17 жніўня

Які сёння дзень: 17 жніўня 2018 года

29
(абноўлена 00:33 17.08.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дваццаць дзевятым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 137 дзён.

А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1903 годзе Джозеф Пулітцэр заснаваў Пулітцэраўскую прэмію? Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 жніўня

  • У 1245 годзе адбылася бітва пры Яраславе. Войска Міндоўга на яе не паспела.
  • У 1920 годзе ў Мінску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расіяй і Другой Рэччу Паспалітай.

Хто нарадзіўся 17 жніўня

  • 1629 год: Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1907 год: Здзіслаў Стома, беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно, народны артыст БССР і СССР.
  • 1924 год, Вадзім Астапенка, беларускі хірург.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся францускі матэматык П’ер дэ Фэрма, амэрыканскі кінаакцёр Робэрт Дэ Ніра, рускі акцёр Алег Табакоў і савецкі спявак Муслім Мпагамаеў.

17 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць святой пакутніцы Еўдакіі, якую ў народзе называлі Аўдоцця, і сямі Эфескіх юнакоў, якія былі зажыва замураваныя ў пячоры імператарам Дэкіям. Казалі: "Сем хлопцаў сем дажджоў нясуць", таму што ў гэтыя дні надвор'е псавалася, лета паварочвала на восень. "Аўдоцця Сенагнойка сена гнаіць", таму спяшаліся сабраць яго і схаваць пад страху.

Працягвалі збіраць ураджай гародніны, часныка, цыбулі, саліць агуркі. Выпраўляліся ў лес па маліны.

Па надвор'ю ўранку ў гэты дзень адзначалі: калі ясна, пачатак зімы будзе сонечны, а калі ідзе дождж — лістапад будзе таксама пахмурны, дажджлівы.   

29
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (156)