7 жніўня

Які сёння дзень: 7 жніўня 2018 года

67
(абноўлена 22:20 06.08.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевятнаццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 146 дзён.

У гэты дзень у 1915 годзе ў Беларусі выйшаў апошні нумар "Нашай Нівы" з аўтографам Янкі Купалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 жніўня

  • У 1782 годзе у Санкт-Пецярбургу быў адкрыты помнік "Медны коннік".
  • У 1915 годзе спынілася выданне газеты "Наша ніва", апошні нумар выйшаў з подпісам Янкі Купалы.
  • У 1943 годзе пачалася Смаленская аперацыя савецкіх войскаў.
  • У 1944 годзе запушчаны першы амерыканскі праграміруемы камп'ютар "Марк I".

Хто нарадзіўся 7 жніўня

  • 1879 год: Пятро Крачэўскі, беларускі палітычны дзеяч, прэзідэнт БНР (1923—1928), гісторык і драматург.
  • 1910 год: Якуб Ермаловіч, беларускі празаік.
  • 1932 год: Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец, гісторык, грамадскі дзеяч, даследчык сувязяў беларускай культуры.
  • 1949 год: Генадзь Шкуратаў, беларускі акцёр.
  • 1955 год: Алесь Жамойцін, беларускі паэт.
  • 1958 год: Віктар Манаеў, беларускі акцёр.
  • 1954 год: Алег Трусаў, беларускі археолаг, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся савецкая поп-спявачка Сафія Ратару і Джымі Вэйлз, амерыканскі інтэрнэт-прадпрымальнік, заснавальнік Вікіпедыі.

7 жніўня ў народным календары

Гэты дзень быў прысвечаны святой Ганне. У народзе яе клікалі Ганна Халодніца або Зімапаказальніца. Лічылася, што калі раніцай халодна, пачатак зімы таксама будзе халодны, калі ідзе дождж – снежны. Па надвор'і ў другой палове дня меркавалі, якімі будуць студзень і люты.

У некаторых мясцінах Беларусі 7 жніўня збіраліся на талаку ці наймаліся на працу, бо лічылася, што нельга ў гэты дзень нешта рабіць на сваім полі. На агародах пачынала паспяваць капуста, агуркі, ранняя бульба, рэпа і іншыя карняплоды.

67
Тэги:
які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (137)