8 жніўня

Які сёння дзень: 8 жніўня 2018 года

64
(абноўлена 22:18 07.08.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 145 дзён.

Дзевяноста дзевяць гадоў таму падчас польска-савецкай вайны польскія войскі занялі Мінск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 жніўня

  • У 1655 годзе маскоўскія войскі ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай занялі Вільню.
  • У 1794 годзе пачалася двухдзённая атака расійскіх войскаў на Вільню.
  • У 1919 годзе польскія войскі занялі Мінск.
  • У 1925 годзе пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча выдадзеная газэта-аднадзёнка "Селянін".
  • У 2006 годзе ўсталяваныя дыпламатычныя зносіны паміж Беларуссю і Чарнагорыяй.

Хто нарадзіўся 8 жніўня

  • 1882 год: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання.
  • 1912 год: Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменнік.
  • 1926 год: Аляксандр Надсан, беларускі рэлігійны дзеяч, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане.
  • 1953 год: Уладзімір Пракапцоў, беларускі мастак, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Расэл, амерыканскі кінаакцёр Дасцін Хофман і адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, брытанскі фізык-тэарэтык Поль Дырак.

8 жніўня ў народным календары

У гэты дзень успамінаюць святых Ермалая, Ярміла, Майсея і Параскеву. На Ермалая людзі гаворылі: "Асенняе марыва па травах ідзе, гаючую моц ім дае". Раніцай выпадала халодная раса, якая быццам і надавала ім гаючыя ўласцівасці.

Час ужо збіраць ураджай карняплодаў – на агародах паспявае першая салодкая бульба. Таксама у гэты дзень пачынаюць рыхтаваць млыны да памолаў.

Каля цэркваў 8 жніўня збіраліся жабракі і юродзівыя, бо святая Параскева з'яўляецца іх заступніцай. На Параскеву-Пятніцу жанчыны не браліся за сваё рукадзелле, бо лічылася, што гэта можа ўгнявіць святую, якая "адказвае" таксама за жаночую працу.

64
Тэги:
які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (67)
Каментары