10 жніўня

Які сёння дзень: 10 жніўня 2018 года

72
(абноўлена 08:31 10.08.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць другім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 143 дні.

Пяцьсот год таму беларускі друкар Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 жніўня

  • У 1518 годзе Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў.
  • У 1812 падчас вайны Расіі з Напалеонам адбылася бітва пад Пружанамі.
  • У 1919 годзе ў Мінску быў створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт.
  • У 1927 годзе ў Мінску адбыўся з’езд праваслаўных святароў і вернікаў, падчас якога была абвешчана Беларуская аўтакефальная царква.

Хто нарадзіўся 10 жніўня

  • 1788 год: Ігнат Даніловіч, беларускі гісторык і правазнаўца.
  • 1796 год: Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт.
  • 1878 год: Еўсцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысёр.
  • 1898 год: Тадэвуш Даленга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік.
  • 1923 год: Віктар Ялатаў, беларускі музыказнаўца-фалькларыст.
  • 1929 год: Алесь Ставер, беларускі паэт, драматург.
  • Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Зошчанка і іспанскі акцёр Антоніа Бандэрас. 

10 жніўня ў народным календары

Гэты дзень прысвечаны святым Прохару і Пармену – двум апосталам ад сямідзесяці. Лічылася, што 10 жніўня дрэнная прыкмета – абменівацца чымсьці. "На Прохары-Пармены не ладзь аніякія мены", — казалі ў народзе, бо "Хто абмяняе, дурня ў прыдачу атрымае" ды "Змяняй сто рублёў — ні капейкі не застанецца". Лічылася, што пры абмене лёгка быць ашуканым.

Прохар і Пармен – заступнікі кавалёў, таму ў гэты дзень да каваля неслі ўсялякія металічныя прылады, каб той іх паправіў і навастрыў. А калі хто нарадзіўся 10 жніўня, той зможа дасягнуць вяршынь у кавальскай справе.

Працягвалі ў гэты дзень капаць бульбу і збіраць іншую гародніну.

72
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (67)
По теме
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
Каментары