30 жніўня

Які сёння дзень: 30 жніўня 2018 года

53
(абноўлена 21:58 29.08.2018)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак другім па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 123 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень зніклых людзей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 жніўня

  • У 1481 годзе ў Вільні за змову супраць вялікага князя Казіміра пакараныя смерцю князь Іван Гальшанскі і князь Міхаіл Алелькавіч.
  • У 1579 годзе пасля амаль месячнай аблогі маскоўскі гарнізон Полацка капітуляваў перад войскамі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыям.
  • У 1704 годзе ў Нарве заключана пагадненне паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай пра ўдзел апошняй у Паўночнай вайне.
  • У 1919 годзе ўтворана Мінская беларуская школьная рада.

Хто нарадзіўся 30 жніўня

  • 1866 год: Канстанцін Скірмунт, польскі дыпламат.
  • 1954 год: Аляксандр Лукашэнка, 1-ы прэзідэнт Беларусі.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійская паэтка Мэры Шэлі і рускі мастак Ісаак Левітан.

30 жніўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Мірона. Мірон-ветрагон абрывае лісце з дрэў, казалі ў народзе. Таксама ўспамінаюць Алімпія-іканапісца. Яго празвалі Ліпіем – па сугуччу і таму, што ён пісаў абразы на ліпавых дошках.

У гэты дзень дапамагалі ўдовам, працавалі на талаке ў дамах, дзе няма гаспадара.

Назіралі за надвор'ем: калі пахмурна або сонца ў хмару садзіцца, ненасце будзе яшчэ доўга, а калі надвор'е добрае – будзе ранняя вясна.

53
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей (68)
Каментары