9 жніўня

Які сёння дзень: 9 жніўня 2018 года

65
(абноўлена 12:01 09.08.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць першым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 144 дні.

Сёння нарадзілася славутая беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 жніўня

  • У 1500 годзе маскоўскія войскі ўзялі Таропец падчас маскоўска-літоўскай вайны.
  • У 1944 годзе быў заснаваны Мінскі аўтамабільны завод.
  • У 1798 годзе была заснаваная Мінская дыяцэзія.

Хто нарадзіўся 9 жніўня

  • 1850 год: Рудольф Абіхт, нямецкі славіст, даследчык і папулярызатар беларускай культуры ў Германіі.
  • 1890 год: Максім Бурсевіч, педагог, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі.
  • 1910 год: Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, пісьменніца, грамадскі дзеяч.
  • 1926 год: Янка Запруднік, гісторык, журналіст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
  • 1936 год: Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік.
  • 1957 год: Сяргей Запрудзкі, беларускі мовазнаўца, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся фінская шведскамоўная пісьменніца і мастачка Тувэ Янсан і амерыканская спявачка, актрыса Уітні Х'юстан.

9 жніўня ў народным календары

У гэты дзень у народзе ўшаноўвалі святога вялікапакутніка Панцеляймона і блажэннага Мікалая.

Лічылася, што Панцеляймон дапамагае пазбавіцца ад галаўнога болю. Яго таксама называлі Зажніўным, і ў гэты дзень працягваўся збор лекавых траў, а яшчэ – Палій, бо падчас навальніцы можа спаліць маланкай. Таму забаранялася 8 жніўня везці з поля жыта.

Мікола Качанскі, або Капуснік, спрыяў добраму ўраджаю гэтай карыснай гародніны. "На Міколу Качанскага качаны завязаліся", "З капустай на стале не будзе пуста", "Капуста не пуста, сама ляціць у вусны" – так прымаўлялі, гатуючы стравы з капусты. На стале ў добрага гаспадара да гэтага дня з'яўлялася яшчэ і бульба – гэтыя два карняплоды былі асновай шматлікіх страў напрыканцы лета.

65
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (138)
По теме
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей