тэги:
які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (14)
Каментары